
Як патлумачыла каардынатар конкурса, дырэктар Дома рамёстваў Маргарыта Саланевіч, гэты конкурс у Ганцавічах праходзіць другі год, і яго мэта – далучыць жыхароў горада і раёна, дзяцей і падлеткаў да традыцый народнай творчасці, выявіць таленавітых жыхароў Ганцаўшчыны, захаваць лепшыя традыцыі народнай творчасці.
«Конкурс прысвечаны святкаванню Вялікадня, – сказала Маргарыта Аляксандраўна. – Выйграе самае арыгінальнае яйка, выкананае ў беларускай традыцыі, прычым у розных тэхналогіях – вышыўка, бісерапляценне ці роспіс па дрэве. Там будзе некалькі намінацый, і хацелася б, каб людзі ўдзельнічалі актыўней. Мы чакаем арыгінальных прац«.
Пасля таго як збяруць усе работы, іх выставяць на агляд – з 11 красавіка па 1 мая. Падвядзенне вынікаў і ўнагароджанне пераможцаў адбудзецца 1 мая на гарадской плошчы.
«На свяце 1 мая будзе выстава горада майстроў, там мы і абвесцім, хто стаў пераможцам конкурсу, – сказала Маргарыта Саланевіч. – Магчыма, правядзём таксама конкурс глядацкіх сімпатый«.
Як зазначыла Маргарыта Аляксандраўна, у выставе-конкурсе змогуць прыняць удзел аўтары ў наступных ўроставых групах: 5–10 гадоў; 11–17 гадоў; 18– і больш гадоў (індывідуальныя і калектыўныя працы асобна).
Намінацыі, па якіх будуць ацэньвацца працы:
— «велікоднае яйка» (індывідуальныя працы) – вырабы, выкананыя ў розных тэхніках (роспісу, выпальванні і разьбе па дрэве, аплікацыя, дэкупаж, квілінг, працы з прыродных матэрыялаў, вышыўка, бісерапляценне, макрамэ, вязанне і іншыя).
— «у асяроддзі сям`і» (калектыўныя і сямейныя працы) – прымаюцца велікодныя яйкі, выкананыя ў розных тэхніках.
Па словах каардынатара выставы, конкурсныя працы павінны быць выкананы на высокім узроўні. Таксама абавязкова павінны быць этыкеткі памерам 4х5 см, на якіх трэба напісаць назву вырабу, указаць прозвішча і імя аўтара, яго ўзрост, кіраўніка (калі такі ёсць), школу (ці іншую ўстанову), тэлефон. Працы павінны быць устойлівымі (каб іх можна было паставіць).
Пераможцы выставы-конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі, памятнымі прызамі і фірменнымі падарункамі ад спонсараў.
Пацікавіцца ўмовамі конкурсу можна па тэлефоне раённага Дома рамёстваў – 2-21-48.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More