Вулічныя трэніроўкі “Street Workout ” не падвергнуць сэрца празмернай нагрузцы

Характэрнай рысай гэтага руху з`яўляецца тое, што заняткі не патрабуюць нейкіх грашовых расходаў на залы або фітнес-цэнтры. Дастаткова выйсці на вуліцу, уключыць фантазію і пачаць прыдумваць разнастайныя практыкаванні. Дрэвы, дзіцячыя пляцоўкі, вечкі каналізацыйных люкаў, бетонныя блокі, сцены будынкаў- амаль ўсё можна выкарыстоўваць у дапамогу для развіцця свайго цела.

Людзі, якія захапляюцца такімі трэніроўкамі, называюць сябе па-рознаму: воркаўтары, вулічныя спартсмены. Да вулічных спартсменаў адносіць сябе і сваю каманду Ілья, які з малых гадоў вельмі любіць спорт

– Год таму, выпадкова ў інтэрнэце я убачыў відэа, у якім было паказана, як моцныя хлопцы займаліся на турніках і брусах. Гэта мяне моцна зачапіла, мне захацелася стаць падобным да іх і я пачаў гэтак жа штодня займацца на турніку, спрабаваў нешта зрабіць, прыдумаць сваё.

 Толькі пазней я даведаўся, што гэты кірунак называецца Street Workout, які ўжо вялікімі тэмпамі набірае абароты па краіне і  за яе межамі. Мы з сябрамі трэніруемся на нашай любімай школьнай пляцоўцы.


Выконваем прысяданні, адцісканні ад зямлі, падцягванні на турніках, практыкаванні на брусах. Вулічныя трэніроўкі маюць некаторыя перавагі перад сілавымі заняткамі. У трэнажорнай зале без вопыту можна лёгка падвергнуць сэрца празмернай нагрузцы, што малаверагодна пры Street Workout .




Праграму трэніровак кожны падбірае сам сабе, у залежнасці ад вынослівасці. На добрую трэніроўку гадзіны паўтары ў дзень патрэбны, а сяброўская падтрымка і парады цалкам замяняюць трэнера.


Хаця, мы з сябрамі усё ж звяртаемся да відэа Міхаіла Барата, які здымае навучальныя відеэаурокі і загружае іх на ютуб.
Мы ганарымся тым, што вядзем здаровы лад жыцця. У нашых планах гэтым летам прыняць удзел у воркаут- спаборніцтвах. У маіх асабістых планах:займацца, займацца і яшчэ раз займацца.

 Прыемна, што і бацькі і настаўнікі нас падтрымліваюць, бо галоўнае, каб не было шкодных звычак. А мы за здаровы лад жыцця!!!

 

Oksana__deleted__110608

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

15 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

22 часа ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago