
З гэтай прычыны праводзіцца конкурс. У яго рамках прапануем стварыць работы на тэму жыцця сваіх продкаў. Фармат матэрыялаў наступны. Патрэбна даслаць адзін ці некалькі важных з гістарычнага пункту погляду фотаздымкаў (дакладней іх якасных электронных копій). Падрабязна апісаць іх (асноўныя пункты апісання ніжэй). Па магчымасці распавесці сямейную гісторыю, звязаную з тымі выявамі. Абазначыць сацыяльнае значэнне апісанай гісторыі, а таксама яе важнасць для асабістага роду.
Мэта – каталізаваць інтарэс жыхароў Ганцавіцкага раёна да свайго мінулага (сваіх продкаў, свайго рэгіёна, сваёй краіны).
Прыблізная інструкцыя па падрыхтоўцы работы.
1. Прааналізаваць сямейны фотаархіў.
2. Адабраць найбольш інфарматыўныя здымкі.
3. Распытаць пра кожны здымак у старэйшых сямейнікаў і знаёмцаў сям`і сталага веку. Прыкладная схема апытання:
— хто прысутнічае на здымку (прозвішча, імя, імя па бацьку, гады (можа быць, прыблізна) нараджэння і смерці),
— іх узрост і занятак (на момант фатаграфавання),
— кароткая біяграфія кожнага,
— якія цікавыя гісторыі – асабістага і сацыяльнага жыцця – перажыў чалавек.
4. Высветліць, што тым часам (калі зроблены здымак) адбывалася ў рэгіёне і краіне ў цэлым.
5. Звязаць падзеі прыватнага жыцця чалавека і гісторыі.
6. Добра, калі ў выніку атрымаецца цэласнае сачыненне ці нарыс. Але падыдуць і разрозненыя матэрыялы (фотаздымкі з разгорнутымі каментарыямі) пры наяўнасці ў іх цікавай інфармацыі.
Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях па дзвюх узроставых катэгорыях.
Намінацыі (аднаму і таму ж удзельніку дазваляецца ўдзельнічаць у абедзвюх намінацыях):
1. Лепшая серыя фотаздымкаў з разгорнутымі каментарыямі.
2. Лепшы нарыс (сачыненне), ілюстраваны фотаздымкамі.
Узроставыя катэгорыі:
1. Для дарослых аўтараў (ад 18 гадоў і вышэй).
2. Для дзяцей (непаўналетніх). У гэтым выпадку просьба ўказваць кіраўніка або кансультанта (пры наяўнасці).
Па кожнай намінацыі ў кожнай узроставай катэгорыі ўводзяцца тры прызавыя месцы. Пры адсутнасці прац належнага ўзроўню журы пакідае за сабой права не прысуджаць пэўнага месца. Прадугледжваецца магчымасць прысуджэння некалькіх аднолькавых месцаў, заахвочвальных прызоў для найбольш актыўных удзельнікаў і лепшых кіраўнікоў.
Пераможцы будуць узнагароджаны граматамі і памятнымі падарункамі. Лепшыя работы ўбачаць свет са старонак газеты «Ганцавіцкі час» і на сайце GANC-CHAS.BY.
Для ўдзелу ў конкурсе патрэбна да 1 ліпеня 2017 года даслаць на электронную пошту konkurs-2017@gmail.com:
— заяўку ў вольнай форме, але з пазначэннем «конкурс-2017» і ўказаннем звестак пра аўтара (імя, прозвішча, адрас, электронны адрас, тэлефоны (дадзеныя не для публікацыі); узрост – у выпадку намінацыі «для дзяцей»);
— пазначыць намінацыю;
— матэрыялы конкурсу.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More