Жыхары Ільі знайшлі ў лесе рэдкі від пралескі
Фота чароўных пралесак у рэдакцыю "Рэгіянальнай газеты" даслала жанчына з Ільі Людміла Буркевіч.
Жанчына піша:
— Гэтай вясной мы вельмі шмат робім велапрагулак па ваколіцах нашай вёсачкі. На памяць робім фота. І вось падчас у лесе побач са звычайнымі блакітным пералескамі мы знайшлі пералескі белага, ружаватага колераў. Сваёй знаходкай падзяліліся са знаёмымі, якія сталі турбавацца за нас — можа там радыяцыя ці яшчэ што, чаму ж колер такі ў кветак. Ну мы вырашылі паглядзець у інтэрнэце.
Аказалася, гэта такі гатунак, які ў Беларусі рэдка сустракаецца, таму што культура не ўтварае насення, размнажаецца толькі карэнішчамі! Высылаю фота нашай знаходкі.

Пралеска азіяцкая (лац. Hepatica asiatica) разглядаецца як падвід пралескі высакароднай, некаторыя батанікі вылучаюць асобным відам. Вышыня расліны 5-10см. Лісце не зімуе, трехлопаснае, маладыя ружова-карычневыя, далей цёмна-зялёныя. Кветкі дробныя (да 1,5 см у дыяметры) белыя або ружовыя, радзей блакітныя і фіялетавыя, зрэдку махровыя. Культуры не ўтварае насення.
Калі вы ўбачылі нешта незвычайнае, фатаграфуйце і дасылайце нам.
Матэрыял прадастаўлены «Рэгіянальнай газетай».
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!