Крызіс жанру беларускае “дэмакратычнае апазыцыі”
Прызнацца, да апошняга адгаворваў сабе сядаць за гэты тэкст. Актыўнасьць беларускіх дэмакратычных сілаў узгадваў не раз. Але каб засяродзіцца на працы менавіта гэтае часткі грамадства – неяк не хацелася. Не з прычыны браку ведаў – дзякаваць Богу значную частку лідараў ведаю асабіста. З некаторымі сябрую. Камусьці дапамагаў парадамі ці працай.
Ігар Тышкевіч
- Упершыню за апошнія 20 год Беларусь уваходзіць у прэзідэнцкую кампанію на фоне крызісу ў эканоміцы
- Вонкавыя падзеі – украінскі крызіс істотна падвысіў інтарэс асноўных гульцоў міжнароднае палітыкі да рэгіёну, дзе Божаю воляй ляжаць і беларускія землі
- Традыцыйны саюзьнік Лукашэнкі – Расея сама знаходзіцца далёка не ў лепшых умовах. Пачынаючы ад фінансавых і да палітычных
- Тое, пра што казалі футуролагі такі адбываецца – эра эканомікі сыравіны сыходзіць. Каштоўнасьцю і рэсурсам стае не прадукцыя, а перш-наперш тэхналёгія, веды.
- І, самае цікавае на ўнутраным полі – паступовыя зьмены ў палітыцы самога Лукашэнкі. Гэта і пазыцыя што да падзеяў у Украіне і, што важней, гаворка пра патрэбу зьменаў у эканоміцы.
Крыху гісторыі з суб’ектыўнай падачай
Колькі прыкладаў «з натуры»
Крызіс аналізу альбо «неча на зеркало кивать коли рожа крива»
- У Беларусі фактычна праведзены першы этап ліберальнай (і вельмі не сацыяльнай) зямельнай рэформы. На доўгім шляху шматлікіх рэарганізацыяў калгасаў адбыліся ключавыя зьмены. Калгасы станавіліся кааператывамі. Пасьля сельгаскаапэратывамі і нарэшце ААТ. Кожны раз перапісваліся статуты. І вось цуд, у часе перапісваньняў кудысьці згубілася згадка, што сродкі вытворчасьці калгасаў (тая ж зямля) сфармаваныя шляхам унёскаў людзей. І яны маюць права прэтэндаваць на іх і на частку прыбытку. Самае смешнае, нават у тыповым «уставе сельско- хозяйственного коллективного хозяйства» 1971 году такая ўзгадка прысутнічала. У Беларусі з 2010-11 гадоў былыя калгасьнікі ў лепшым выпадку акцыянэры — мінарытарыі. Прычым іх акцыі не забясьпечваюцца асноўнымі сродкамі прадпрыемства. Кажучы простай мовай – яны ўжо ніхто і могуць выкінуць дзедаўскія акты на зямлю як пустыя паперкі. Самае цікавае – даваў інфармацыю і крыніцы (дзе шукаць) некалькім прадстаўнікам некалькіх партый. Зваротная сувязь была адна: напішы артыкул ці тэзы выступу для нас. Спадарства! Я прынцыпова беспартыйны. І чаму адзін чалавек мае вырашаць за вашыя калектыўныя «думальныя» органы і органы прыняцьця рашэньняў? А дзе ж дэмакратыя 🙂
- Перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі. Зараз ведаем, што Беларусь прадае і малако і мясныя вырабы. Раней такіх аб’ёмаў не было. І тут цікавыя рэчы. Пачынаючы з 2006 году і аж да 2011 у КОЖНЫМ раённым бюджэце была графа «субвэнцыі на стварэньне магутнасьцяў для перапрацоўкі с.г. прадукцыі». Грошы спускаліся мэтава. І грошы былі. У некаторых раёнах імі затыкалі дзіркі. Дзе-нідзе выкарыстоўвалі па прызначэньню. Так ўзьнікла гомельская гандлёвая марка «Савіта», якая працуе на ўкраінскі рынак. Так ствараліся мясакамбінаты на вёсках. Аб’ёмы фінансаваньня былі каласальнымі: 118 раёнаў х 100-200 тыс даляраў х 6 год. Вось яшчэ адна тэма. Якую, дарэчы можна было б выкарыстоўваць на мясцовых выбарах «валячы» вертыкаль, што «праела» грошы.
Фінал крызы альбо перамога імпатэнцыі
- Праз 15-20 год практычна ўсе асноўныя галіны вытворчасьці перастануць быць лакаматывам разьвіцья. Усё адно дзе будзе зьбірацца прадукцыя — галоўнае тое, у каго тэхналёгіі зборкі. У такім фармаце канцэпцыя «зборачнага цэху» — канцэпцыя краіны 3-га сьвету – вытворчасьць разьмяшчаюць там дзе танная працоўная сіла. І як толькі яна пачынае даражэць – уладальнікі вывозяць магутнасьці
- Мяняецца баланс сілаў у рэгіёне і сьвеце. Частка старых «супэрдзяржаваў» стае фактычна нічым. Такая роля у РФ – пачытайце пра % даходаў ад сыравіны. Такая ж роля ў, напрыклад Францыі, што згубіла свой навуковы патэнцыял. Кітай, дарэчы гэта бачыць і таму паднябесная апошнія 10 год ганяецца за навукоўцамі а не за інвестыцыямі ў вытворчасьць.
- Істотна зьніжаецца роль краінаў-транзіцёраў. Асноўны даход – гандаль ведамі. А яны ужо распаўсюджваюбцца не ў выглядзе апламбаваных вагонаў на чыгунцы.
- Такія працэсы даюць шансы для малых краінаў. Такіх, як і Беларусь. Зважаючы на наяўнасьць рэсурснае базы, нашая дзяржава не можа стаць моцным гульцом у сыравіннай эканоміцы. Але цалкам можа стаць такім у эканоміцы ведаў. Пры ўмове, што значная частка рэсурсаў будзе кінута на 1-2 накірункі.
- аналізаваць сітуацыю
- прапаноўваць свае падыходы
- цьвяроза ацэньваць і каментаваць дзеяньні апанентаў
- ствараць новыя пляцоўкі для дыскусій

Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!