Гімназіст з Ганцавіч – у фінале рэспубліканскага конкурсу
Ганцаўчанін Кірыл Грыцкевіч стаў пераможцам першага этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» і ён адзіны з Ганцавіцкага раёна ўвайшоў у трыццатку лепшых дэкламатараў Брэстчыны.
Фото: Із архіва "ГЧ"
Для ўдзелу ў конкурсе вучні запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры і дасылалі на конкурс. На гэта было два з паловай месяцы часу.
Запісаць відэа Кірылу Грыцкевіч дапамагла настаўніцаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі г. Ганцавічы Алла Клявец. Кірыл прадэкламаваў твор Якуба Коласа.
Удзельнікі з Брэста і Брэсцкай вобласці заявілі на конкурс 279 відэа. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін.
«Гэта цуд! Я ўражаны тым, як дзеці чытаюць класікаў беларускай літаратуры. Як яны разумеюць гэтыя творы і прапускаюць іх у самую душу. Яны сапраўдныя артысты! Уражвае і тое, як добра яны ведаюць беларускую мову і валодаюць ёй. Я ўдзячны арганізатарам за тое, што далі жыццё такому цудоўнаму праекту», – падзяліўся сваімі ўражаннямі ад знаёмства з конкурснымі работамі старшыня журы Уладзімір Ліпскі.
У склад журы конкурсу ўвайшлі пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі, пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэткі Кацярына Массэ і Маргарыта Латышкевіч.
Рэгіянальныя фіналы конкурсу пройдуць з лютага па красавік. Чытальнікі выступяць перад журы ўжывую.
Па выніках другога, рэгіянальнага этапу пяцёра лепшых дэкламантаў ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі.
Якія падарункі атрымаюць пераможцы – чытайце ў друкавай версіі «ГЧ»
Новости
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
- 19:01 Минск обновляет маршруты и растёт пассажиропоток
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!