Бывай, мільянер!
Выставу пад такой назвай можна наведаць ў Малькавіцкай селькай бібліятэцы. Па словах загадчыцы установы, Любові Дзямчук, рэсурс, якога пастаянна не хапае, гэта час. Але, як ні дзіўна, гэтая ж якасць уласціва і грашам.
Фото: Ірына Дамарацкая
«Як правіла, грошай заўсёды недастаткова. У розныя эпохі яны мелі аднолькавую каштоўнасць, але былі рэзка адметныя вонкава», – кажа Любоў Леанідаўна.
Вось што яна рассказала пра выставу…
Вярнуцца ў мінулае і зірнуць на старыя манеты, купюры хviii стагоддзя, савецкія пяцірублёўкі і беларускія “зайчыкі” можна, наведаўшы Малькавіцкую бібліятэку-музей. Да сярэдзіны студзеня дзейнічае выстава грошай, якія знаходзіліся ў абароце 30, 70 і больш за 100 гадоў таму.
Жалезныя рублі, аблігацыі, ашчадныя і чэкавыя кніжкі, і банкноты розных наміналаў вяртаюць вас у той перыяд, калі былі стабільнымі цэны ці наадварот,тавар
рэалізоўваўся пры наяўнасці ў пакупніка рэчавых і харчовых купонаў.
Мы перажываем момант новай дэнамінацыі, і сучасны сродак плацяжу таксама мае права заняць адно з галоўных месцаў музейнай экспазіцыі, каб параўнаць матэрыальны дабрабыт тых і гэтых гадоў.
На жаль, чалавеку заўсёды не хапае такіх дарагіх фарбаваных паперак. Паглядзець і ,калі дазволяць, дакрануцца да капіталу стагоддзяў прыходзьце ў бібліятэку-музей на выставу “Бывай, мільянер!” Успамінайце, настальгуйце, марце…
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!