
Cветлана Малышко
Як сказала адна з арганізатараў выставы-кірмашу дырэктар раённага Дома рамёстваў Маргарыта Саланевіч, такое мерапрыемства ў горадзе праводзіцца ўпершыню.
Маргарыта Аляксандраўна патлумачыла, што кірмаш адбыўся напярэдадні навагодніх святаў, каб наведвальнікі выставы сумясцілі карыснае з прыемным і не толькі пазнаёміліся з ганцавіцкімі майстрамі ды ўбачылі ўнікальныя прадметы ручной працы, але і набылі для дарагіх сэрцу людзей арыгінальныя падарункі да Новага года і Калядаў.
Кірмаш пазнаёміў з рукадзельнікамі
Каля дваццаці ганцавіцкіх рукадзельніц і майстроў з вялікай ахвотай прынялі ўдзел у выставе-кірмашы.
Так, у холе кінатэатра свае вырабы дэманстравала Наталля Шуляк з в. Дзяніскавічы, якая робіць цацкі з мешкавіны і тканіны (лялькі, лесавічкі, хатнікі), ёлкі з шышак, кошыкі з дроту і шмат іншага. “Ідэй шмат, рук не хапае, – пажартавала майстрыца. – Калі майструю, адпачываю, бо гэта хутчэй праца для душы, прыбытку ад яе не так ужо і многа”.
Вырабы з джутавай ніткі і фетру прадставіла кіраўнік кружка СШ №2 “Рукадзельніца” Лілія Кудравец, а выхавальніца гарадскога дзіцячага садка №2 Ларыса Васільеўна таксама працуе над фетравымі ўпрыгожаннямі для ёлку.
Выхавальніца з ганцавіцкага прытулку Наталля Фартавая прынесла посуд, упрыгожаны кропачным роспісам. Кіраўнік гуртка “Рукадзелле” з гімназіі Наталля Міхаевіч выставіла цацкі з тэкстылю, а лабарант кабінета інфарматыкі з гімназіі Вольга Швайка змайстравала ёлку з драўляных дошак (у скандынаўскім стылі).
Ганцаўчанка Вольга Заяц, якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да трох гадоў, робіць букеты з каляровай паперы, а таксама заколкі і абручы са стужак. “У мяне две дачушкі, хацелася, каб яны не былі падобныя на іншых дзяўчынак, вось і навучылася рабіць упрыгожанні. А потым хобі незаўважна неяк ператварылася ў прыбытак”, – сказала жанчына.
З РЦДЮТ на выставу прыйшлі некалькі майстроў: Наталля Дрозд – кіраўнік гуртка “Пляценне”, якая прынесла таксама працы іншых гурткоўцаў, і Пупач Галіна.
Сямейны тандэм ганцаўчан Марыі Мухі, Вольгі Красно і Леаніда Краўчука, на кірмаш даставіў вышываныя вырабы і вязаныя кручком, а таксама шкатулкі з дрэва.
Пенсіянерка з горада Надзея Ціхан выставіла вышытыя карціны. Майстрыца з Дома народнай творчасці в. Ганцавічы Валянціны Занька прадставіла рэчы з саломкі, а Тамара Занька з Люсінскага сельскага клуба прывезла свае вырабы з газет.
Яшчэ дзве ганцаўчанкі – Анастасія Клявец і Таццяна Зялёнка – прынеслі на кірмаш упрыгожанні са стужак для жанчын і дзяўчат, а таксама ёлачныя цацкі з тэкстылю.
Ганцаўчанін Віктар Шэмет пляце кашы з лазы і шпагату. “Я ад бацькі навучыўся, а цяпер вось сам пляту ў вольны час. Але ў горадзе гэта рабіць цяжка,бо лазу на батарэі не вельмі высушыш. Калі ёсць печка, то кашы плесці значна лягчэй”, – расказаў майстар.
Не абышлося на кірмашы без салодкіх прысмакаў: каляднае пячэнне, пірожныя і кексы як сапраўдныя вырабы мастацтва гарманічна ўпісваліся ў агульную выставачную атмасферу, а пах кавы вітаў у зале. Печыва на свята прыгатавалі майстрыцы з Дома рамёстваў.
Не толькі паглядзець ды прыцанніцца, а і зрабіць сваімі рукамі
Многія ганцаўчане адклікнуліся на запрашэнне арганізатараў і прыйшлі на калядны кірмаш. Для ўсіх жадаючых на свяце прайшлі майстар-класы.
Першы ўрок тычыўся упрыгожвання посуду кропачным роспісам, які правяла Наталля Фартавая, выхавальніца з дзіцячага прытулку. Навучэнцы спрабавалі кропкамі фарбы выводзіць малюнкі на талерках.
На другім уроку ўсе жадаючыя стваралі калядныя вянкі. Майстар-клас правяла Вольга Калдаева, настаўніца з СШ №3.
Гэты ўрок асабліва спадабаўся некаторым прысутным, бо ў выставачнай зале вітаў навагодні дух, ізюмінкай кожнага каляднага вянка быў мяшочак с соллю з піхтавым водарам. “Як ў дзяцінства акунуліся, калі ў хаце пахне жывая ёлка. Так пахне свята, непаўторна і незабываема”, — сказала адна з удзельніц выставы Вольга Карпеня.
Негледзячы на тое, что рукі вучняў былі выпэцканы ў клей і смалу, самі ўдзельнікі былі задаволены справай сваіх рук. Настаўніца Вольга Калдаева адзначыла, што ўсе навучэнцы праявілі арыгінальнасцьі проста іскрылі ідэямі. “ Вы проста малайцы! Упершыню селі рабіць вянкі, і адразу добра атрымалася”, — сказала яна.
“Вучні превзошлі сваю настаўніцу”, — пажартаваў на гэта намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сарокаў, які таксама прыняў удзел у майстар-класе.
Лабарант з гімназіі Вольга Швайка прызналася, што даўно хацела паспрабаваць зрабіць калядны вянок, ды ўсё неяк не атрымлівалася. “Глядзела па тэлевізары майстар-клас, аднак усё не атрымалася паўтарыць,бо было не зразумела, як што рабіць. А тут ужывую паспрабавала, і атрымалася! Таму я вельмі задаволеная, што трапіла сюды, на майстар-клас”, — сказала жанчына.
Вучні майстар-класа забралі свае вырабы дамоў. А супрацоўніца ГДК паабяцала павесіць свой вянок на дзверах роднай установы. “Там яму самае месца. Я для таго і шчыравала”, – сказала яна.
На іншых майстар-классах ганцаўчане вучыліся рабіць калядную паштоўку з ёлкай ці пеўнікам (майстар Дома рамёстваў Вольга Івановіч, тэхніка “Выцінанка”), ляльку з тканіны – зайчыка на пальчык для немаўлят (майстар з в. Дзяніскавічы Наталля Швайка) і вырабы з саломы – званочкі і лапаткі (вучыла дырэктар Дома народнай творчасці в. Ганцавічы Валянціна Занька).
Азартныя ганцаўчане гулялі ў латарэю і слухалі музыку
Вабіла дзяцей і дарослых бяспройгрышная латарэя, у якой ганцаўчане выйгравалі дзіцячыя цацкі, побытавыя рэчы, канцылярскія вырабы, касметыку, салодкія прысмакі і іншае.
Музычнае аздабленне выставы было ў выкананні настаўнікаў і вучняў Дзіцячай школы мастацтва і барда Ягора Мухі.
Майстрам падказалі, як зарабляць на хобі
На калядным кірмашы можна было не толькі выбраць падарунак і павучыцца ў майстроў ці выпіць кавы, але і выслухаць карысныя парады, як стаць рамеснікам. Па словах Маргарыты Саланевіч, інфармацыю для гутаркі “Пяць парад, як стаць рамеснікам”, прадставіла падатковая інспекцыя па Ганцавіцкім раёне. “Шмат людзей падыходзіла – цікавіліся, і гэта зразумела: у раёне шмат таленавітых людзей, якія што-небудзь майструюць. Дык чаму б на гэтым не зарабляць?” – сказала Маргарыта Аляксандраўна.
На кірмашы майстры-рамеснікі падзяліліся вопытам і расказалі, як яны сталі зарабляць на сваім хобі.
Напрыклад, ганцаўчанка Марыя Муха сказала: “Трэба цаніць сябе, сваю працу. Хто дасць вам рубель, калі вы цэніце сябе менш за капейку?”.
Яшчэ яна прывяла словы Коко Шанэль пра рэчы, зробленыя сваімі рукамі: “Не кожны годны іх мець. А калі хто не можа заплаціць за іх, то хай зробіць сам…”
Дзеці акунуліся ў казачныя прыгоды на святочным шоу “У гасцях у ёлкі”
Да двара прыйшлася на кірмашы і навагодняя шоу-праграма для самых малых удзельнікаў, якую падрыхтавалі супрацоўнікі кінатэатра “Маладосць”.
Дзеці ў маскарадных касцюмах, сярод якіх былі вавёркі, лісы, прынцы і прынцэсы, сняжынкі, божая кароўка, хамячок, чалавек-павук і іншыя, сталі ўдзельнікамі навагодняга “дэтэктыву”.
Кікімара ўкрала мяшок з падарункамі ў Дзеда Мароза, але на ім вісеў вялізарны замок. Казачныя героі разам з малымі шукалі ключы ад яго падчас конкурсаў.
Інтрыга заключалася ў тым, што ніводзін ключ не падышоў да замка, і казачныя героі амаль не пабіліся, падазраваючы адзін другога ў падмане. Памірыў усіх Дзед Мароз са Снягуркай. Як аказалася, ключ быў у іх. Дзядуля адкрыў мяшок з падарункамі, разам з унучкай яны выслухалі вершыкі, якія расказвалідзеткі, і кожнаму з іх далі па цукерцы.
“Так цікава было! Я патузала Дзядулю Мароза за бараду, але ён не прыкмеціў. Мы з брацікам расказалі яму вершыкі, і ён даў нам цукерак. Дзед Мароз сапраўдны!” – сказала 5-гадовая Паліна.
Пасля была дыскатэка і розыгрыш падарункаў за лепшы маскарадны касцюм. Ніводнае дзіця не пайшло з мерапрыемства без падарунка.
Напрыканцы праграмы ўсе ўдзельнікі паглядзелі мультфільм.
Святлана МАЛЫШКА
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More