
Cветлана Малышко
Падчас мерапрыемства на плошчы панаваў святочны настрой: гараджане і вяскоўцы сабраліся разам, каб адсвяткаваць сустрэчу вясны і развітацца з ненавіснай ўжо зімой.
Трэба дадаць, што ў гэты дзень зіма ніяк не хацела аддаваць ўладу вясне, і падчас мерапрыемства ішоў густы снег. Аднак прыўзняты настрой удзельнікам свята гэта не сапсавала.
Людзі ласаваліся блінцамі, якія тут былі на любы густ і кошт: ад 0,7 рублёў да 1, 55 рублёў (прадаваліся ў гандлёвай кропцы Ганцавіцкага спажывецкага таварыства).
Супрацоўнікі культурных і навучальных устаноў горада частавалі ганцаўчан за сімвалічную плату “колькі не шкада ў руку пакласці”.
Былі на свяце і іншыя прысмакі – шкваркі, дранікі, бульба ў лушпінні, і шмат іншых. Каля гандляроў збіраліся чэргі жадаючых пасправаваць смачкі.
Падсілкаваўшыся, з задавальненнем ганцаўчане гулялі ў гульні.
Увагу засяродзіў слуп з падарункамі, на які на гэты раз было вельмі цяжка залезці: ад снегу ён мыў мокры і слізкі. Апошні падарунак – цукерк і — са слупа дастаў 14-гадовы вучань СШ№2 Дзяніс.
“Цяжкавата залезці, але я не здаўся”, — сказаў хлопчык.
Спадабалася ганцаўчанам і фаер-шоў, якое паказалі дзве маладыя дзяўчыны. Каля месца яго правядзення сабраліся амаль усе прысутныя, якія прыйшлі ў гэты дзень на плошчу.
“Во, даюць!” – у захапленні выдыхалі хлапчукі, калі дзяўчаты ў чарговы раз выдыхалі полымя.
Традыцыйна на провадах Масленіцы спальваюць Зіму – сімвалічную саламяную бабу. На гэты раз акрамя агульнай саламянай лялькі кожны ганцаўчанін мог набысці яшчэ і міні-зіму, якая ўяўляла сабой дрэннае: зайздрасць, ляноту, беднасць, хваробы, сурокі і іншае. Каштавала такая лялька 50 капеяк.
Дарэчы, можна было нашаптаць ёй усё тое дрэннае, што здарылася з вамі ў мінулым годзе,і спаліць яе ў вялікім вогнішчы.
Для асабліва стойкіх удзельнікаў свята, якіх не палохала дрэннае надвор’е, працавала этнадыскатэка. Ганцаўчане танчылі пад народныя спевы.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября 2026 здесь пройдёт…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More