Святлана Малышка
З пісьмовых крыніц гэтая вёска вядома з 18 стагоддзя. Некалі ў Лактышах жылі болей за тысячу жыхароў: паводле перапісу насельніцтва 1921 года у вёсцы жылі 1091 жыхароў, у 1940 годзе – 1126 жыхароў.
Яшчэ два дзесяцігоддзі назад у Лактышах жыло 712 вяскоўцаў. За гэты час іх колькасць катастрафічна паменьшылася: жыхароў у вёсцы стала на 404 чалавекі меней, чым было ў 1997 годзе – цяпер тут жыве 308 вяскоўцаў.
Школьнікаў у вёсцы ўсяго пяць, прычым усе яны старэйшага ўзросту. Немаўлят (акрямя ўнукаў, якіх прывозяць з горада да бабуль і дзядуль) у вёсцы даўно не нараджалася.
Гэтаму ёсць прычына. Па словах Ларысы Мышкавец, старшыні Нацкага сельвыканкама, у склад якога ўваходзяць і Лактышы, на памяньшэнне вясковага насельніцтва паўплывала тое, што многія з маладых ці шматдзетных сем’яў пабудавалі каператывы ў горадзе.
Вёска губляе не толькі жыхароў: шмат чаго за апошнія годы тут зачынілася. І ў першую чаргу школа-васьмігодка, якая перастала працаваць дзесяць гадоў назад. Цяпер тут размешчаны вясковы клуб, дзе працуюць пяць музеяў: земляка-разведчыка Паўла Зуйкевіча, краязнаўчы, школьны, “Анты-Бахус” і “Аквафіл”.
Вадаёмы каля вёскі вабяць аматараў-рыбакоў. Некаторыя сядзяць з вудамі нават ў будзёны дзень. А што робіцца на вадаёме ў выхадныя! Як гавораць лактышоўцы, у добрае і яснае надвор’е тут бывае так, што і яблыку няма куды ўпасці.
Аблюбавалі гэты край таксама і буслы. Іх гнёзды-буслянкі можна сустрэць у вёсцы паўсюль: на дрэвах, дахах, комінах, вадакачцы, слупе. Птахі верныя сваёй малой радзіме, з года ў год вяртаюцца ў свае гнёзды, і ніякія жыццёвыя калізіі не здольны пераўпэўніць іх выбраць іншае месца…
ФОТА З ВЁСКІ ЛАКТЫШЫ:
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
This website uses cookies.
Read More