
Ксенія Жданюк
Па адукацыі Леаніда Іванаўна настаўніца беларускай мовы і літаратуры, яе педагагічны стаж складае 38 гадоў.
Яшчэ ў дзяцінстве дзяўчынцы падабалася ляпіць, маляваць, плесці з саломкі. Праз гады, усе ўменні спатрэбілася, калі Леаніда Іванаўна пачала працаваць у дзіцячым садку.
— І цацкі ёлачныя рабілі, і касцюмы дзеткам. Затое не трэба было ні ў каго нічога прасіць – усё сама. З тых часоў я больш не спынялася ў сваёй творчасці, калі потым перайшла працаваць у школу настаўніцай, працягвала тварыць. Пару гадоў назад, мая калега Наталля Табала, пазнаёміла мяне з цікавай тэхнікай “дэкупаж”, я так захапілася гэтым усім, што на сёняшні дзень на маім рахунку 200 вырабаў створаных у гэтай тэхніцы, а можа нават і больш.
Дэкупаж – тэхніка з выкарыстаннем сурвэтак. Прадмет апрацоўваецца акрылавай фарбай, з сурвэткі здымаецца самы верхні пласт, малюнак вырываецца або абразаецца, потым прыклейваецца на паверхню разведзеным клеем пва, у канцы замацоўваецца лакам. Пры дапамозе дэкупажу, я абнаўляла і старую мэблю, і электрачайнікі, і шклянкі з пад кавы, талеркі, збаны. Часта людзі прымаюць дэкупаж за прыгожы малюнак і не могуць здагадацца, што гэта такое.
Ідэі прыходзяць нават у сне, прачынаюся і пачынаю дадумваць, як я зраблю гэта і гэта. На пенсіі я асвоіла яшчэ больш тэхнік, чым раней, так як з’явіўся вольны час. Бывае нешта магу ў інтэрнэце падгледзець ці ў часопісе якім. Вельмі шмат карысных ідэй на тэлеканале «Сядзіба». Ідэі прыходзяць нават тады, калі гляджу праграму “Ты не паверыш”, дзе вельмі часта паказваюць рублёўскія кватэры знакамітых людзей. Як не дзіўна, я і там магу што падглядзець, а зрабіць па-своему.
Муж, тое чым я займаюся, сур’ёзна не ўспрымае, жартуе нада мной. І калі тэлефануе дачка і пытаецца, дзе я, у яго заўсёды адзін адказ: «А маці гуляе». Але часам пад настрой можа і дапамагчы мне што-небудзь выразаць. Калі я ўбачу бутэльку прыгожую дзе на вуліцы–падыму, а як жа. Каб не саромелася, хадзіла б і на сметнік, але ж няёмка.
Хоць я і пайшла на заслужаны адпачынак, да нядаўняга часу на базе РЦДЮТ і ў Агарэвіцкай СШ вяла гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, працавала педагогам дадатковай адукацыі. Дзеці не аднаразова станавіліся пераможцамі раённых і абласных конкурсаў. Была арганізавана экспазіцыя маіх работ у краязнаўчым музеі, нават атрымала дыплом за ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства. Некаторыя з работ, трапілі ў Германію і Швейцарыю.
Не так даўно я навучылася ствараць вырабы ў стылі “кантры”, з выкарыстаннем палатна, нітак, тканіны, салёнага цеста. Атрымоўваецца цікава і прыгожа.
Не засталася я абыякавай і да тапіарыяў, тапіарый-дрэва сваімі рукамі, зрабіць можа кожны, дастаткова толькі знайсці неабходны матэрыял – тканіну, пацеркі, стужкі, прыкласці трошкі намаганняў і атрымаецца прыгажосць.
Мне вельмі падабаецца рабіць рамкі для фота.Я выкарыстоўваю звычайную фанеру, каляровую паперу, тканіну, а ў выніку атрымліваецца прыгожы выраб. Не прайду міма і старых рамак, абавязкова іх задэкарырую.
Часта тэхнікі сумяшчаю, напрыклад кантры з дэкупажам.
Самы незвычайны заказ паступіў перад Ражджаством Хрыстовым, ад настаяцеля нашага храма, дзе я спяваю ў хоры, трэба было стварыць верцеп. У руках быў плакат з выявай Ражджаства і благаслаўленне бацюшкі. Вельмі доўга я думала, як гэта зрабіць.
У выніку каркас пячоры зрабілі з двп, я задэкарыравала яго “каменнымі” шпалерамі, тканінай, фігуркі святых выразала з пенапласта. Не так даўно я зрабіла падобны верцеп для сваёй дачкі, толькі ў паменшаным варыянце.
Мая дачка Іна, як і я захапляецца творчасцю, сынам падабаецца гэта, але займацца падобным яны не спрабавалі. На вяселлі ў малодшага сына маё майстэрства спатрэбілася, мы з дачкой стварылі муляж каравая, у якім былі схаваны бутаньеркі з цукеркамі для гасцей, госці былі вельмі ўражаныя.
Цяпер я падарыла гэты каравай панскаму дому, дзе часта агароўцы гуляюць вяселле. У маіх планах асвоіць шмат тэхнік, я аддаю перавагу тым, дзе можна дабіцца хуткага выніку. Доўга замарачвацца я не люблю.
Маё захапленне мне прыносіць радасць. Я не магу спакойна паляжаць, мне трэба заўсёды нешта рабіць. А як прыемна бачыць здзіўленне ці захапленне ў вачах таго, хто атрымлівае падаруначак зроблены сваімі рукамі. Гэта не перадаць словамі.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More