Старшыня-рацыяналізатар

Геніяльная ідэя, якая прыйшла ў светлую галаву кіраўніка-рацыяналізатара, была простай.

Па старой тэхналогіі траву касілі, па некалькі разоў варочалі, а калі яна падсыхала, зграбалі ў валкі і падбіралі. Затым закладалі ў яму і трамбавалі. На арганізацыю ўсёй работы трэба было многа паліва. Эканомія пры новым спосабе закладкі сенажу заключалася ў тым, што ў сянажную яму паклалі ўжо спрасаваныя цюкі сена, а замест кансерванту (рэчыва, неабходнага для якаснага захоўвання прадукцыі раслінаводства) налілі сыроваткі, якую прывезлі з малаказавода.

Траншэю закрылі, аб гэтым адрапартавалі наверх, а старшыня пайшоў на павышэнне ў райвыканкам. Пра гэтую яму ўсе забылі. Прайшло некалькі гадоў, а кармы з той ямы так і не чапалі – усё ж такі новая тэхналогія, і закансервавана ўсё як мае быць…

І вось брыгадзір гэтага калгаса выпусціла сваю свінню пабегаць па вуліцы. Дык трэба ж, каб нейкае ліха занесла яе на гэтую яму, – можа, яна захацела пакаштаваць тых кармоў, а можа, па якой другой прычыне яна туды забегла і правалілася… Над сялом раздаўся прарэзлівы свіны віск, як усё роўна яе колюць. Але ж пры забоі свінчо павішчыць і сціхне. А тут вішчыць свіння і не супакойваецца. Вяскоўцы пачалі збягацца на месца здарэння, каб пабачыць, што там адбываецца.

Вакол ямы бегала ашпараная свіння: скура яе была чырвонай, як цукровы бурак, а шэрсць адсутнічала нават на вушах – і верашчала, што ад закладала вушы. А з ямы ў тым месцы, дзе яна правалілася, валіла пара. Як потым высветлілася, замест кармоў, нарыхтаваных па новай тэхналогіі, у яме былі кіслата і нейкі бруд. Бедную свінню прыйшлося дарэзаць, а вось наватар-рацыяналізатар гэтай тэхналогіі працуе на даволі высокай пасадзе і па сённяшні час.

Мужыкі яшчэ і жартавалі: “Гэта ж трэба, якая галава наш былы кіраўнік! Хоць і не атрымаліся па новай тэхналогіі кармы, затое вынайшаў, каб свінню, не смалячы яе, можна было адразу разбіраць”.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

6 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

13 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago