Гора-выхавацелі
Гісторыя з жыцця, аб тым як выхавальніца сваімі дзеяннямі пакрыўдзіла дзіця.
Пачула ад знаёмай, дачка якой жыве ў Мінску і мае 4-гадовую дачушку Насцечку:
– Дачка расказвала, як іх з мужам бэсціла выхавальніца дзіцячага садка, які наведвае іхняя Настачка, за “няправільныя” паводзіны дзяўчынкі.
А справа вось у чым. Дзеткі хадзілі з выхавальніцай на прагулку. Была пара залатой восені. Настачка назбірала прыгожых лісточкаў: маўляў, гэта букет для мамы. А выхавальніца нарабіла на яе крыку, каб выкінула і не несла ў памяшканне смецця… І прымусіла-такі выкінуць. Дзіцятка пакрыўдзілася і ў знак пратэсту на неразумныя дзеянні выхавальніцы не хацела садзіцца абедаць.
Падумалася пасля пачутага: вось так мы, дарослыя, і губім “души прекрасные порывы” нашых дзетак. А потым дзівуемся: “Ну і моладзь пайшла! Ну і моладзь!”
Каму пашанцавала?
Часта думаю і не магу знайсці адказ на адвечнае пытанне: як з дзетак-анёлаў, якімі нараджаюцца ўсе немаўляткі, вырастаюць забойцы, нават ужо ў маладым узросце? І большая частка віны кладзецца на нас, дарослых. Гэта ж мы не змаглі выхаваць у іх любві да ўсяго жывога, выхаваць уменне шкадаваць загінулае жыццё.
Чытаю ў часопісе “Полымя” (№11 за 2015год) дакументальную аповесць Уладзіміра Сцяпана “Гульні”. У раздзеле “Рагатка” ён успамінае, як яны, хлапчукі, гулялі з рагаткамі. “Была, – распавядае пісьменнік, – у мяне мара: навучыцца страляць так, каб на ляту збіваць імклівую ластаўку. Ластаўку мог забіць толькі адзін з нас – Костусь. Ён круціў забітай птушку у мяне перад тварам і расказваў, як доўга прыцэльваўся і як, нарэшце, пацэліў, як ластаўка спачатку кульнулася ў паветры, а потым упала і яшчэ трапяталася на зямлі.
Я зайзросціў Кастусю неверагодна…
На наступны дзень я пайшоў на вуліцу Заходнюю. Там побач з дамамі стаялі слупы, на іх – дрот, на якім, як коскі, сядзелі ластаўкі. Я хацеў тады збіць хаця б адну птушку, каб потым хваліцца сваім умельствам.
Хацеў. Стараўся, але не пацэліў.
Тады думаў, што пашанцавала ластаўкам, цяпер упэўнены, што мне,” – піша аўтар.
Паважаныя чытачы, калі ў вас узніклі цікавыя меркаванні наконт выхавання дзяцей – пішыце нам.
Іншыя артыкулы Ірыны Рудкоўскай чытайце тут.
Новости
- 00:06 Пра школу, з якой звязаныя пісьменнік і авіяканструктар
- 23:32 «Гэта тое, што трымае мяне на нагах». Натальля Локіць — пра беларускую тоеснасць у эміграцыі, «Купалінку» і дзяцей, якіх яна вучыць роднай мове
- 21:57 В Столинском и Лунинецком районах строят мост через Припять
- 21:49 Подрядчик завысил счета на двух объектах
- 21:31 Кабели исчезли с четырёх теплоходов: кого подозревают
- 21:27 Дом обокрали дважды, пока хозяин лежал в больнице
- 21:20 Четыре сельских дома выставили на торги по 45 рублей
- 21:16 В Беларуси 6 ноября сократят рабочий день
- 21:12 Вызвали на работу в выходной: что должны компенсировать
- 20:54 В Минске задержали подозреваемого в мошенничестве