Прайдзі квэст і стань героем кнігі

Як сцвярджае аўтар, у раман мае некласічную структуру, у ім адсутнічаюць галоўны герой, галоўнае час і месца дзеяння, ва ўсякім разе, відавочным чынам. Пісьменнік прапануе адшукаць у рамане персанажа, які з’яўляецца ці, прынамсі, можа прэтэндаваць на ролю галоўнага героя. Але гэта не такая простая задача, як здаецца, бо ў рамане каля 140 персанажаў.
“Адзін з персанажаў маёй наступная кнігі будзе насіць імя чытача, які першым здолее назваць мне галоўнага героя рамана “Marginalis” ‒ кажа Кірыл Стаселька. Адпаведна, чытачы маюць магчымасцяў прайсці гэты літаратурны квэст, пакуль пісьменнік не напіша сваю новую кнігу ці, прынамсі, не аддасць яе ў выдавецтва.
Адказы можна адпраўляць аўтару ў сацыяльных сетках або на мэйл: kirstaselka@gmail.com
Marginalis – насычаны і захапляльны філасофскі раман, дзеянні якога ахопліваюць больш за чатырыста гадоў, паўтары сотні персанажаў і дзясятка краінаў, пазл з мноства сюжэтных ліній і філасофскіх ды псіхалагічных матываў, якія складаюцца ў адно цэлае. Дзеянні рамана разгортваюцца вакол уладальнікаў старажытнай загадкавай кнігі.
У пошуках сябе і свайго “я” героі рамана прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзіцца на палях, па-за цэнтрам, па-за межамі. Па-за межамі гісторыі, жыцця, увагі. Раман “Marginalis” быў прызнаны самым насычаным творам беларускай літаратуры. Рэкорд быў зафіксаваны беларускім аналагам Кнігі рэкордаў Гінэса – праектам “Рэкорды Куфара”.
Кірыл Стаселька нарадзіўся ў Барысаве. Cкончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці “Сацыялогія”, магiстратуру і аспірантуру
Акадэміі навук. З’яўляецца выпускніком Беларускага калегіума, Лятучага ўніверсітэта, Школы маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускiх пiсьменнiкаў” і Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (Беларусь, Швецыя).
На дадзены момант з’яўляецца навуковым супрацоўнікам Акадэміі навук, дырэктарам “Агенцтва інфармацыйных тэхналогій”, кіраўніком праекта  nfographer.
Юлия Матусевич

Recent Posts

Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября 2026 здесь пройдёт…

2 дня ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

2 дня ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

6 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago