Кветкі на могілкі – не тое, на чым трэба эканоміць
Летась на Радаўніцу на могілках у Ільі Юры Вайтовіч з Маладзечна з дачкой-студэнткай Янай былі аднымі з тых нешматлікіх наведнікаў, якія прыйшлі з жывымі кветкамі. Сёлета, па словах Яны, на магілы блізкіх яны зноў пакладуць жывыя гваздзікі.
– Мы даўно ўжо не выбіраем штучныя кветкі, – падзялілася Яна традыцыямі сваёй сям’і. – Не лічу, што іх уласцівасць доўга захоўвацца – гэта вельмі вялікая перавага. Для некага сапраўды прасцей раз на год паставіць пластыкавыя кветкі і забыцца. Мы ж не лічым, што так лепш.
Тут і экалагічныя прычыны, і маральныя: усё ж жывыя кветкі – сімвал таго, што жыццё працягваецца. І па-мойму, знак куды большай павагі да памерлых.
Родам з Ільі Яніна мама, адсюль – і бацькавы карані, таму кветак на ільянскія могілкі вязуць шмат. Па словах Яны, пытанне цаны ў сям’і ніколі не стаіць. Гэта не той выпадак, калі трэба эканоміць, лічыць дзяўчына.
Летась на некаторых магілах Яна заўважала жывыя кветкі і, па яе назіраннях, глядзеліся яны куды лепш, чым штучныя.
Увогуле, сям’я Вайтовічаў, а гэта тата, мама і тры дачкі, стараюцца рабіць мінімальныя захады, каб палепшыць экалагічную сітуацыю. Яны паасобна збіраюць смецце, носяць батарэйкі ў спецыяльны пункт здачы, заўсёды прыбіраюць за сабой, калі адпачываюць на прыродзе.
Эколаг: штучных кветак не стала менш, але мы паказалі людзям альтэрнатыву
Па словах Сяргея Юшкевіча эколага з “Цэнтра экалагічных рашэнняў”, ён і яго калегі не ставілі мэтай знізіць карыстанне штучнымі кветкамі на могілках. Каб гэтага дамагчыся, патрэбны час. А пра небяспеку штучных кветак для экалогіі загаварылі толькі ў апошнія гады.
– Сёння наша мэта – паказаць, што можа быць альтэрнатыва штучным кветкам на могілках, – кажа Сяргей. – У многіх суседніх краінах пра штучныя кветкі на могілках не ведаюць увогуле. Узяць хаця б Польшчу. У тыя дні, калі памінаюць памерлых, палякі нясуць на могілкі лампадкі і жывыя белыя хрызантэмы ў гаршках. Гэта і для экалогіі бяскрыўдна, і глядзіцца надзвычай прыгожа.
Па словах Сяргея, ён і яго калегі цяпер шмат пішуць пра тое, як саджаць на могілках жывыя кветкі. У бліжэйшы час эколагі плануюць зняць на відэа майстар-класы.
На могілках рэкамендуюць пасадзіць нарцысы, ландышы, крокусы, гіяцынты. Гэта шматгадовыя расліны і за імі не патрэбны вялікі догляд. Нядрэнны варыянт – герань. Яна добра разрастаецца і знішчае пустазелле. Усё лета і восень цвітуць хрызантэмы. Да таго ж яны добра вытрымліваюць мароз.
А пластыкавыя кветкі, кажа эколаг, – гэта дзясяткі тон пластмасы, якая трапляе на звалкі Беларусі і раскладаецца там на працягу стагоддзя. Калі такія кветкі паліць, забруджваецца таксічнымі рэчывамі зямля і паветра і ствараецца небяспека нашаму здароўю.
Што прапануюць у кветкавых крамах
Самыя танныя жывыя кветкі ў крамах Маладзечна – гваздзікі. Яны каштуюць – два рублі пяцьдзясят капеек, невысокія ружы – ад трох да чатырох рублёў. Ёсць і хрызантэмы ў гаршку, якія можна набыць, скарыстаўшы прыклад суседзяў палякаў. Потым кветкі з гаршка можна высадзіць на магіле. Каштуюць такія хрызантэмы ад 12 да 18 рублёў.
Зусім маленькія штучныя букеты каштуюць 70 капеек. Цэны на больш “салідныя” кветкі вагаюцца ад чатырох да пятнаццаці рублёў.
Матэрыял прадастаўлены «Рэгіянальнай газетай».
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Крик души «колхозницы» о том, почему её так называют
Тиктокерша kate.flaw.less живёт в Нидерландах. А перебралась она туда из полесской глубинки Беларуси. В одном из своих роликов она пофилософствовала на тему того, почему деревенских людей часто называют «колхозниками» и высказала своё мнение на этот счёт. Приводим её обращение текстом, близким к говору автора.
Семья с 15 детьми показала, сколько стоит поход в магазин
У Саши и Лиры 15 детей, семья известна в TikTok, где ролики о их жизни собирают сотни тысяч и миллионы просмотров. Глава большого семейства показал на видео, как происходит распаковка продуктов после похода в магазин и сколько это стоит. Итоговый чек впечатляет, в комментариях говорят, что у некоторых это зарплата.