
Наш час многія называюць цяжкім. А калі і дзе ён быў ці ёсць лёгкі? Хіба што ў казках. Ці ў рамане Кампанелы “Горад Сонца”. А яшчэ ў рамане Чарнышэўскага “Што рабіць?” (“Чацвёрты сон Веры Паўлаўны”).
І як вынік усяго гэтага – ходзім мы хмурыя, панурыя, вечна заклапочаныя, з дрэнным настроем, псуём адзін аднаму нервы ці то дома, ці на працы, ці ў грамадскім месцы. Упадаем у дэпрэсіі. Лечымся і ніяк не можам вылечыцца. Ствараем вакол сябе песімістычны настрой. Зайздросцім адзін аднаму. Увесь час кімсьці ці чымсьці не задаволены. Адным словам, лічым сябе няшчаснымі-разняшчаснымі.
А ўсяго тут і работы, што трэба часам спыніцца, паглядзець вакол сябе спакойна і задумацца. Ты перажываеш, лічыш сябе бедным? А колькі ёсць людзей, намнога бяднейшых за цябе, якім ты нават у сваім, як ты лічыш, бядняцкім становішчы можаш дапамагчы.
Калі ж ты хварэеш і зайздросціш здаровым, паглядзі на тых, чыя хвароба куды больш цяжкая за тваю. У цябе слабы зрок, і ты вымушаны насіць акуляры, якія часта ствараюць табе нязручнасці, – падумай, што тыя, хто зусім сляпы, палічылі б за шчасце бачыць праз акуляры.
Ты ходзіш з палачкаю – уяві, колькі людзей глядзіць на знешні свет толькі праз акно сваёй кватэры ці наогул бачыць толькі кавалачак неба з ложка. Калі ты рос у няпоўнай сям’і – не жалься, што ў цябе не было таты ці мамы. Уяві, колькі дзетак – круглых сірот – палічыла б вялікай радасцю мець тату або маму.
У цябе дрэнны настрой з-за таго, што жывеш у цеснай кватэры? Не глядзі на шыкоўныя палацы. Падумай, што ёсць бяздомныя. Перажываеш за свой немалады ўзрост – паглядзі вакол і ўгледзь тых, хто намнога старэйшы за цябе.
У тваёй сям’і заўсёды сціплая вячэра? Уяві, колькі людзей на свеце кладуцца спаць галоднымі. Машына ў суседа больш шыкоўная, чым у цябе? Дык другі сусед наогул не мае машыны і нават веласіпеда.
На гэтым я спынюся і дам вам магчымасць працягваць разважаць самастойна. Таму супакойцеся, усміхніцеся, адчуйце і пераканайцеся, што вы шчаслівыя ці амаль што шчаслівыя. Падзякуйце Богу за ўсё тое, чым Ён надарыў вас, і даражыце гэтым
Памятайце разумныя словы, сказаныя даўно кімсьці з нашых продкаў: «Калі ты не можаш мець тое, што табе падабаецца, то няхай табе падабаецца тое, што ты маеш».
А Леў Талстой пра шчасце выказаўся так: «Счастья в жизни нет, есть только зарницы его, цените их, живите ими».
Засынаючы вечарам, вы адчуеце сябе амаль шчаслівым (ці поўнасцю шчаслівым), калі пражывяце хоць адзін дзень так, як раіў выдатны нямецкі філосаф Ф. Ніцшэ: «Лепшы сродак добра пачаць дзень заключаецца ў тым, каб, прачнуўшыся, подумаць, ці нельга хоць аднаму чалавеку прынесці сёння радасць».
Напрыклад, зайдзіце да адзінокага старога, якому так не хапае зносін з людзьмі, пагаварыце з ім. Павітайцеся ветліва з суседкай, якую вы лічыце “врединой”, усміхніцеся ёй і пацікаўцеся яе здароўем. Пагладзьце вашага коціка, якога вы даўно не лашчылі і якому здаецца, што вы разлюбілі яго.
Кіньце хоць некалькі тысяч рублёў у скрынку для любых ахвяраванняў. Пакладзіце булачку на слупок плоту для птушачак. Зрабіце яшчэ якую-небудзь хоць самую маленькую добрую справу для каго-небудзь, хоць бы і чужога, незнаёмага чалавека, а то нават і для любой жывой істоты.
Такі бясконцы ланцужок добрых спраў не дасць вам адчуць сябе няшчасным. Дык будзьма ж шчаслівымі!
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More