Што такое каханне і ці ёсць яно?

І здаецца ў той час кожнаму, што гарызонт, за якім гэтае сапраўднае шчасце, усё бліжэй і бліжэй.

І вось мы ўжо дарослыя. Аднак аказваецца, выбралі не той інстытут, не тую прафесію. Сталі працаваць – пачаліся непаразуменні з калегамі, з начальствам. А тое вечнае, адзінае, вялікае-вялікае каханне? Разышліся праз тры (дзесяць, дваццаць…) гадоў пасля шлюбу. Выхавальніца ў дзіцячым садку скардзіцца на сына: маўляў, агрэсіі ў яго многа, крыўдзіць дзяўчынак. А дачушка патрабуе модныя боцікі, на якія ў нашым сямейным бюджэце не хапае грошай. Праблемы, праблемы…

Усё радзей і радзей памяць вяртае да мараў дзяцінства і маладосці. Гарызонт жа, да якога было рукою падаць, пачынае аддаляцца.  І нарэшце наступае час, калі прыходзіць разуменне таго, што за яго так ніколі і не трапіш. А шчасце ж там – за гарызонтам…

Да цябе аднойчы, як адкрыццё, прыходзіць раптам: шчаслівымі мы былі ў дзяцінстве, у маладосці. Гэта былі “гады чысціні і надзеі, гады парыванняў і мрой” (Рыгор Барадулін). Мы былі маладыя, здаровыя. Тады так светла марылася, як ужо больш ніколі не маглі так марыць. Поўныя рамантыкі і надзей, бачылі вакол сябе толькі добразычлівых людзей. Не ведалі, што і ў людзях, і ў жыцці шмат чарнаты: зайздрасці, эгаізму, злых помыслаў…

Тады мы яшчэ не зведалі ніякага гора. Былі жывымі нашы таты і мамы, у многіх – бабулі  і дзядулі. Яны любілі нас, мы – іх.  Усё гэта было як штосьці  вечнае, непарушнае, зразумелае. Самі мы былі чыстыя, светлыя, узнёслыя.  І свет вакол нас, і ўсё ў гэтым свеце было цудоўным.

Толькі з цягам часу мы без ружовых акуляраў сталі глядзець на жыццё. А ў ім, як сказаў Віктар Шніп у сваім дзённікавым рамане, “… як у вялікай чарзе: могуць затаптаць“.

Але ж… Не трэба здавацца, не трэба кідацца ў песімізм, трэба знаходзіць у сабе сілы жыць, знаходзіць у паўсядзённым жыцці хоць маленькія радасці. Як сказаў мой літаратурны герой: “Трэба жыць, трэба верыць, трэба любіць“.

Юлия Матусевич

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

9 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

16 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago