Ганцавіцкі Дом рамёслаў узнагароджаны дыпломам фестывалю “Вясновы букет”
Узнагароду ганцавіцкія майстры атрымалі за лепшую калекцыю работ на IХ Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў “Вясновы букет”, які адбыўся 20 мая ў Мінску на тэрыторыі Верхняга горада.
Ганцавіцкія майстры. Фота прадставіў Ганцавіцкі РДМ
Каля 400 рамеснікаў-майстроў амаль з усіх куточкаў Беларусі з’халіся на свята, каб прадэманстраваць сваю творчасць: ганчарную і кавальскую справу, ткацтва, вышыўку, роспіс, мастацкую апрацоўку скуры і металу, пляценне з прыродных матэрыялаў і шмат чаго яшчэ.

Ганцаўшчыну на свяце прадстаўлялі супрацоўнікі Дома рамёстваў — Маргарыта Саланевіч (дырэктар), Сяргей Макарэвіч (малодшы навуковы супрацоўнік), Вольга Івановіч (майстар па роспісу), Алена Цялушка (майстар па ткацтву), а таксама творцы з народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач” — Марыя Муха (кіраўнік клуба), народныя майстры Рэспублікі Беларусь Ніна Казак і Улляна Віннік, Валянціна Занька (майстар па саломапляценню).

Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!