Шчодрыкі на аўтобусе: ганцаўчане калядавалі ў вёсках раёна
У мінулую суботу, 13 студзеня, супрацоўнікі Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў, удзельнікі і сябры народнага клуба майстроў народнай творчаці “Багач” разам з Аўтаклубам паехалі шчадраваць у вёскі Ганцавіцкага раёна: Крышылавічы, Востраў, Нач, Гута, Лактышы, Боркі. Калядоўшчыкі насілі па вёсках ззяючую зорку і праслаўлялі Божае Нараджэнне.
Калядоўшчыкі з Ганцавічаў наведалі вёсковых жыхароў. / Фото: з асабістага архіва рённага Дома рамёстваў
Разам з казой, мядзведзем, цыганкамі шчадраўнікі хадзілі па хатах з песнямі і танцамі, віншавалі гаспадароў і жадалі ўсяго добрага ў новым годзе, а таксама варажылі ім на будучы ўраджай.
Госці з горада вельмі здзівілі і ўразілі мясцовых жыхароў, якія даўно жывуць па-асобку ў гэтых малалюдых вёсках, дзе ўжо няма клубаў і нават дзяцей ужо не засталося.
Па ўсмешцы на вуснах і агеньчыку ў вачах было відаць, што людзям вельмі прыемна, што да іх завіталі госці ў гэты святочны вечар, таму гаспадары з радасцю сустракалі калядоўшчыкаў і шчодра іх частавалі.
Яшчэ фота можна паглядзець ніжэй:
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!