Майстар лозапляцення з Хатыніч: «За гадзіну магу сплесці кош!»

«Радасць лозапляцення заключаецца ў тым, што невялiкую работу можна зрабiць за некалькi гадзiн, да прыкладу кош, я магу сплесці за гадзіну! А аднойчы атрымалася сплесці ажні 30 цукерніц за пару дзён на вясельны стол да сваякоў – расказвае мужчына. – Плесці я навучыўся сам, у 1977-м годзе за добрую вучобу атрымаў пуцёўку ў лагер “Зубранё”, дзе хадзіў у бібліятэку і самастойна вывучаў літаратуру па лозапляценню.

Першай сплёў карзіну – мне спадабалася, з тых часоў я больш не спыняўся, негледзячы на тое, што лозапляценне часам не толькі супакойвае, а і прыгнятае» – працягваў Аляксандар Ваўчок.

Аляксандар Аляксандравіч чатыры гады вёў у Хатынічскай школе гурток па лозапляценню,  і па словах майстра, гэты занятак, падуладны толькі людзям цярплівым і уседлівым.

«Самае галоўнае жаданне, а потым цярпенне, а ў дзецей яго не вельмі шмат. Калі паказваеш, як плесці, усё здаецца зразумелым. Даеш заданне стварыць што-небудзь самастойна – нічога не атрымоўваецца. Бо гэта толькі на першы погляд здаецца, што ўсё лёгка» – гаварыў мужчына.

Што адметна, рамяство лозапляцення ў адрозненні ад іншых, патрабуе найменшых выдаткаў:

«Дубчыкі я нарыхтоўваю на возеры каля в. раздзялавичы, іх там колькі хочаш. Я там і адразу працую на возеры з лазой. Увогуле, у нас на Беларусі  налічваецца каля 250 відаў лозаў – паведаміў  майстар. – Калі нарыхтоўваць лазу восенню ці ранняй вясной – дубчыкі трэба запарваць вадой, лаза сабраная летам хутка псуецца. Калі лаза нарыхтавана правільна, яна будзе вельмі доўна захоўвацца.

Да прыкладу, ёсць ў мяне нарыхтоўкі якім ужо 15 гадоў і яны прыгодныя для выкарыстання, замочвай вадой напярэдадні ды пляці – адзначыў Аляксандар Аляксандравіч.

– Калі людзі бачаць мае вырабы, заўсёды здзіўляюцца, многія не могуць зразумець з якога матэрыялу яны створаны. Амаль усім падабаецца натуральны колер гатовых вырабаў і часта даводзіцца чуць: «А-я-яй! А што гэта такое? А ты мне падорыш такое?» – з усмешкай гаварыў мужчына.

– У апошні час вяскоўцы часта  да мяне звяртаюцца з просьбай сплесці карзіну, маўляў вельмі зручна ў краму з ёй хадзіць. Ды і перад Вялікаднем просяць, каб сплёў кошыкі на яйкі» – сказаў Аляксандар Ваўчок.

Варта адзначыць, што прыгожыя  плеценыя вырабы майстар стварае амаль голымі рукамі: «Нож і шыла, а больш мне ніякіх інструментаў не патрэбна» – паведаміў мужчына.

Работы Аляксандра Ваўчка не аднаразова выстаўляліся на раённых выставах, майстру нават давялося паўдзельнічаць у Рэспубліканскім свяце-конкурсе лозапляцення “Лазовыя карункі”.

Асабіста мяне ўразіла плеценае крэсла, на якое запрасіў прысесці майстар, далікатнае на першы пагляд,  яно з лёгкасцю вытрымала маю вагу, па словах майстра, мэбля з лазы трывалая і пры ўмовах правільнай эксплуатацыі можа доўга служыць чалавеку.

У творчых планах майстра удасканаліцца ў вытворчасці мэблі і стварыць што-небудзь габарытнае.

 

 

Oksana__deleted__110608

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

1 час ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

5 часов ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

5 часов ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago