З падарункамі ў Дзяніскавіцкую бальніцу

Ірына Аляксандраўна для кожнага пацыента-пастаяльца сабрала пакунак з рознымі рэчамі: для жанчын хусткі, спадніцы, грабеньчыкі, абручыкі, мужчынам цёплыя шкарпэткі і іншае, прывезла цэлую скрынку свежых пернікаў, а частку патрэбных рэчаў санітарнага прызначэння перадала на агульнае спажыванне для бальніцы.

Для 25 пацыентаў (10 жанчын і 15 мужчын) бальніца стала домам, а персанал – часцінкай сям`і. Бабулі і дзядулі, канешне ж, радаваліся падарункам. Са слязьмі на вачах яны дзякавалі і жанчынам, якія працуюць у бальніцы, і гасцям.

Але большая радасць у іх была ад таго, што да іх завіталі, гутараць з імі.

Некаторыя ўзгадвалі людзей са сваіх вёсак і з горада, дзяліліся ўспамінамі.

Усе пацыенты Дзяніскавіцкай бальніцы сястрынскага догляду радаваліся прыезду гасцей.

 

Многія казалі, што ў бальніцы сястрынскага догляду яны дажываюць свой век, але ў бальніцы ім лепш, чым заставацца бездапаможнымі ў пустой хаце.

У адной з палат жывуць 87-гадовая Аксенія Паўлаўна Сукач і Яўгенія Міхайлаўна Швайка. Апошняя, пачуўшы, што суседка назвала свой узрост, пацікавілася:

– А вось мне колькі гадоў дасце?

– Шэсцьдзясят адзін з паловаю, – з ходу сказаў я.

– Не, мо больш…, – заўсміхалася бабуля і здзіўлена паглядзела на медсястру. – А колькі гэта мне і праўда?

Жанчыны з бальніцы сказалі, што ёй 86 гадоў. Ад таго, што я скінуў бабулі 25 гадоў, яна яшчэ больш павесялела. А калі прадпрымальніца прымерыла на яе і завязала хустку, пажылая жанчына расчулілася і на вачах у яе з`явіліся слёзы.

86-гадовая Яўгенія Міхайлаўна Швайка дзякуе Ірыне Ігнацьевай за падарункі .

Жанчыны, прымаючы падарункі, дзякавалі. Наперабой зычылі дабра, і гэтая атмасфера душэўнай цеплыні перадавалася ўсім.

У другой палаце бабулі (так нам параілі работнікі бальніцы) дасталася спадніца. Яна яе прыклала да сябе і з усмешкай сказала: “Выйсці ўжо не будзе ў ёй куды, а вось на смерць спатрэбіцца. І сфатаграфуйце мяне, можа, картачку мне зробіце”.

Убачыўшы ўспышку фотаапарата, і іншыя бабулі папрасілі іх сфатаграфаць. А як пачулі, што здымкі будуць у газеце, то пачалі прычэсваць валасы і пазіраваць.

Яшчэ адзін жыхар бальніцы, Аляксей Адамавіч Дзенісеня, які некалі апрацаваў у СМУ каля 20 гадоў, Пацыентысказаў: «Слава Богу, даглядаюць нармальна. Вось радыё слухаем, пра Дзень пажылых людзей па ім таксама шмат гавораць. Глядзяць тут нас добра, як сваіх».

“Не падарункі галоўнае, радасць ёсць ад таго, што нас праведалі. Добрае слова і ўвага для нас усіх тут даражэй за ўсё», – сказаў Міхаіл Навіцкі, які ў хуткім часе перачытае ўсе кніжкі ў сельскай бібліятэцы.

Пакінулі пастаяльцам бальніцы госці і кнігі мясцовага паэта Аляксея Галаскока, некалькі нумароў газеты “Ганцавіцкі час”, якія людзі бралі і казалі, што даводзілася яе чытаць і абмяркоўваць навіны ў раёне. І тых, хто чытае, аказалася нямала.

Ірына Ігнацьева была тут упершыню і, яшчэ толькі падышоўшы да двухпавярховага будынка, адзначыла, што добрага гаспадара пазнаюць ужо па двары: тут і кветачкі паўсюль, прыбрана ўсё навокал. Ды і ў палатах парадак, чысціня ідэальная, прасцінкі накрухмаленыя ззяюць, пацыенты дагледжаныя, дзядулі і бабулі ўсе, нават тыя, якія не могуць ужо падняцца з ложка, сустракалі з усмешкамі.

Злева направа: Надзежда Макарэвіч, Ірына Ігнацьева, Любоў Карпеня, Валянціна Карпеня, Таццяна Зялёнка, Любоў Цыбулька. 

“Я сама ледзь не расплакалася. Вось ім кропельку душэўнай цеплыні – і яны расталі. На душы радасна, я нават не чакала, што будзе столькі цеплыні, ніхто не скардзіўся, ніхто не сказаў пра калектыў кепскага слова, – дзялілася ўражаннямі Ірына Аляксандраўна. – Сустрэлі нас добразычліва, і трэба сказаць словы ўдзячнасці калектыву. Людзі ж розныя, і колькі сіл, старання і цярпення трэба мець, каб да кожнага знайсці падыход”.

Хто мог падняцца з ложка, праводзілі нас да дзвярэй, развітваліся, абдымалі. Ганцаўчанку гэта так расчуліла, што яна сама ледзьве не расплакалася і паабяцала, што завітае яшчэ перад Новым годам ці на Раство.

Ольга Грицкевич

Recent Posts

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

34 минуты ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

17 часов ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

18 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago