
Сало
Але давайце перад тым, як закрываць гэтаму прадукту дарогу на наш стол, паразважаем пра яго ўласцівасці. Успомнім перш-наперш пра рацыён жыхароў Беларусі, асабліва вяскоўцаў. Што стаяла ў іх на першым месцы ў харчаванні? Правільна: хлеб, бульба, сала.
Нават годнасць гаспадыні нашы продкі вызначалі галоўным чынам па двух крытэрыях: які хлеб яна пячэ і якое сала мае ад кабана. Калі сала тоўстае, на ўсю далонь – дык сапраўдная гаспадыня ў хаце!
Цяпер жа многія дыетолагі рэкамендуюць выключыць з ужывання тлушч жывёльнага паходжання. На гэта накіроўваюць і навамодныя дыеты. Даходзіць часам да абсурду: некаторыя нават не раяць есці хлеб. Але задумаемся: ці змаглі б нашы з вамі дзяды-прадзеды араць, сеяць, касіць, малаціць без добрага кавалка свініны? Наўрад ці!
Я, напрыклад, вельмі цаню наш нацыянальны прадукт харчавання. Я сказала “нацыянальны” з поўным правам, маючы на ўвазе тую ролю, якую адыгрывала сала ў харчаванні нашых продкаў. Многія лічаць радзімай сала Украіну. На самай жа справе яно прыйшло да нас з Рыма, дзе тры тысячы гадоў таму гэтым прадуктам кармілі рабоў на каменяломнях. Пазней сала сталі лічыць далікатэсам. А ў СССР яно нават уваходзіла ў паёк члена КПСС з разліку 50 грамаў у суткі.
Задумаўшы аддаць даніну салу, я пацікавілася поглядамі на яго вучоных, дыетолагаў, урачоў, прыхільнікаў народнай медыцыны.
Аказваецца, сала надзвычай неабходнае для арганізма, як бы шматлікія скептыкі ні сцвярджалі зваротнае. У халодную пару года сала – найлепшы пастаўшчык цяпла.
Вучоныя сцвярджаюць, што ў сале ўтрымліваецца большая частка элементаў табліцы Мендзялеева. Нават калі вы праціўнік мясной ежы, то сала трэба ўжываць у якасці своеасаблівага лякарства, бо наш арганізм не можа фунцыянаваць без яго. Урачы папярэджваюць нас аб вялікім утрыманні ў магазінных прадуктах харчавання канцэрагенаў. Дык вось у сале іх няма наогул.
Вучоныя даказалі, што ў ім ёсць вельмі рэдкі элемент – арахідонавая кіслата, якая адносіцца да незаменных Амега-6 ненасычаных тлустых кілот. Яна дапамагае арганізму даць імунны адпор пры сутыкненні з вірусамі і бактэрыямі. Таму зімою рэкамендуецца свіное сала есці абавязкова.
Без арахідонавай кіслаты вельмі ж цяжка нашым мазгам, печані, сэрцу. Урачы-дыетолагі раяць з’ядаць як мінімум 20 грамаў гэтага цуда-прадукту ў суткі, каб нармальна працаваў жоўцевы пухір, а печань і сасуды былі чыстымі. Сала карысна есці пры захворваннях лёгкіх, яно лічыцца цудоўным жоўцегонным сродкам, выводзіць з арганізма цяжкія металы, чысціць крывяносныя сасуды, мае супрацьпухлінныя ўласцівасці.
А колькі ж у ім каштоўных тлустых кіслот! Лінолевая, ліналеновая, аленіумавая і інш. Яны прымаюць удзел у будаўніцтве клетак арганізма, адыгрываюць вялікую ролю ва ўтварэнні гармонаў і халестарынавым абмене, звязваюць і выводзяць таксіны.
Прычым па ўтрыманні гэтых кіслот сала апярэджвае сметанковае масла і намнога больш карыснае за яго. Менавіта ў сале ў аптымальным, добра засваяльным выглядзе ёсць магутны антыаксідант селен, дэфіцыт якога адчувае большасць людзей. Гэты элемент жыццёва неабходны цяжарным жанчынам, кормячым маці, курыльшчыкам, спартсменам.
Дарэчы, у часнаку таксама шмат селена, таму сала з ім становіцца ў разы карысней, эфектыўней павышае імунітэт і жыццёвы тонус.
Прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва трэба ведаць, што ў сале ёсць неабходныя чалавеку вітаміны А і Е. А гэта ж вітаміны прыгажосці. Ды і велізарная колькасць касметычных сродкаў гатуецца на аснове сала. Калі дарагія крэмы не для вашай кішэні, дык вазьміце кавалачак нясоленага сала, асабліва зімой, змажце ім твар – і ахова скуры ад холаду і ветру вам забяспечана.
Народная медыцына шырока выкарыстоўвае сала пры лячэнні розных захворванняў. Вы страцілі голас ці ў вас ларынгіт – жуйце сала. У маладой мамы мастыт – рабіце з яго кампрэс. Забалеў зуб, а вы не можаце наведаць стаматалагічны кабінет – пакладзіце ў рот побач з хворым зубам кавалачак прасоленага сала. Пры прамянёвай хваробе ўжыванне сала нейтралізуе абпраменьванне. У вас бародаўкі? Ператрыце сала, дадайце ў яго тоўчаны часнок (2:1), нанясіце на бародаўку і замацуйце павязкаю.
Мяняйце адзін раз на працягу сутак, пакуль бародаўкі не згінуць.
Хочаце, прыгажуні, каб вашы пяткі заставаліся такімі, як у дзяцінстве, – распарце ногі, пасля хвілін на 15 прыкладзіце да пятак кавалачкі сала.
Сала часта ўключаюць у меню для тых, хто хоча пахудзець. Каб пазбавіцца лішніх кілаграмаў, трэба з’ядаць 30 грамаў сала на снеданне з кавалачкам чорнага хлеба. Гэта садзейнічае больш актыўнаму спальванню тлушчу. Снедаць так можна праз дзень. Але не трэба забываць, што сала – высокакаларыйны прадукт, які ўтрымлівае каля 770 ккал на 100 грамаў.
Лепш за ўсё есці сала з сырой гароднінай, якую варта заправіць нерафінаваным сланечнікавым алеем і натуральным воцатам (яблычным ці вінаградным), якія з’яўляюцца моцнымі антыаксідантамі.
Кавалачак сала – цудоўны перакус у рабочы час. Яно добра засвойваецца, не перагружае печань, дае цэлых 8 ккал энергіі на 1 грам прадукта. Гэта намнога карысней, чым самая дарагая каўбаса, булачкі ці піражкі.
Увага! Сала, папярэджваюць урачы, супрацьпаказана людзям, у якіх панкрэатыт і халецыстыт, бо можа выклікаць абвастрэнне хваробы.
Самыя апошнія заявы вучоных, дыетолагаў: вораг нумар адзін для здароўя чалавека – цукар. Сала – абавязковая састаўная збалансаванага харчавання.
Спадзяюся, я ўпэўніла вас у тым, каб змяніць свае адносіны да сала? Тады ешце яго на здароўе і карыстайцеся ім як лекавым сродкам. Але не забывайце: нават самае добрае – добра ў меру!
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More