Хто шчыра верыць, таму дапамагае Бог
Так лічыць 95-гадовая жыхарка в. Будча Надзея Мышкавец, якая напярэдадні Вялікадня расказала карэспандэнту “ГЧ” пра сваё жыццё і праяўленні Божай дапамогі.
Можна лічыць, што Бог апякаў Надзею Рыгораўну з самага пачатку жыцця, бо нарадзілася яна на свята Тройцы (Сёмухі) ў 1922 годзе ў в. Будча ў сям`і сялян. Разам з братам яны рана асірацелі. Бацька памёр, калі Надзеі было пяць гадоў. Толькі зацягнулася гэтая рана (дзяўчынцы споўнілася дзесяць гадоў), родную матулю ў дзяцей адабрала мясцовая рака: водная плынь захапіла ў свой палон маладую жанчыну, калі тая пераплывала рэчку на лодцы, кіруючыся на нарыхтоўку сена. Лодка за штосьці зачапілася і перакулілася.
Так пачалося нялёгкае сіроцкае жыццё… На шчасце, дзяцей прынялі пад сваё крыло родныя дзядуля з бабуляй. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў цяжкай працы: дзядуля быў працавітым чалавекам і трымаў дзесяць кароў і сем коней. “З гэтага мы ў той час жылі. Падгадуем бычка, прадамо – і ёсць ежа. Гадавалі жывёлу і на продаж. Дзед нават золата назапасіў і даў мне ў пасаг. З тых запасаў будавалі печкі ў сваёй новай хаце”, – успамінала Надзея Рыгораўна.
Замуж яна пайшла рана, у 15 гадоў, маючы за плячамі чатыры класы адукацыі. Муж, аднавясковец Іван, быў старэйшы за яе на сем гадоў. “Я нават не ведала, што такое каханне, але пайшла замуж, бо трэба было мне, сіраце, неяк усталёўвацца ў жыцці”, – кажа Надзея Рыгораўна.
У згодзе і радасці пражылі яны з мужам Іванам Кандрацьевічам Мышкаўцом 64 гады. Пакуль жыў Іван, яны трымалі сваю гаспадарку: карову, каня, дамашнюю птушку. Надзея Рыгораўна ніколі не цуралася працы, усё жыццё працавала паляводам ў гаспадарцы. Разам з мужам яны выгадавалі траіх дзяцей: дзвюх дачок і сына. Павырасталі дзеці, ва ўсіх іх свае сем`і. На сённяшні дзень у Надзеі Рыгораўны 21 нашчадак.
Дзеці і ўнукі абзавяліся сваім асобным жытлом – адны павыязджалі ў другія населеныя пункты, некаторыя жывуць у роднай вёсцы Будча. Нягледзячы на гэта, Надзея Рыгораўна з усімі справамі прывыкла спраўляцца сама. Не кожная маладзіца параўнаецца з яе руплівасцю. У двары і ў хаце пануюць чысціня і парадак. У свае 95 год бабуля сама спраўляецца з зямельным участкам плошчай каля паловы гектара. Пакуль што зямля адпачывае ад працавітых рук гаспадыні, а ў цёплы сезон бабуля так старанна шчыруе на зямлі, што ніводнай сцябліны пустазелля не знойдзеш на ёй.
Перад уваходам у хату бабуля хваліцца градкай суніц, якая размяшчаецца ў кроку ад ганка і радуе вока зялёнымі лісточкамі, што цягнуцца да цёплых прамянёў веснавога сонейка.
Гаспадыня ветліва запрашае ў хату, дзе ўжо адчуваецца прыбліжэнне Вялікадня. На стале стаяць букеты са штучных кветак, на ложках засланы чыстыя капы ды сурвэткі, на падлозе шмат вязаных кручком дыванкоў, на вокнах вісяць выгладжаныя да свята занавескі, на абразку на покуці ззяе белізной ручнічок. “Яшчэ ўсё сама раблю, не спяшаючыся, павымываю, папрыбіраю – не спадзяюся на дзяцей, бо ў іх свае гаспадаркі. А што мне рабіць? Не сядзець жа без справы”, – апавядае бабуля. Кажа, што здароўе ўжо не тое, стаў вельмі слабым слых. Але яна не наракае на гэта, кажа, што, слава Богу, ніколі ў бальніцы не ляжала.
Успамінаючы маладосць, Надзея Рыгораўна дастала з шафы некалькі саматканых сурвэтак і вышываныя занавескі. Кажа, што раней любіла рукадзельнічаць, бо ўсе гэтым займаліся. Бабуля ўспамінае, што, нягледзячы на беднасць, яны і іншыя вяскоўцы заўсёды пяклі на свята пірагі, рабілі мачанку з льнянога семя і, самае галоўнае, хадзілі ў царкву.
Па словах Надзеі Рыгораўны, будчакі – вельмі набожныя людзі і з павагай ставяцца да святыні: “Некалі ў савецкія часы адзін чалавек хацеў спаліць храм, але людзі прагналі яго і такім чынам збераглі вясковую царкву. А таго чалавека на наступны дзень забіла громам”. Доўгажыхарка кажа, што за свой век яна не адзін раз чула пра цуды ад Бога. І распавяла гісторыю аб тым, як было вызначана месца пабудовы царквы ў Ізбійскім Бары.
На развітанне яна абняла і расцалавала карэспандэнта, правяла да брамкі… Калі аўтамабіль зрушыў з месца, бабуля памахала рукой і адправіла нам услед паветраны пацалунак. Шчырыя слёзы пакаціліся з вачэй на развітанне, а словы Надзеі Рыгораўны, як запавет, засталіся ў маёй душы: “Хто шчыра верыць, таму дапамагае Бог”.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Паэты такія, як Аляксей Галаскок, не паміраюць!
22 снежня 2023 года пайшоў з жыцця беларускі паэт Аляксей Пятровіч Галаскок. Кранула душу такая страта. Чалавек-глыба, якога ведалі ў Ганцавіцкім раёне і малыя, і старыя. Ведалі і за межамі раёна, бо нарадзіўся ён на Гродзеншчыне. І яшчэ яго адна малая радзіма - Зэльва. Ён меў яскравы характар і запомніўся непаўторнымі сваімі жартамі. І чым выдзяляўся Аляксей Пятровіч – дык гэта бязмернай любоўю да свайго краю і роднай мовы.
Памяці карэспандэнта “Ганцавіцкага часу” Святланы Малышка
17 верасня 2023 года ў росквіце сіл раптоўна пайшла з жыцця карэспандэнт інтэрнэт-рэсурса “Ганцавіцкі час” Святлана Малышка. У лістападзе Святлана Міхайлаўна рыхтавалася справіць юбілейны 45-гадовы дзень нараджэння... Без клапатлівай маці засталося двое непаўналетніх дзяцей – 9 гадовы Цімафей і 11-гадовая Паліна.
400 балаў «выбіў» выпускнік з Ганцавіч з 400 магчымых і ўвайшоў у склад рэкардсменаў
Выпускнік гімназіі г. Ганцавічы Раман Кандраценя па выніках уступнай кампаніі 2023 года набраў 400 максімальных балаў. Раман меў атэстат са 100 баламі і на 100 балаў задаў цэнтралізаваных экзаменах па рускай мове і матэматыцы. І "сотку" атрымаў па выніках цэнтралізаванага тэсціравання па фізіцы.
Фармацевт из Ганцевичей стала стилистом и может зарабатывать в любой стране мира
После медицинского колледжа ганцевчанка Елена Секач «выкупила» диплом, чтобы не отрабатывать второй год по распределению и переучилась на стилиста. Теперь она может жить и зарабатывать даже в Америке.