Валянціна Занька: «Рукі самі просяць саломы…»
Апошнім часам народнае майстэрства атрымала "другое дыханне", таму што ўсё больш людзей стала цікавіцца рукатворнымі рэчамі: вышыўкай, ткацтвам, саломапляценнем... У Доме народнай творчасці ў вёсцы Ганцавічы шчыруе майстар, якая валодае ўсімі гэтымі навукамі. Аднак болей за ўсё ёй даспадобы ствараць саламяныя рэчы.
Валянціна Занька кожную вольную хвілінку садзіцца і пляце рэчы з саломы / Фото: Cветлана Малышко
Заходзіш ў пакойчык у Доме народнай творчасці ў вёсцы Ганцавічы, дзе на паліцах выстаўлены рэчы з саломы, і адразу разумееш, што ў майстра, які стварыў гэты цуд, сапраўды залатыя рукі.
Лялькі, званочкі, вяночкі, лапці, кветкі, птушкі, грыбы – чаго тут толькі няма! Кожная саламяная рэч хоць крышачку не падобная на іншую.

«Гэта не проста праца ці хобі. Я жыву саломапляценнем шмат гадоў і ўжо не ўяўляю сябе без яго. Калі здараецца, што які дзень не пляту, дык быццам нечага не хапае. Рукі самі просяць саломы…«, – усміхаецца загадчыца Дома народнай творчасці Валянціна Занька. Усе рэчы створаны менавіта яе рукамі.
Яна падлічыла, што шчыруе над саламянымі рэчамі амаль сямнаццаць гадоў, але ўжо не памятае, колькі іх зрабіла за ўвесь гэты час. Тое, што выстаўлена на паліцах, – малая частка ад усіх вырабаў, бо нейкія рэчы яна дарыла, некаторыя прадавала.
Дарэчы, саламяныя рэчы даволі дорага каштуюць: лялькі майстар прадае па 8-9 рублёў, капелюшы – 35-38 рублёў, вянкі – 4 рублі, званочкі – 1,5 рублі, птушкі – ад 2 да 5 рублёў, саламяныя кветкі — ад 5 (рамонкі) да 7 (ружы) рублёў.
Самую першую ляльку, з якой пачалася калекцыя майстра і якая стаіць на паліцы ўжо шмат гадоў, гаспадыня шануе як самую лепшую і прадаваць не збіраецца.
«Хоць і не зусім яна зграбная, але самая мая любімая«, – прызналася Валянціна Васільеўна.
Захапленне саломай прыйшло нечакана, пасля таго, як яна паехала на курсы павышэння кваліфікацыі. Там жанчыну навучылі азам саломапляцення, якое ёй падалося цікавым і незвычайным. Таму, калі прыехала дадому, прадоўжыла вучыцца: спачатку па кнігах, а потым дапамог інтэрнэт.
Плесці рэчы з саломы не так проста, як можа падацца на першы погляд. Спачатку яе трэба нарыхтаваць. Прыходзіцца летам, калі каласы яшчэ не паспелі, выходзіць з сярпом у поле і жаць…
Потым салому трэба варыць, пакуль яна не набудзе той самы патрэбны залацісты колер… А яшчэ трэба падзяліць яе – якая пойдзе на расчапленне, а з якой можна плесці кругавыя рэчы, і іншае.
І вы думаеце, што пасля гэтага майстар садзіцца за працу? Не! Яна шукае падказкі па тэматыцы вырабаў у інтэрнэце, бо час не стаіць на месцы, з`яўляюцца новыя рэчы і новыя тэхнікі пляцення, а майстру па саломе вельмі важна быць «у трэндзе».
Па словах Валянціны Васільеўны, народныя промыслы, у склад якіх уваходзіць і саломапляценне, цяпер хоць і ў модзе, але пераходзяць на іншы, больш сучасны узровень.

«Тых старадаўніх рэчаў, якія колісь плялі яшчэ нашы бабулі і дзядулі, цяпер не знойдзеш, можа, толькі ў музеях. Шкада, канешне, але нічога не зробіш. А можа, гэта і добра, бо час ідзе, мы мяняемся, рэчы і адносіны да іх таксама мяняюцца. І я лічу, што вельмі добра, калі цяпер ізноў узнікае інтарэс да старадаўніх промыслаў. Значыць, яны не прападуць, не сыдуць у нябыт «, – сказала майстар.
Свае веды яна перадае дзяцям на занятках гуртка, які вядзе пры Доме народнай творчасці. Аднак канстатуе: «Дзеці нецерплівыя цяпер, ім хочацца навучыцца ўсяму і адразу. Вось сплялі лісток ці званочак, паказалі матулі і астылі. Калі ж хочаш па-сапраўднаму навучыцца саломапляценню, трэба час, каб адтачыць майстэрства, каб рукі самі адчувалі салому. На гэта цярпення мала ў каго хапае«.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Крик души «колхозницы» о том, почему её так называют
Тиктокерша kate.flaw.less живёт в Нидерландах. А перебралась она туда из полесской глубинки Беларуси. В одном из своих роликов она пофилософствовала на тему того, почему деревенских людей часто называют «колхозниками» и высказала своё мнение на этот счёт. Приводим её обращение текстом, близким к говору автора.
Семья с 15 детьми показала, сколько стоит поход в магазин
У Саши и Лиры 15 детей, семья известна в TikTok, где ролики о их жизни собирают сотни тысяч и миллионы просмотров. Глава большого семейства показал на видео, как происходит распаковка продуктов после похода в магазин и сколько это стоит. Итоговый чек впечатляет, в комментариях говорят, что у некоторых это зарплата.