Ірына ДАМАРАЦКАЯ
«Буду рада, калі прыйдуць дзеці ды суседзі. Пасядзімо, пагамонім, і дзень хутчэй пройдзе», – казала бабуля напярэдадня дня нараджэння. Святочныя застоллі яна даўно не ладзіць, бо не мае сілы. На кухні гаспадарыла нявестка, пакуль была жывая. Зараз ежу гатуе сын або суседзі. Яны паклапаціліся і павіншавалі юбілярку праз газету.
Суседзі захапляюцца працавітасцю бабулі. «У мінулым годзе сама выкапала ў агародзе бульбу, павыбірала буракі і моркву. Кветкі і тыя дагледзела, каб каля хаты хораша было», – расказвае суседка Ірына Карповіч. Гадоў пяць таму яны з сынам і нявесткай трымалі вялікую гаспадарку і бабуля дапамагала ўходжвацца. А зараз сын Вацлаў жыве асобна і прыходзіць да маці курэй пакарміць, даставіць прадукты з магазіна ды дровы прынесці. Парадак у хаце дапамагае наводзіць пляменніца Таццяна Грыбоўская.
«Я і цяпер вачамі б рабіла, але рукі ўжо не могуць. Усё сын і ўнукі робяць», – кажа юбілярка. Дзеці зрабілі ўсе выгоды: падвялі ваду, газ, усталявалі ў хаце ванну і туалет. Жыццё стала лягчэйшым, але юбілярка кажа, што раней усё ж было весялей. «Напрацуешся, выйдзеш на вуліцу пагаманіць з суседзямі… І святы разам адзначалі. А цяпер сяджу ў хаце і радуюся, калі да мяне заглянуць нянькі… Як пацяплее, сын пасадзіць агарод. Калі змагу, то пайду палоць, а не, то хоць у разорах пакачаюся, – жартуе Станіслава Матуліс. – Толькі, каб здароўе было ды ногі служылі».
Кожны дзень доўгажыхарка пачынае з малітвы «Ойча наш». Калі ўзнікае патрэба душы, то чытае малітвы ўдзень і ўвечары. Ні тэлевізара, ні радыё яна не ўключае. Па-руску не чытае, таму і газеты не запатрабаваны. Узаемаадносіны ладзіць толькі з людзьмі і Святымі кнігамі. Малітоўнік і Біблія на польскай мове – самыя запатрабаваныя рэчы ў яе.
Раней штотыдзень хадзіла на богаслужэнне ў касцёл. Пакуль жыла нявестка, урачыста адзначалі хрысціянскія святы, пяклі на Вялікдзень пірагі. Але здароўе пагоршылася і яна ўжо больш за дзесяць год не была ў касцёле. Цяпер ксёндз наведвае парафіянку дома.
«Былі такія моманты, што, як захварэла, здавалася, вось ужо ўсё скончыцца, але вера ў Бога ды людская дапамога выратавалі», – кажа юбілярка. Хвароба яе спасцігла, калі сын быў яшчэ малы.
Станіславе так дрэнна было, што не магла ўстаць з ложка. Уратавала добрая парада. «Як пачала піць паўлітровымі кубкамі палын, тады і папрасіла есці. Здаецца, каня з`ела б, – успамінае ганцаўчанка. – А цяпер і зёлкі не дапамагаюць. Хочацца працаваць, але здароўе ўжо не тое, дыхаць не даецца. Раней, як пацяплее, то абыду кругамі вуліцы. А цяпер усё больш у хаце… Пасяджу, памалюся, ды дзень і пройдзе», – кажа бабуля.
Да малітвы Станіславу прывучылі бацькі, якія выгадавалі пяцёра дзяцей. Станіслава скончыла чатыры класы і пайшла на працу. Першы час працавала ў ветлякарні, потым у ганцавіцкім вучылішчы па падрыхтоўцы педагогаў. На пенсію пайшла з ганцавіцкай спецшколы, дзе яшчэ амаль чатыры гады пасля пенсіі працавала нянькаю.
Сваю сям`ю Станіслава стварыла перад вайной. Года не прайшло, як мужа забралі на фронт і яна засталася адна з сынам на руках. Калі афармляла дакументы, сына запісалі па прозвішчы мужа – Бураў, а сама яна так і засталася на бацькоўскім прозвішчы – Матуліс. Дзякуючы ўнуку Ілью Бураву, вядомаму валейбалісту, прозвішча ганцаўчан ведаюць у рэспубліцы, бо Ілья перамагаў на прэстыжных спаборніцтвах і мае ўзнагароды.
У доўгажыхаркі двое ўнукаў і чатыры праўнукі. Адзін унук жыве ў Мінску, другі ў Брэсце, праўнукі – у Варшаве і ў Германіі. «Я хацела, каб блізка жылі. Хата ў нас вялікая, а яны павыязджалі. Але ж у кожнага свой лёс… Жадаю, каб мае дзеці і ўнукі верылі ў Бога і кожную нядзелю хадзілі ў храм. У мяне душа баліць, што ім няма калі гэта рабіць, – кажа доўгажыхарка. – Жадаю, каб усім людзям Бог даваў памяць і здароўе».
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More