Categories: Новости

На 20-гадовым юбілеі народнага тэатра «Паланіца» гледачы плакалі

Аншлагу на гэтым мерапрыемстве не было. Мінулі тыя часы, калі людзі шмат працавалі і шмат весяліліся. Большасць вяскоўцаў і гараджан зараз аддаюць перавагу адпачынку ў сваім утульным жыллі.

Хоць не вельмі шмат прыйшло людзей на юбілей тэатра, але гэта былі пераважна тыя людзі, якія самі прымалі ўдзел у тэатральных пастаноўках.

Віншавалі юбіляраў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Ірына Бужан, якая прывезла падарункі ад райвыканкама, раённага савета дэпутатаў і калег-культработнікаў.

Завіталі на мерапрыемства старшыня Агарэвіцкага сельвыканкама Святлана Агейка, адказны сакратар газеты «Савецкае Палессе» Павел Свістуновіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Ганцавіцкага лясгаса Наталля Зыбайла, начальнік Ганцавіцкага ПМС Аляксандр Шут, былы дэпутат парламента Аляксандр Свірыд.

На юбілей прыехаў і галоўны рэдактар газеты «Ганцавіцкі час» Пётр Гузаеўскі, які быў удзельнікам тэатра «Паланіца» і як раз за п’есу «Паўлінка», дзе 20 гадоў таму ён іграў пана Быкоўскага, самадзейны калектыў атрымаў званне народнага.

Адным з галоўных акцёраў гэтага тэатра быў і з’яўляецца Леанід Блінкоўскі. Ролі, якія ён іграў на сцэне незабыўныя і непаўторныя. Не мінуў Леанід Антонавіч і 20-гадовы юбілей. На сцэне яго ўбачылі гледачы не толькі ў якасці ганаровага госця, але і артыста.  

Як расказала загадчыца Круговіцкага Дома культуры Ванда Іванаўна Чэбатарэнка, гісторыя тэтра пачыналася з таго, што яшчэ за савецкім часам яна арганізавала ў вясковым Доме культуры драматычны гурток. Вяскоўцы знаходзілі вольны час, заходзілі ў клуб і прымалі ўдзел ў розных мініяцюрных пастаноўках.

Адной з першых яны паставілі п`есу Віктара Ардова «Ветэрынар паняволі». Яна запрасіла на галоўную ролю вясковага ветурача Аляксандра Шастака. 

«Я вырашыла навошта прасіць чалавека якому спатрэбіцца ўжывацца ў ролю, калі ёсць рэальны малады мясцовы ветурач, – расказала Ванда Іванаўна. –  Так і падбіраліся артысты».

Узгадалі на імпрэзе і першых артыстаў, якія яшчэ да звання «народны» радавалі гледачоў сваімі пастаноўкамі на сцэне СДК. Сярод іх Дзмітрый Аскерка, зараз настаяцель храма ў вёсцы Нача, жыхарак Вялікіх Круговіч Тамару Федаровіч, Лідзію Блінкоўскую і іншых. 

«Мы паспрабавалі іграць. Атрымалася вельмі добра. А калі паехалі ў Баранавічы на тэатральныя вечары нам сказалі, што гэты цудоўны калектыў можа працаваць і далей. Тады мы перайшлі на класіку беларускіх аўтараў», – расказвае В. Чабатарэнка. 

У рэпертуары тэатра з’явіліся п`есы Я. Купалы, А. Макаёнка, Р. Марчука, І. Чыгрынава, А. Міцкевіча, М. Чарота, іншых класікаў і сучасных аўтараў. У той час у тэатр прыйшлі працаваць Ніна і Канстанцін Гурманы, Леанід Блінкоўскі, Пётр Гузаеўскі, Таццяна Гузаеўская і іншыя мясцовыя жыхары.  

«Гэта былі акцёры ад прыроды, і я ад радасці не знала што рабіць, бо бачыла, што з гэтымі людзьмі можна было ставіць любыя творы, — расказала Ванда Іванаўна. – Мы паехалі ў Ганцавічы на агляд з п`есай «Прымакі» і камісія сказала, што нашы артысты так выконваюць ролі, што ў прафесійных артыстаў не заўсёды атрымліваецца так праўдзіва перадавац атмасферу і натуральнасць вобразу».

Камісія в Брэсцкага ўпраўлення культуры прапанавала заявіць калектыў на званне народны. На падрыхтоўку было два месяцы. Так ў 1996 годзе адбылася прэм`ера новага твора — п`есы «Паўлінка». Пасля яе паказу, тэатру «Паланіца» прысвоілі ганаровае званне «народны».

З таго часу мінула 20 гадоў, а некаторыя п’есы, выкананыя кругавіцкімі артыстамі, і сёння не губляюць актуальнасці. Урыўкі п`ес, запісы відэа, якія захаваліся і былі прадэманстраваны на юбілеі, выклікалі шмат апладысментаў і нястрымных эмоцый. Некаторыя гледачы не маглі ад смеху стрымаць слёз.

Арганізатары свята ўзгадалі імёны акцёраў, сярод якіх: Раіса Ярашэвіч, Марыя Грынёва, Ала Шаматульская, Валянціна Чычкоўская, Сяргей Гайцюкевіч, Леанід Чабатарэнка, Людміла Лелес, Наталля і Аляксандр Фядосавы, Наталля Берташ і іншыя. Усяго больш за 30 чалавек.

Сярод маладых акцёраў адзначылі Алесю і Сяргея Занькаў. Як сказала Ванда Іванаўна, пакуль ў тэатры задзейнічаны апантаныя творчасцю людзі, то тэатр будзе працаваць і радаваць сваіх гледачоў.

Падцверджаннем унікальнасці тэатра «Паланіцы» з`яўляюцца граматы і дыпломы абласнога фестываля аматарскага тэатральнага мастацтва «Тэатральнае Палессе-2011». Ды і сама рэжысёр мае нямала ўзнагарод. Адна з іх – дыплом у намінацыі «За лепшую жаночую ролю».

Няма сумненняў, што нямала ўзнагарод народны тэатра «Паланіца» чакаюць наперадзе, бо ёсць у калектыва задумкі і час для рэалізацыі новых цікавых пастановак.

 

 

 

Рагволод Киевский

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago