Коля-Звездачот: «Дабавяць пенсію – буду жыць як кароль!»

«Першыя месцы ў аўтобусе для інвалідаў, а ўсялякія тут парассядаюцца, пазаймаюць. Таму і спрачаюся. А маладыя дык нікому ж месца не ўступаюць, вось я іх і адчытваю. А адну жанчыну раззлавала, што я сваруся. Дык як выйшлі з аўтобуса, яна мяне нават набіла, па галаве моцна дала. Былі разборкі ў яе потым з уладай. Папярэдзілі яе. Яшчэ раз палезе – палучыць,» – паведаміў карэспандэнту «ГЧ» Мікалай Мікалаевіч Волах (ён жа Коля-Звездачот). 
Мікалай Мікалаевіч жыве адзін у бацькоўскай хаце ў вёсцы Агарэвічы, у якую запрасіў мяне прайсці. У свае 66 гадоў, нягледзячы на праблемы са здароўем, мужчына поўны аптымізму. 

«Мне жывецца добра. Лягу сабе ціхенька, уключу тэлевізар ды балдзею. І халадзільнік поўны ў мяне. Не верыш? Зараз пакажу», – з гонарам сказаў Мікалай, адкрыў дзверы халадзільніка, у якім стаялі прадукты. Асабліва хваліўся смачным салам. 

Пра свой штодзённы маршрут па горадзе Мікалай таксама расказаў з важным выглядам, адзначыўшы, што ў Ганцавічы ён не проста так катаецца. 
«А я па справах езджу: у райсабес заходжу, цікаўлюся, калі там пенсію дабавяць. У «Ганцавіцкі час» заходжу – з Пецем люблю пагаварыць, у «Палессе», бывае, забягу да дзяўчат, да сваякоў наведваюся. У рэабілітацыйны цэнтр іншы раз зазірну – яны мне адзежы рознай надаюць»,– расказаў мужчына. 
Цікава было даведацца, адкуль у Мікалая з`явілася такое дзіўнае прозвішча, але мужчына на гэтую тэму гаварыў неахвотна: «Бог таму суддзя, хто гэта прыдумаў. Дурань нейкі, а хто і чаму – не ведаю». 

Мікалай расказаў, што нарадзіўся ён на хутары Падрадашча каля Агарэвіч, у сям`і было шасцёра дзяцей, бацькі былі калгаснікамі. З нараджэння ў хлопца была касавокасць, таму восем класаў Мікалай адвучыўся ў Ганцавіцкай школе-інтэрнаце. Затым працаваў паляводам: 
«З 16-ці гадоў працаваў я. У брыгаду хадзіў. З бабамі бульбу вазіў, лапкі на хвойках церабіў сякерай, машыны разгружаў, з угнаеннем працаваў. Кунцэвіч быў маім любімым старшынёй, – расказваў Мікалай. – У 30 гадоў мяне сасваталі,– працягваў мужчына. 
– Пражылі разам 15 гадоў, хварэла тая жанчына на эпілепсію, па гаспадарцы рабіць нічога не магла, таму разышліся. А зараз не хачу нікога – мне і аднаму нядрэнна. Пенсію сястры аддаю, а яна мне ўсё, што патрэбна, купляе. У санаторый езджу кожны год», – сказаў мужчына. 

Мой субяседнік падаўся мне простым і адкрытым чалавекам, бо ён нават не ўтаіў той факт, што любіць прапусціць чарку-другую. 
«Віна не п`ю. Яно шкоднае. Лепш водачкі. Але багата не ўжываю, бо арытмія ў мяне. Я нават і ў рэанімацыі ляжаў: сэрца прыхапіла, дык быў чорны, як вугаль, адратаваў мяне Іван Міхайлавіч Свірскі. Каб не ён, дык у магіле я б ужо ляжаў . Раней рабілі аперацыю на вочы, зараз прапанавалі ізноў, але ўжо не на касавокасць, а на катаракту. Хоць я і бачу часам, як у тумане, але аперацыю рабіць не згадзіўся», – сказаў Мікалай.

Хоць і лічаць Мікалая Волаха дзіваком, яго ўменню радавацца жыццю і простым рэчам не пашкодзіла б павучыцца многім людзям. Напрыканцы нашай размовы я пераканалася ў правільнасці сваёй думкі яшчэ раз. 
«Пенсія ў мяне амаль тры мільёны. Хутка дабавяць, дык буду жыць як кароль», – радасна гаварыў Мікалай Мікалаевіч, праводзячы мяне да аўтобуса. У аўтобусе мужчына з задавальненнем падзяліўся з усімі пасажырамі навіной, што хутка пра яго напішуць у газеце, чым выклікаў здзіўленне і ўсмешку ў людзей і вадзіцеля. На такой вясёлай ноце Мікалай развітаўся і адправіўся дамоў, бо чамусьці рашыў на гэты раз у горад не ехаць.

Oksana__deleted__110608

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

2 часа ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

6 часов ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

6 часов ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago