
У далейшым буду працаваць у сістэме адукацыі, бо паступіла пасля дзявятага класа на дашкольнае выхаванне ў Нясвіжскі каледж. З настаўнікаў у школе мне найбольш падабалася настаўніца рускай мовы Герман Галіна Мікалаеўна. Але вялікі дзякуй усім, хто мяне вучыў.
Я думаю, што буду дзіцячым выхавальнікам або праз пэўны час настаўніцай. Мы з сяброўкай паступілі на дашкольнае выхаванне ў Нясвіжскі каледж. У дзіцячых садках і школах заўсёды патрэбны людзі. З маіх настаўніц я б асабліва адзначыла настаўніцу англійскай мовы Паліну Уладзіміраўну Курылік. Дзякуй ёй за яе адносіны да вучняў і за набытыя мною веды.
У школу я ніколі не пайшла б працаваць. Там малыя заробкі, ды і праца настаўніка не мае належнай пашаны. Я скончыла школу чатыры гады таму. З настаўнікаў добрым словам успамінаю Юлію Васільеўну Забароўскую, настаўніцу англійскай мовы, якая, на жаль, у школе ўжо не працуе. А таксама Марыю Іванаўну Собаль, настаўніцу біялогіі. Дзякуй усім маім настаўнікам!
Працаваць у сістэме адукацыі нялёгка. Не кожны можа туды пайсці. Дзеці бываюць розныя З імі рэальна цяжка працаваць. Аднак праца педагога вельмі важная, бо ад настаўніка залежыць будучае чалавека. Скажу таксама, што зарплату настаўнікі атрымліваюць невысокую. Я з часам збіраюся стаць трэнерам па барацьбе. На трэніроўкі дзеці прыходзяць больш матываваныя, чым у школу, і дысцыпліны ў спорце болей. Аднак для ўсяго свой час. Пакуль выступаю сам і рыхтуюся да чэмпіянату свету па грэплінгу, які хутка адбудзецца ў Еўропе.
Калі б была магчымасць працаваць настаўнікам фізкультуры, пайшоў бы ў школу. Мне вельмі падабаецца спорт. Я закончыў школу ў 2015 годзе. Нават не верыцца, што так хутка прайшлі шэсць гадоў.
У школе працаваць не хацела ніколі, нават не разглядала такога пытання. Кожнаму сваё. Але з павагай успамінаю настаўніка фізкультуры з Люсіна Уладзіміра Жалезнага.
У школе працаваць не хачу. Ведаю, што настаўнікі з нашай школы, калі рыхтаваліся да адкрытых урокаў, не спалі па начах. У працы настаўніка шмат складаных момантаў. З настаўнікаў я б адзначыла найлепшымі словамі Святлану Міхайлаўну Занька – настаўніцу рускай мовы і літаратуры, а таксама Лілію Каленікаўну Чыркун – настаўніцу матэматыкі і інфарматыкі. Яшчэ скажу, што ўвогуле ўсе мае настаўнікі – добрыя людзі.
Смотрите также:
Почему многие выпускники после учебы не возвращаются в родной район: мнение ганцевчан
Паўплываюць заходнія санкцыі на беларускую эканоміку і на жыццё людзей?
Кого местные жители считают талантливым или известным человеком на Ганцевщине
Как ганцевчане относятся к активному образу жизни: видеоопрос
Какой вопрос ганцевчане задали бы главе Брестской области
Ганцевчане отметили медицинских работников: кого и за что
Ганцевчане рассказали, из каких источников узнают местные новости
Ганцевчане рассказали, где и как планируют отдыхать этим летом
«Цены выше, чем в Подмосковье»: ганцевчане о подорожании продуктов
Видеоопрос: что ганцевчане готовят на Новый год и сколько денег потратят
«Подарю цветы и себя, любимого!»: чего ждут женщины и что будут дарить им мужчины
Где в Ганцевичском районе можно заработать летом
Где в Ганцевичах можно отдохнуть и чего еще не хватает городу
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…
This website uses cookies.
Read More