Юлія Палеская
Соф`я Іосіфаўна ў апошні дзень чэрвеня адзначае свой 89-ы год нараджэння – узрост шаноўны, але вось лёс жанчыны незайздросны. Яна перажыла вайну, потым 31 год адпрацавала ў калгасе, але вось ужо амаль пяць гадоў ногі яе не слухаюцца, бабуля не можа хадзіць і ўвесь час праводзіць на ложку – у асноўным у адзіноце, бо сям`ю і дзяцей так і не займела.
Нарадзілася і пражыла ўсё сваё жыццё Соф`я Іосіфаўна ў Задуб`і. У яе было яшчэ тры малодшыя сястры і два браты. Адзін яе брат, па словах бабулі, жыў дзесьці на Украіне, але пра яго лёс яна цяпер нічога не ведае. Соф’я Іосіфаўна засталася адна з вялікай сям’і, астатнія ўжо паўміралі.
Бабуля ўжо другі год як мае першую групу інваліднасці, ёсць у яе і каляска, але на вуліцы яна не бывае. Соф`я Іосіфаўна кажа, што часам хочацца пабываць на свежым паветры, але даглядчыку аднаму вывезці яе з хаты не пад сілу. Ён прапанаваў выразаць парог, каб можна было яе выкаціць на калясцы на двор, але гаспадыня не дае.
Вось і пры мне кажа: «Ці ж буду я хату глуміць? Яшчэ разваліцца». Па словах даглядчыка, ён плануе зрабіць цераз парог мосцік і, калі будзе ўжо цёпла, ён зможа вывозіць бабулю на двор.
А пакуль што бабуля можа толькі глядзець у акно. Яно ў яе якраз перад вачыма. Але, як аказалася, акно іншы раз занавешанае…
«Вочы мае хворыя, нядаўна аперацыя была, а ў акно сонца ярка свеціць, галлё мільгае, аж галава баліць, але на вуліцу ўсё роўна хочацца», – кажа ціхенька бабуля.
Каля ложка бабулі стаіць табурэтка, на ёй тэлефон, горка лякарстваў, кубак з вадой, а збоку кіёчак. «На сацложак не хачу, як ні ёсць, але дома лепш, тут і сцены дапамагаюць.
Хадзіць не магу, а таму цяжка мне там прыйдзецца», – разважае бабуля.
Усё жыццё жанчына працавала ў калгасе: была і даяркай, і паляводам, шчыравала ў складзе з угнаеннямі. Бацькі яе няма ўжо больш за трыццаць гадоў – памёр у 79 гадоў, маці памерла пазней – у 82 гады. Іх Соф`я Іосіфаўна і дагледзела ў старасці. Яе самую дзеці не дагледзяць… Дажываць свой век жанчына вымушана пад апекай пляменніка, які і аформлены па яе доглядзе.
Да пенсіянеркі сацработнік прыходзіць два разы на дзень. Вось і ў дзень майго візіту ён завіхаўся каля пліты – варыў для бабулі квашаную капусту і кашу. «Я вару ўсё на заказ: што бабка папросіць, тое і гатую, пірагі, праўда, не пяку, – адзначыў Мікалай Малышка. – А на зіму стараюся намарынаваць гуркоў, капусты, кансервую кампоты і варэнне – не купляць жа, калі можна свайго нарыхтаваць».
Бабуля шмат перажыла, шмат чаго бачыла, і нават цяпер пры размове ўспамінаць ваенныя гады ёй было вельмі цяжка.
«Я была ўжо падлеткам, усё разумела, было страшна. Аднасяльчан немцы расстрэльвалі на вачах, рукі і ногі ім адрывала. Знішчалі сем`ямі, расстрэльвалі ў хатах, у дварах, у полі – дзе прыйдзецца. Мужчыну аднаго злавілі, пайшлі разам з ім і па яго жонку, а потым вывелі ў поле – там дваіх і расстралялі. Некаторыя дзівам выжывалі, абманвалі немцаў – раненыя падалі і не варушыліся. А колькі засталося калекамі…», – успамінала жанчына.
Вайну перажыла ўся сям`я, але Соф`ю Малышку яна пакалечыла – з юнацкіх гадоў у яе траўміравана калена. Уцякаючы ад немцаў, дзяўчына зачапілася за корань і вывернула ў каленным суставе нагу. На той момант да ўрача звярнуцца магчымасці не было. Лячылася як прыходзілася. А калі скончылася вайна, то ўрачы сказалі, што, каб жанчыла мела магчымасць хадзіць не кульгаючы, нагу патрэбна ламаць, складваць косці па-новаму і чакаць, пакуль зрастуцца. Жанчына не згадзілася на такое. Ды так і засталася з ваенным напамінкам на ўсё жыццё.
Па словах бабулі, яна ўвесь час саромелася сваёй паходкі. Усе яе браты і сёстры перажаніліся, а яна так і засталася адна. «Ніхто не браў, – смяецца бабуля, успамінаючы далёкія гады маладосці. – Калі было ўжо каля 50-ці, сватаўся адзін, але я пасаромелася сыходзіцца з ім: ён быў маладзейшы за мяне на 8 гадоў, і я баялася, што людзі будуць смяяцца, што баба ў «адкосе» насядзела сабе маладога хлопца».
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More