Categories: Новости

У Дзень роднай мовы адпачнем па-беларуску

Вечарына прысвячаецца 135-годдзю з дня нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы. Супрацоўнікі Ганцавіцкая цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Васіля Праскурава ладзяць вечарыну з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

Міжнародны дзень роднай мовыміжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша (1999). Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання —  21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча. Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржаў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.

Дні роднай мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі з 2009 года. Ад таго часу бібліятэкі прысвячаюць святу кніжныя выставы беларускамоўных выданняў. У Беларусі працягваюцца мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

Ад 2008 году Таварыйства беларускай мовы ладзіць у гэты Дзень агульнабеларускія дыктоўкі паводле беларускамоўных твораў пісьменства.

Адмысловыя традыцыі ёсць і ў Ганцавіцкім раёне – кожны чацвер ў дзіцячых садках праходзіць дзень беларускай мовы. У гэты дзень педагогі знаёмяць дзяцей з беларускімі словамі, культурай і традыцыямі.

“Роднае слова – святы ізумруд”- так пісаў пра мову Уладзімір Караткевіч. Хіба можна прыдумаць лепшае параўнанне, каб перадаць каштоўнасць гэтага скарба?  Жыве мова – жыве народ.  І пакуль кожны беларус будзе разумець гэта, наша мова будзе гучаць, квітнець. Слова – самае цудоўнае, што ў нас ёсць. Нам трэба берагчы яго, шанаваць і любіць, каб з гордасцю перадаць сваім дзецям, каб не парушыць гэту векавую сувязь. 

Рагволод Киевский

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

15 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago