
Канкрэтна не ведаю, як і дзе заахвочваюць супрацоўнікаў прэміямі, але думаю: вось як, напрыклад, ацаніць працу настаўніка, медыка? Па-мойму, тут такая прастора для суб`ектывізму, такі раздрай гэтыя прэміі ўносяць у калектыў, што бачу не столькі карысці, колькі шкоды.
Возьмем, напрыклад, працу шафёра. Тут улічвацца могуць безаварыйнасць, эканомія гаручага, тое, што чалавек не мае спазненняў, актыўны ўдзельнік мерапрыемстваў і г.д., і т.п. А вось у працы настаўніка шмат адноснага. Што тут улічваць? Паспяховасць? Паводзіны?
Дык вынікі настаўніцкай работы “вылезуць”, можа, праз 20 гадоў, а прэмію трэба даваць за гэты вось месяц. Я, напрыклад, калі нам з класамі даручалі прыбіраць тэрыторыю, смяялася: “Хадзем, калегі, пастараемся: хто большую кучу смецця назграбае, таму і прэмія адпаведна большая будзе”.
Памер прэміі ў калектыве не абнародаваўся.Кожнаму разліковы лісток з зарплатай і прэміяй выдаваўся асабіста ў рукі: крый божа, даведаюцца астатнія калегі, каму, што і колькі. У гэтым выпадку спрацоўвала не якасць работы настаўніка,а асабістая адданасць кіраўніцтву.
Пры такім падыходзе хацелася працаваць не лепш, а наогул не хацелася працаваць.Такія прэміі, на маю думку, з`яўляюцца не стымулам, а антыстымулам. Яны разбэшчваюць усіх.
Давялося мне некалі ляжаць у абласной бальніцы ў кардыялогіі. Там у фае на відным месцы вісеў стэнд, на якім кожны мог угледзець узнагароджанне ўсяго медперсаналу аддзялення, пачынаючы ад яго загадчыка (па месяцах сумы прэмій і абгрунтаванне). Хоць якая, ды аб`ектыўнасць прысутнічала.
Цікавы матэрыял пра прэміі змешчаны ў нумары … за 2017 год газеты “Народная воля”. Там распавядаецца пра затрыманне на рабочым месцы галоўнага ўрача Рэспубліканскай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі, а таксама пра арышт кіраўніка аднаго з падраздзяленняў гэтай бальніцы. Дык вось кіраўнік гэтага падраздзялення выпісваў “сваім”, адданым яму супрацоўнікам прэміі, а тыя павінны былі частку яе перадаваць свайму кіраўніку.
Як па-мойму, дык я б гэтыя “прэміяльныя” накіроўвала б на агульныя справы ўстановы ці на той жа рамонт. А то класныя кіраўнікі ў школах збіраюць з бацькоў і свае грошы ўносяць, каб рамантаваць класы (гэта, праўда, было ў маю бытнасць). Але ж і цяпер чуеш: зборы, зборы… І ў школах, і ў садках.
А калі прэміі размяркоўваюцца па нейкіх прыдуманых невядома кім правілах, дык яны нараджаюць толькі разлад, сваркі, зласлоўе ў калектывах, што наносіць велізарную шкоду, але ніяк не садзейнічае паспяховай працы і адзінству калектыва.
Калечаць людзей. Атрымліваецца, як у шырокавядомым чарнамырдзінскім: “Хотели, как лучше, а получилось, как всегда”.
А ў вас як з прэміямі? Раскажыце.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More