
Вялікі тэрор пачаўся 23 студзеня 1937 года ў Маскве з працэсу “паралельнага антысавецкага трацкісцкага цэнтра”. На лаву падсудных селі 17 чалавек.
Галоўнымі фігурантамі былі вядомыя бальшавікі Юрый Пятакоў, Карл Радэк, Рыгор Смольнікаў, Леанід Серабракоў, Мікалай Муралаў. Трынаццаці падсудным вынеслі смяротны прысуд, тры чалавекі атрымалі па 10 гадоў, адзін – восем гадоў турмы.
Разгляду справы (23 студзеня) папярэднічаў перадавы артыкул газеты “Правда” (21 студзеня). Аўтарам яго быў сам генеральны сакратар.
“Нянавісць і абурэнне” – называўся рэпартаж “Звязды” 26 студзеня з 2-тысячнага мітынгу на мінскай швейнай фабрыцы “Кастрычнік”. Рэпартаж з сесіі Акадэміі навук БССР называўся “Гнеў і абурэнне”. Сэнс рэзалюцыі, прынятай вучонымі, відавочны з яе зместу: “Сесія аднадушна патрабуе расстрэлу ўсёй гэтай банды фашыстаў… Няхай жыве наш мудры правадыр і настаўнік вялікі Сталін!”
3-га лютага ў “Звяздзе” быў змешчаны верш Янкі Купалы “Мала іх павесіць…” (праз 5 дзён пасля вынясення прыгавору і праз два дні пасля расстрэлу асуджаных).
Верш датаваны 29 студзеня. Гэта быў дзень вынясення прысуду.
Пляменніца Янкі Купалы Ядвіга Раманоўская расказвала, як верш быў напісаны. Аказваецца, Купалу прымусілі яго напісаць. Паэту пагражалі ў адваротным парадку, што арыштуюць Якуба Коласа і скажуць яму, што арышт учынены на аснове яго, Купалавых паказанняў.
Пазней падобнае адбудзецца і з Якубам Коласам. Па тым жа сцэнарыі праз год будуць судзіць за “правакатарскі блок” Мікалая Бухарына ды іншых, на падстрахоўку будзе мабілізаваны Якуб Колас. Ён напіша верш “Ачысціць Радзіму ад гнойнай заразы”.
Так сістэма прымушала людзей, у дадзеных выпадках паэтаў, дэманстраваць сваю падтрымку. Пасля яна перамолвала і тых, хто падтрымліваў сістэму.
У тыя гады Янка Купала, яшчэ не стары чалавек, выглядаў знішчаным, зломленым чалавекам. Ён яшчэ не ведаў, што гэта быў толькі пачатак, што пік людабойства наступіць пазней. Бо калі на пачатак 1937 года судзілі асобных “кіраўнікоў змовы”, верш супраць якіх і заказалі паэту, то ўжо пад восень гэтага ж года будзе знішчана татальна ўся эліта беларускай нацыі ад міністраў да паэтаў, па сотні чалавек у дзень, каб у паднявольнай краіне не засталося нікога, здольнага да супраціўлення.
Мала іх павесіць
Мала іх павесіць
На сухой асіне,
Бо нават асіна
Ад сябе адкіне.Дзерава адкіне,
Дзерава сухое,
Сябе не спаганіць
Поскуддзю такою.Прадавалі немцу,
Немцу ды японцу
Нашую радзіму,
Долі нашай сонца.Пятакоў і Радэк
Троцкі – ўся арава
Хлёбалі, зладзюгі
З адной міскі страву.Справу, што мікада
Запраўляў закрасай.
Гандляры Айчынай
Па чужым заказу…
Вынішчыць дашчэнту
Гэтую заразу!Уразброд, агулам
Намі гандлявалі –
Па цане даступнай,
Па цане крывавай.
Дынаміт і порах
Запускалі ў дзела –
На шматкі хай рвецца
Народнае цела!Плача горка ўдоўка,
Плача горка маці
Па забітым мужу,
Спаленым дзіцяці.Спіце вы, нявінна
Згінуўшы, ахвяры!
Пакараем катаў
Самай лютай карай!Пятакоў і Троцкі,
Муралаў і Радэк
Пакінуць хацелі
Царскі нам парадак.Не вам, інтэрвенты,
Шпегі, дыверсанты,
На прыстані нашы
Выпускаць дэсанты.Не вам край савецкі
Знішчыць, крывапіўцы…
У нашых чэкістаў
Зоркія зраніцы!Чуй, народ савецкі,
Чуй, мая Радзіма!
Сваёй долі, волі,
Чуй, не аддадзім мы!Будзеш векі жыці,
Зямелька саветаў,
На радасць, на шчасце
Працоўнаму свету.Ворагаў зніштожыш,
Хатніх і замежных,
Сонцам апранешся,
Як табе належна.Мы ідзём наперад
Пераможна, ў сонцы…
Глядзіць яно ярка
Ў нашыя аконцы.Засяваць мы самі
Будзем нашы нівы,
Збіраць самі будзем
Ураджай шчаслівы.Хай пад сонцам знаюць,
Чым мы сёння сталі…
Мы падставім грудзі
За цябе, наш Сталін!Мінск, 29 студзеня 1937 года
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More