
Існуе шмат легенд пра паходжанне тытуню, але змест усіх зводзіцца да аднаго: гэта вынаходніцтва д’ябла (курыць – чарцям кадзіць).
Адна з легенд выказвае меркаванне, што тытунь вырас з цела блудніцы, што адцяла галаву ў Іаана Прадцечы.
Па другой легендзе лічылася, што чэрці завабілі чалавека, які ішоў у царкву, далі яму люльку і навучылі курыць. І тады ён забыў дарогу да царквы. Таму для хрысціян зусім непажадана ўжыванне тытуню.
Вось некаторыя прыклады з гісторыі, якія пацвярджаюць шкоднасць ужывання тытуню.
Гітлер у 1942 годзе сфармуляваў асновы акупацыйнай палітыкі на заваяваных тэрыторыях: “Неабходна звесці славян да мовы жэстаў. Ніякай гігіены, ніякіх прышчэпак. Толькі гарэлка і тытунь”.
У легендзе пра доктара Фаўста ёсць эпізод, дзе вечны спадарожнік і духоўны супернік Фаўста Мефістофель прапануе доктару тытунь: «Карысная траўка. Яна ашчаслівіць. Хто хоць раз закурыць, той не пакіне гэтай забавы… Вам люльку, паважаны доктар?» – «Не трэба. Забава для дурняў», – рашуча адказаў Фаўст.
У 1934 годзе ў французскім горадзе Ніца кампанія моладзі наладзіла спаборніцтва – хто выкурыць больш цыгарэт. Пераможцу не выявілі з-за смерці лідараў.
Вядомы ўрач С. Боткін быў заўзятым курыльшчыкам. Памёр у 57 гадоў. Колькі б зрабіў для навукі, для выратавання людзей!
Ахвярамі курэння – “зладымнай чумы” – былі многія пісьменнікі, артысты, мастакі, вучоныя: Фёдар Дастаеўскі, В. ван Гог, Б. Пастарнак, У. Дзісней, Л. Яшын, А. Абдулаў, З. Фрэйд, Я. Яўсцігнееў. Курэнне не было прычынай іх геніяльнасці, а вось прычынай заўчаснай смерці – дакладна. Муслім Магамаеў у адным з апошніх інтэрв’ю сказаў: “Калі было б другое жыццё, то адзінае, што я змяніў бы ў ім – не стаў бы курыць”.
У Беларусі залежных ад нікаціну – 30,5 % насельніцтва. Гэта больш, чым у Еўропе. А ад пасіўнага курэння пакутуе кожны другі жыхар рэспублікі. Статыстыка – рэч аб’ектыўная. Дык вось яна сцвярджае, што ў РБ за год памірае 16 000 чалавек ад хвароб, звязаных з курэннем. Ёсць падстава моцна задумацца маладым людзям, якія яшчэ не спрабавалі выкурыць цыгарэту. Задумацца і прыняць цвёрдае рашэнне: не курыць! Варта задумацца і заядлым курыльшчыкам, прыпомніць мудрае народнае выслоўе, якое тут якраз да месца: “Лепш позна, чым ніколі!” – і выкурыць апошнюю ў сваім жыцці цыгарэту яшчэ задоўга да свайго адыходу з жыцця.
У курэнні хаваецца вялікая небяспека яшчэ і таму, што яно не выклікае вялікіх змен у паводзінах чалавека. У тытунёвым дыме знаходзіцца многа шкодных рэчываў, якія, трапляючы ў арганізм чалавека, назапашваюцца ў ім і разбураюць яго паступова. Прычым яны, гэтыя рэчывы, не менш шкодныя і для тых, хто знаходзіцца побач з курыльшчыкам.
А цяпер даведаемся, што мы ўжываем, курачы цыгарэты або дыхаючы дымам ад іх:
— цыянід вадарода (выкарыстоўваўся фашыстамі ў газавых камерах);
— ацэтон (выкарыстоўваецца як растваральнік фарбаў);
— вокіс вугляроду (утрымліваецца ў выхлапных газах аўтамабіляў);
— ртуць, свінец, кадмій, бензол (выкарыстоўваюцца ў аўтамабільных акумулятарах);
— аміяк (выкарыстоўваецца ў мінеральных угнаеннях і сродках для чысткі сантэхнікі);
— фармальдэгід, мыш’як, талуол ( выкарыстоўваецца ў прамысловых растваральніках).
Як бачым, поўны набор для таго, каб кашчавая з касою была ля вас напагатове.
Мы гаруем, смуткуем, калі чуем звесткі пра пасажырскі самалёт, які разбіўся, але 16 тысяч смерцяў ад тытуню ў год – гэта ж колькі пацярпелых ад аварый самалётаў! І ў паветра падымацца не трэба.
Дык задумайся, малады чалавек!
Праяві цвёрдасць характару, мацёры курыльшчык!
Удыхні гаючы водар чароўных беларускіх лясоў, гаёў, садоў!
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября 2026 здесь пройдёт…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More