
«Я займаюся вырошчваннем агародніны ўсё жыццё. Было многа чаго цікавага, але такога цуда яшчэ не здаралася, і ў іншых газетах я такога таксама не бачыў», – сказаў Іван Іванавіч, дэманструючы цыбулю журналісту.
Гараджанін расказаў, што жыве па вуліцы Паркавай у Ганцавічах, а агародніну саджае на зямельным участку, што ў вёсцы М. Круговічы. Там раней жыла яго маці. Цяпер дом перайшоў сястры, але агародам займаецца ён.
«Я не ведаю чаму, але ў гэтым годзе мая жонка ад цыбулі ўвогуле адказалася. Даглядала ўсё, а цыбулі для яе ўсё роўна як і не было на агародзе», – сказаў пенсіянер.
Героем нашых аповедаў Іван Іванавіч з`яўляецца ўжо не першы раз. У яго ўжо былі гіганцкія гарбузы, якія вырасталі гаспадару амаль да пояса, і кілаграмовыя памідоры.
«Я думаю, можа, у мяне там нейкая зямля ці месца асаблівае. У нас жа кожны год добры ўраджай усёй агародніны», – пахваліўся пенсіянер. – Ніякіх хімічных падкормак, толькі гной. А можа, сакрэт у тым, што я вельмі люблю сваю справу, а зямля мне за гэта дзякуе добрым ураджаем».
Гаспадар незвычайнай цыбулі думае, што сакрэт добрага ўраджаю яшчэ і ў тым, што ён «варушыць і варушыць свой агарод», не пакідае яго без увагі і нават размаўляе падчас працы з агароднінай.
«У гэтым годзе панасаджвалі з жонкай буракоў. Я паліваю іх і кажу: «Паехала Тамара Іванаўна (жонка – заўв.аўтара), кінула вас, а я папаліваю, бо спякота, а вам трэба піць, расці. Размаўляю са сваёй агароднінай, як з людзьмі. Дык яны павырасталі такія…Можа, яны чуюць?» – разважаў Іван Муха. Ён кажа, што яму людзі нават зайздросцяць, што з пяці сотак ён атрымлівае такі ўраджай. На гэтым параўнальна невялікім кавалачку зямлі ён вырошчвае маліну, клубніцы, парэчкі і ўсю агародніну. На ўчастку ёсць дзве цяпліцы. Толькі нядаўна знялі апошнія гуркі і памідоры. Першыя ўжо даўно адышлі, а гэтыя яны спецыяльна ў ліпені пасадзілі, каб на восень былі свежанькія.
«Насенне я купляю, яно апрацаванае. Парэчкі ў гэтым годзе раздаваў, маліны таксама было столькі, што не было куды дзяваць. З клубніцамі колькі гадоў не ўдавалася, а цяпер кусты вялізныя»,– падзяліўся Іван Іванавіч.
Ён кажа, што гэта вельмі цікава: саджаеш, даглядаеш, а што вырасце – не ведаеш. У гэтым годзе сюрпрыз выйшаў з цыбуляй. Саджаў сявок, а павырастала па адной вялікай цыбуліне, ды яшчэ больш з дзясятак малых цыбулінак-дзетак.
Івану Іванавічу 72 гады, але выглядае ён значна маладзей. На здароўе не скардзіцца, з Ганцавіч у Круговічы ўжо пяць гадоў ездзіць на веласіпедзе.
«Праца мне дапамагае жыць. Раней і гаспадарку вялікую трымаў. Цяпер такой магчымасці няма, бо жыву ў горадзе, а вось без агароду я не магу», – заўважыў гараджанін.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More