З залатым вяселлем!
Шаноўныя нашы Іван Іванавіч і Валянціна Міхайлаўна Мухі з вёскі Малыя Круговічы, віншуем вас з 50-годдзем сумеснага жыцця.
Дажыць да залатога вяселля выпадае толькі абраным, пры умове, калі ў мужа і жонкі залатое сэрца і залаты розум! Гэтыя якасці і вызначылі абранасць нашых родных: мамулечкі і татулечкі.

Паўстагоддзя вы пражылі разам, захоўваючы любоў і вернасць. Не здрадзілі клятве, не зламаліся пад грузам клопатаў і праблем, а толькі сталі яшчэ бліжэй адзін аднаму!
Вы годны прыклад для пераймання, мы ўсе ганарымся вамі і жадаем, каб цяпло вашай любові, як і раней, сагравала нашу вялікую сям’ю!
Няхай вашы сэрцы б’юцца ва ўнісон, моцным будзе здароўе! А мы абяцаем яшчэ больш вас шанаваць, бо вы цяпер у нас «залатыя»!
Вялікі дзякуй за вашу дабрыню і адказнасць! Ад усёй душы віншуем вас!
Дай Бог вам здароўя на многія гады і шчаслівага жыцця ў акружэнні дзяцей, унукаў і праўнукаў!
Жывіце доўга і шчасліва! Мы любім вас!
З павагай, матуля Алена Міхайлаўна, дочкі, зяці і ўнукі.
Новости
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
- 19:01 Минск обновляет маршруты и растёт пассажиропоток
- 18:44 Владельцам доменов в Беларуси предстоят новые сложности
- 18:35 Новая программа по Чернобылю стартует в 2026 году
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!