Гімназіст з Ганцавіч – у фінале рэспубліканскага конкурсу

Для ўдзелу ў конкурсе вучні запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры і дасылалі на конкурс. На гэта было два з паловай месяцы часу.

Запісаць відэа Кірылу Грыцкевіч дапамагла настаўніцаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі г. Ганцавічы Алла Клявец. Кірыл прадэкламаваў твор Якуба Коласа.

Удзельнікі з Брэста і Брэсцкай вобласці заявілі на конкурс 279 відэа. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. 

Прыём прац завяршыўся 20 снежня і журы вызначыла па 30 лепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія выступяць у другім этапе конкурсу.

«Гэта цуд! Я ўражаны тым, як дзеці чытаюць класікаў беларускай літаратуры. Як яны разумеюць гэтыя творы і прапускаюць іх у самую душу. Яны сапраўдныя артысты! Уражвае і тое, як добра яны ведаюць беларускую мову і валодаюць ёй. Я ўдзячны арганізатарам за тое, што далі жыццё такому цудоўнаму праекту», – падзяліўся сваімі ўражаннямі ад знаёмства з конкурснымі работамі старшыня журы Уладзімір Ліпскі.

У склад журы конкурсу ўвайшлі пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі, пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэткі Кацярына Массэ і Маргарыта Латышкевіч.

Рэгіянальныя фіналы конкурсу пройдуць з лютага па красавік. Чытальнікі выступяць перад журы ўжывую.

Па выніках другога, рэгіянальнага этапу пяцёра лепшых дэкламантаў  ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі.

Якія падарункі атрымаюць пераможцы – чытайце ў друкавай версіі “ГЧ”

Рагволод Киевский

Recent Posts

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

19 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

21 час ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

24 часа ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

1 день ago

Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?

Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…

1 день ago