Анатоль Трафімчык: гісторык, публіцыст, літаратурны крытык.

 

Новая кніга змяшчае аналітычныя рэцэнзіі на матэрыялы па гісторыі іншых аўтараў. “Кнігу характарызуе набор смеласці, неардынарнасці ды іроніі. Таму варта разлічваць, што яна выкліча цікавасць у самага запатрабавальнага чытача, нягледзячы на яго ўзрост і ступень абазнанасці ў той ці іншай тэме гістарычнага мінулага”, – сказана ў анатацыі да кнігі. “Гэта навукова-папулярная літратура для выбраных чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй”, – патлумачыў Анатоль Трафімчык. Кніга можа зацікавіць не толькі аматараў гісторыі, але і прыхільнікаў жывога слоўца, бо мова крытыка, як і яго асоба неардынарная.

У гэтым можна ўдасканаліцца, калі прачытаць крытычныя артыкулы Анатоля Трафімчыка, або яго вершы. У арсенале гісторыка тры літаратурныя зборнікі: першы “Пасведчанне аб нараджэнні”, другі – “Ноты Цноты”, трэці зборнік “Лірыка лірыка”, а таксама брашура “Тадэўш Касцюшка ў беларускім мастацкім слове” і шмат іншых артыкулаў і газетных публікацый. Сярод яго прац ёсць вельмі цікавы і каштоўны для аднавяскоўцаў Анатоля гістарычна-краязнаўчы нарыс “Мая маленькая радзіма” аб гісторыі ўзнікнення вёскі Вялікія і Малыя Круговічы. “Землякам ахвяруецца”, – падпісаў А. Трафімчык сваю працу і зў гэтага ўсё зразумела.

Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што аўтар не кічыцца сваёй працай, а надварот. “А гэта так, дрындушкі, сказаў бы Купала”, – ахарактарызаваў свае друкаваныя выданні Анатоль Трафімчык і прапанаваў адкласці публікацыю аб на пазнейшы час. “Вось калі выйдзе ў свет кніга пра Круговічы, гэта будзе добрая нагода”, – сказаў А. Трафімчык.

Гэта не адзіная задумка аўтара, рэалізацыяй якой ён будзе займацца ў бліжэйшы час акрамя асноўнай працы. У яго шмат планаў, але як сапраўдны творца, ён пакуль захоўвае інтрыгу. Па-мойму, Анатоль Віктаравіч сціплы, але бяспрэчна выдатны. Праўда, сам аўтар не згодзен з гэтым.

“На мой погляд, выбітным з’яўляецца чалавек, які ў нечым вылучаецца з агульнага шэрагу. Наўрад ці Вы зможаце абгрунтаваць, чым і ў якой вобласці вылучаюся я. Такіх мільёны”, – тлумачыць А. Трафімчык.

Мы разумеем яго сціпласць і не будзем спрачацца з аўтарам. І ўсе ж папрасілі адказаць на некалькі пытанняў.

 

1. Аб сабе…

 

Што тут расказваць… Кругавец я. Сям’я звычайная. Закончыў Брэсцкі філфак, а потым дзве аспірантуры, у тым ліку на Украіне. Там і абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі. Сёлета

ажаніўся. Як бачыце, ёсць шмат людзей больш цікавых чым я.

2. У чым ваша адметнасць, і якія ёсць дасягненні ў навуцы, у жыцці?

Нічым асаблівым. “Дасягненняў”, што маю я, поўна ў іншых. Сярод тых, хто займаецца навуковымі даследаваннямі, няма нічога дзіўнага, напрыклад, у 100 публікацыях у розных, у тым ліку замежных, выданнях. Таму дарэмна Вы распытваеце пра нейкія мае дасягненні. Будаўнік кладзе цэглу – гэта Вы лічыце дасягненнем? Думаецца, не. Так і ў навуцы. Толькі ў ёй свае цаглінкі. Хаця, канешне, ёсць і геніяльныя будаўнікі, вучоныя. Але іх адзінкі!

3. Дзе вы зараз працуеце? Ці займаецеся навуковай працай? 

Працую ў музеі Якуба Коласа. Навуковую дзейнасць не пакідаю. Там-сям выходзяць артыкулы.

4. Як прыйшлі ў навуку? З чаго ўсё пачыналася і хто паўплываў на ваш выбар ў прафесіі, творчасці?

У жыцці любога чалавека існуе шмат прычын, якія паўплывалі на выбар шляху. Калі браць школу, напрыклад, то ў маім выпадку трэба адзначыць Уладзіміра Іванавіча Муху – гісторыка і Вячаслава Іосіфавіча Несцерука – рускага філолага. Гэта Настаўнікі з вялікай літары. Увогуле Круговіцкай школе шанцуе на добрых педагогаў.

5. Ваш унёсак ў развіццё Ганцавіцкага раёна?

Якога раёна? Ганцаўскага? Дык я ў ім практычна не жыву даўным даўно. Хіба вось хацеў бы кнігу выдаць пра Круговічы. Шукаю мецэната. На жаль, сённяшняе кіраўніцтва раёна (у адрозненне ад колішніх часоў) халаднавата адносіцца да культуры і мастацтва. Гэта заўважыў не толькі я, але і знакамітыя літаратары Ганцаўшчыны. Але, спадзяюся, што можа свята беларускай пісьменнасці, якое плануецца правесці ў Ганцавічах у наступных годзе, паўплывае на тое, каб у кіраўніцтва раёна з творчымі людзьмі былі больш плёнае супрацоўніцтва.

Валентина Пинчук

Recent Posts

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

7 минут ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

20 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

22 часа ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

1 день ago