
Люблю чытаць пісьмы вашых чытачоў, асабліва паважанай Ірыны Рудкоўскай – чалавека з вялікім сэрцам і душою. Ёй літаральна да ўсяго ёсць справа, адчуваецца яе вялікая любоў да Радзімы, да роднай мовы, да людзей беларускіх. А між тым, гэта заўсёды асэнсаваны погляд граматнага чалавека. Яшчэ яна – проста прыгожая жанчына ў свае 70! Хачу пажадаць ёй здароўя і поспехаў, каб ніколі не згасла ў ёй іскра хвалявання і нераўнадушша за наш край, прыроду, краявіды і, наогул, за нашу зямлю-карміцельку.
Падабаецца мне агляд навін у раёне і аповеды на розныя тэмы пад аўтарствам Юліі Матусевіч. Добра адчуваецца ўпэўненая рука майстра журналісцкай справы Ірыны Дамарацкай, цікавыя матэрыялы ў Святланы Малышкі. Радуе свежы погляд на ўсе падзеі карэспандэнта Мікіты Яраша.
Чытаю газету і ганаруся перамогай нашых самадзейных артыстаў, радуюся перамогам у спорце… Смуткую разам з іншымі і суперажываю родным і блізкім памерлых людзей, сярод якіх сустракаюцца знаёмыя і суседзі.
Вельмі добра, што праз газету можна атрымаць кансультацыю юрыста, даведацца пра надвор`е і курсы валют.
Маё пажаданне: праз газету добра было б даведвацца пра народныя святы і прысвяткі, прыкметы надвор`я, парады з жыцця нашых продкаў (напрыклад, калі трэба квасіць капусту і г.д.).
Хачу выказаць сваю думку наконт тых самых “тунеядцев”, некаторых з якіх можна смела назваць трутнямі. Ёсць, канешне, такія, якія ў сілу абставін не могуць працаваць, але ёсць і другія, якія не хочуць: не маючы належнай адукацыі, хочуць смачна есці, карыстацца тымі ж палёгкамі, што і тыя, хто адпрацаваў сумленна ўсё жыццё. Але ж хтосьці павінен зарабіць на жыццёвыя выгоды!
Канстытуцыя гарантуе ўсім аднолькавыя правы. Я разумею, што нельга дзяліць людзей на “белых” і “чорных” , але ж патрэбна ведаць сваё месца і ролю ў жыцці, і не толькі свае правы, але і абавязкі. Трэба любіць сваю Радзіму, ганарыцца ёю, імкнуцца зрабіць яе прыгажэйшай і лепшай, больш багатай і заможнай.
І няпраўда, што ва ўсім вінаваты сусветны крызіс, у многім ад нас саміх залежыць наш дабрабыт, умовы нашага жыцця. Трэба проста мець сумленне і вялікае жаданне жыць лепш, памятаючы рускую прыказку “Без труда не вытащишь и рыбку из пруда”. І што б ні гаварылі пра “другі час”, умовы другія – мы людзі і ў розных абставінах павінны імі заставацца.
Часта думаю: штосьці з намі не тое дзеецца – бацькі цураюцца сваіх дзетак, каб пражыць лягчэй, спакайней. А што было б, калі б нашы бацькі нас кінулі – дзе б мы былі сёння, такія разумныя і “продвинутые”? І зусім не магу прыняць душою тое, што нашы мілыя дзеткі больш клапоцяцца не аб тым, каб годна дагледзець і пахаваць сваіх бацькоў, – іх турбуе, ці тыя самыя бацькі ўсё падрыхтавалі да свайго апошняга часу. Выходзіць так: усё зрабіў, сабраў грошы, “вузялок на той свет”, некаторыя нават помнікі сабе прыдбалі. Чаго ж ужо далей жыць, усё ж зроблена – лажыся і памірай. А як жа тое самае сумленне, якое не дае потым ні спаць, ні жыць, і адчуванне віны, якое будзе з табою да канца жыцця?
Заўсёды абураюся адносінамі некаторых людзей да жывёл: коцікаў, сабачак і іншых братоў нашых меншых. Вельмі часта яны не па сваёй волі становяцца бяздомнымі, а зарабіць грошы, як гэта робім мы, людзі, на сябе і на патомства не могуць і не маюць ніякіх магчымасцей выжыць. Чаму ж людзі – гаспадары прыроды – не знаходзяць у сваёй душы шкадобы да тых мілых кошачак і сабачак, якія ў свой час ім абрыдлі і яны проста іх выкінулі. А жывёлінкі ж проста хочуць, як і мы, жыць, есці, разводзіць патомства і гадаваць яго. Няўжо ж людзі, цывілізаваныя асобы, якія выкідваюць у смецце кавалкі не толькі хлеба, выліваюць у адхожыя месцы суп, не могуць пакарміць тую жывую істоту, якую таксама стварыў Бог? Тады навошта нам, людзям, дадзены вышэйшы розум?
Хачу падзякаваць усяму калектыву газеты за змястоўную аб`ектыўную інфармацыю, а галоўнаму рэдактару Пятру Паўлавічу – за смелае, абгрунтаванае, з доляй іроніі бачанне розных жыццёвых праблем.
Вам тэлефануюць, вас просяць аб дапамозе, у вас шукаюць парады і паратунку – галоўнае, вам вераць.
Р.S.
Дзякуй маім “добрым-добрым”суседзям за тое, што я пазбавілася магчымасці падпісацца на “Ганцавіцкі час”: паштовая скрынка не гарантуе захавання выдання.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More