Дастаўка піцы ў Ганцавічах! Яўген цісні на педалі, каб не астыла!
Калі першы раз мы з калегамі з рэдакцыі вырашылі праверыць, як працуе новая ў Ганцавічах паслуга па дастаўцы піцы, пагаварыць з ее дастаўшчыкам не атрымалася. А вось сёння, калі ў чарговы раз ён нам хуценька прывёз на ровары духмяную і гарачую піцу, хлапчук расказаў пра сваю падпрацоўку...
8-класнік у фірмовай вопратцы прымчаў наш пакунак і дзве піцы ў герметычнай сумцы, пашытай пад памер каробкаў піцы.
Ад моманту заказа, пакуль гатавалі піцу і да моманту, калі 14-гадовы Яўген Станкевіч зайшоў у офіс рэдакцыі газеты «Ганцавіцкі час», прайшло роўна паўгадзіны.
Хлопец прадставіўся, што яго завуць Яўген. «Я сам на беларускай мове не вельмі добра гавару, а вось бацькі дома размаўляюць на беларускай», – адказаў хлопец.
Яўген прадэманстраваў нашы піцы. Адчыніўшы крышку скрынкі, ад паху апетыт разыграўся яшчэ больш…
Пакуль калегі раскладалі гарачую і духмяную страву, Яўген расказаў, што на працу напрасіўся сам, а дапамог знайсці падпрацоўку бацька. Развозіць ён яе па горадзе і па пляж. Цану дастаўкі глядзіце тут.
«Пакуль замоваў па горадзе не вельмі шмат, таму некаторыя дні збіраю чарніцы ў лесе — хочацца дапамагчы бацькам, каб не прасіць на грошы на марожанае ці квас, – расказаў Яўген. – І яшчэ я дома курэй і сабаку Боцмана кармлю».
Спадабалася свежая піцца, спадабаўся ветлівы і просты хлопец. Толькі было крыху сумна, што за дзень з 14 тысяч жыхароў Ганцавіч, ён дастаўляе ў сярэднім дзве ці тры піццы ў дзень. Зрэдку бывае пяць. Ганцаўчане эканомяць… Няма яшчэ звычкі, дый менталітэт ганцаўчан вясковы.

Дастаўка коштам адзін рубель – сёння гэта грошы невялікія. Але ці галоўнае грошы? Іх нават прыемна траціць, даць магчымасць юнаку адчуць радасць ад заробленага рубля сваёй працай – вось гэта задавальненне. Не для жывата ад смачнай піцы, а для душы.
Таму, канешне, без чаявых Яўген з рэдакцыі не паехаў – усёж размовамі аднялі некалькі хвілін яго працоўнага часу. І хлопец, здаецца таксама застаўся задаволены.

Уручыўшы піцу, а таксама таварны і касавыя чэкі, хлопец падзякаваў і, ўсміхнуўшыся сказаў: «Званіце, я з радасцю прывязу вам столькі, сколькі пажадаеце».
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!