Старшыня Хатыніцкага сельсавета Гена Перащук забараняў віншаваць вяскоўцаў

Розныя непаразуменні, а гэта і недарэчныя адмовы чыноўнікаў у інфармацыі, і байкі пра “паднявольных людзей”, мы рэдка выносілі на суд чытачоў. Лічылі, што гэта ўнутраныя справы, і трэба ў іх самім разбірацца. Але цяперашні “герой” – старшыня Хатыніцкага сельсавета Генадзь Перашчук, які выслужыўся ў мінулую нядзелю, няхай застанецца ў гісторыі. А чытачы самі дадуць ацэнку яго ўчынку. Пачыналася ўсё прыгожа і святочна. Калектыў рэдакцыі "ГЧ" рыхтаваўся с песнямі і падарункамі ехаць на свята ў аграгарадок Хатынічы… 

Як старшыня Хатынічскага сельсавета віншаваць людзей забараняў і што з гэтага атрымалася
Як старшыня Хатынічскага сельсавета віншаваць людзей забараняў і што з гэтага атрымалася / Фото: Сяргей Багроў

Святы вёсак, бадай, адно з галоўных культурных мерапрыемстваў для сельскіх жыхароў. У вёсках і аграгарадках, дзе яшчэ засталіся ўстановы культуры, работнікі і самадзейныя артысты рыхтуюцца да такога мерапрыемства з асаблівым стараннем. Бо дзе, калі не на свяце вёскі, узгадаюць добрымі словамі дбайных гаспадароў, павіншуюць юбіляраў, павесяляць людзей?

Для супрацоўнікаў рэдакцыі газеты “Ганцавіцкі час” святы вёсак – гэта таксама важная падзея, бо можна адразу пабачыць дзясяткі і сотні чытачоў і падпісчыкаў. Таму мы таксама стараемся наведаць некаторыя вёскі і старанна рыхтуемся да свята.

У суботу былі ў Вялікіх Круговічах, дзе правялі традыцыйны турнір па футболе для ветэранаў і моладзі на прызы газеты “Ганцавіцкі час”, потым віншавалі вяскоўцаў са сцэны каля дуба-волата.

Кубок Больших Круговичей на призы «ГЧ» в этом году у молодёжи (фото/видео)

На празднике деревни в Больших Круговичах пели и танцевали до темна (фоторепортаж)

У нядзелю ўжо ў большым складзе рэдакцыйнага калектыву прыехалі на свята ў аграгарадок Хатынічы. Завіталі ў госці з прызамі і каляровымі шарамі, каб павіншаваць жыхароў, а таксама падрыхтавалі гульні для дзяцей і музычныя падарункі.

Как в Хотыничах праздник деревни отмечали (фоторепортаж)

Хатынаўцы сустрэлі нас ветліва, віталіся, гутарылі з намі. Паразмаўляўшы з работнікамі клуба каля сцэны і пазнаёміўшы са зместам нашай маленькай праграмы, дамовіліся, што выступім, калі закончацца канцэртныя нумары. Меркавалася зрабіць гэта прыкладна ў 17 гадзін 30 хвілін. А анансавалася свята з 15 да 23 гадзін.

Мы пайшлі рыхтавацца, дарылі шарыкі дзецям за разгаданыя загадкі, каб яшчэ ярчэй і прыгажэй было на свяце. Але прыкладна праз паўгадзіны да нас падышла работніца сельскага клуба і сарамліва паведаміла, што старшыня сельвыканкама Генадзь Перашчук распарадзіўся не даваць нам мікрафон і не пускаць на сцэну…

Канешне, пачуць такое было дзіўна. Маразматычнасць сітуацыі вы і самі можаце ўявіць. Не дазволіць павіншаваць вяскоўцаў і праспяваць песню пад гармонік ці гітару!?

Не верылася, што старшыня сельсавета мог апусціцца да такога. Але не верыць жанчыне таксама не было падставы. Таму, калі гэты баязлівец сам не мог сказаць нам адкрыта, то я пайшоў паглядзець у вочы такому чалавеку. Знайшоў яго хутка.

На просьбу растлумачыць, што гэта за забарона і хто да такога дадумаўся (ён сам ці хто падказаў зверху?) Генадзь Аляксандравіч, апусціўшы вочы, нешта незразумела прамармытаў і змоўк. На пытанні не рэагаваў і хадзіў кругамі вакол дрэваў…

Недарэчная сітуацыя… Вось як ахарактарызаваць такія паводзіны прадстаўніка мясцовай ўлады? Хаця такія паводзіны чыноўніка – гэта сорам і ганьба. А для прадстаўніка народа – бо ён жа яшчэ і дэпутат – дык гэта ўвогуле непрыстойны ўчынак.

Я ўжо не раз чуў ад хатынаўцаў, што ёсць у вёсцы людзі значна больш дастойныя на пасаду старшыні сельсавета, чым Перашчук. Я цалкам падзяляю іх меркаванне. Кажу гэта адкрыта, каб ведалі і ён, і кіраўніцтва.

Будзе дзіўна, калі ён яшчэ раз падасць сваю кандыдатуру, бо прагаласаваць за такога – ганьба. Хацелася пакінуць свята, бо настрой быў сапсаваны. Але ж не дзеля Перашчука мы прыехалі, а дзеля людзей.

Журналісты рабілі сваю справу: правялі конкурсы для дзяцей паводдаль. І тут пачалося такое, чаго, можна прызнаць, яўна не чакалася…

З горада Чэрвеня прыехаў дуэт цудоўных артыстаў, але ім не пашанцавала, бо пасля выканання некалькіх нумароў з гукаўзмацняльных калонак даносіліся хрыплыя гукі і нізкія басы, а яшчэ праз пару песень апаратура зусім адказала. І мікрафон ужо быў непатрэбны…

Артысты вельмі расчараваліся і сказалі, што ў наступны раз прыедуць са сваёй апаратурай. Узмацняльныя калонкі, па словах жыхароў, купілі не так даўно. Але яны не вытрымалі (можа, ад сораму?). Ці, як сказала адна з нашых супрацоўніц:

“Гэта Бог вырашыў умяшацца і пакараў”.

Мікрафон, які для нас пашкадаваў старшыня сельсавета, ужо нікому не спатрэбіўся. Людзі сталі разыходзіцца. І мы вырашылі, што справімся і без мікрафона…

Узяўшы гармонік і ўладкаваўшыся бліжэй да людзей, мы правялі свой невялікі канцэрт. Вяскоўцы адразу вярнуліся і паселі на лавы. Свята прадоўжылася: гучалі песні, гумарэскі, праводзіліся гульні. Людзі спявалі разам з намі, і нам не патрэбны былі сцэна і мікрафон.

Потым папрасілі заспяваць пад гітару – аўтар таксама не адмовіўся. А мясцовыя гарманіст і артыстка яшчэ рэзалі частушкі, потым жанчыны танцавалі. І нас правялі з Хатыніч пад марш «Развітанне славянкі».

Канешне, цяпер зноў пачнуць апраўдвацца і казаць, што ніхто не забараняў, будуць папракаць, што зноў “Ганцавіцкі час” напісаў нешта скандальнае…

Не, паважаныя чытачы, гэта не “Ганцавіцкі час” стварае такія сітуацыі. Гэта чыноўнікі самі ствараюць праблемы, а потым злуюцца. І гэта таму, што не кожны з іх на сваім месцы і пара гнаць іх у шыю – няхай пакажуць, на штоя яны вартыя без бюджэтнай зарплаты.

Что нельзя журналистам «Ганцевичского часа» и можно съемочной группе телеканала «ОНТ» (видео)

Материалы по теме
Темы:
Из рубрики