Хлеб – бясцэнны, ён – само жыццё!
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння…З малітвы Гасподняй
Шмат прыгожых слоў ёсць у нашай цудоўнай мове. Слова хлеб – адно з найпрыгажэйшых. Можа, таму, што найперш яно абазначае найгалоўнейшы прадукт харчавання ўсяго чалавецтва.
Вялікі рускі вучоны К.А. Ціміразеў сказаў, што акраец свежага хлеба – найвялікшае вынаходніцтва чалавечага розуму. Але калі б мы сёння захацелі падзякаваць чалавеку, які прыгатаваў самы першы хлеб у свеце, дык не зможам гэтага зрабіць: чала вечая памяць не толькі не захавала імя пекара, але і канкрэтнага часу, калі адбылася гэтая знамянальная падзея.
Хлебнае зерне стала прадуктам харчавання чалавека больш за 10 тысяч гадоў таму. Спачатку людзі спажывалі сырое зерне, а потым навучыліся драбніць яго і падсмажваць на агні..
У музеі нямецкага горада Цюрыха можна ўбачыць акамянелы акраец хлеба, спечанага, як сцвярджаюць вучоныя, 6 тысяч гадоў таму.
Калісьці хлеб быў галоўным прадуктам харчавання. У Старажытным Егіпце ён быў адзінай узнагародай за працу. А нашы продкі ўзносілі да неба малітвы за хлеб, называлі яго бацькам, кармільцам.
Хлеб – святыня, таму і адносіны да яго павінны быць асаблівымі: захапленне ім, пакланенне яму, праслаўленне яго…
Сёння, жывучы ў дастатку, мы маем магчымасць задаволіць свой апетыт рознымі прысмакамі, бачым у ежы найперш адзін з відаў задавальнення, а не жыццёвую неабходнасць. Для нашых продкаў ежа была галоўнай умовай жыццядзейнасці арганізма. І елі яны не так, як мы: наспех, на хаду, зрэдку грунтоўна, а часцей за ўсё – перакусамі; рэдка ўсёй сям’ёю разам, усё часцей – паасобку.
Напэўна, можна апраўдвацца іншым спосабам і рытмам жыцця. А некалі ж яда была цэлым рытуалам. Спачатку – малітва, благаславенне таго, што ёсць на стале. Пад’еўшы – зноў малітва. І не чулася за сталом ніякіх “Я не хачу гэтага есці”, “Я гэта не люблю”.
Асаблівая ўвага ў рытуале яды адводзілася хлебу. Дзеці яго не рэзалі. Лусты хлеба адразаў бацька ці дзядуля і кожнаму ўручаў перад пачаткам трапезы. Парэзаўшы бохан на лусты, крошкі хлеба не змятаў у памыі, а зграбаў у далонь і адпраўляў у рот. Калі ж выпадкова кавалачак хлеба падаў на падлогу, яго падымалі і цалавалі ў знак прабачэння.
З хлебам у мяне звязаны мілыя ўспаміны дзяцінства, калі яго пяклі ў кожнай вясковай хаце. Нам, дзецям, забаранялася грукаць дзвярыма, нават голасна размаўляць: мама месіць у дзяжы цеста, потым раскладвае яго ў формы, дае часу, каб яно паднялося. Нарэшце, “садзіць” яго ў печ – іншы раз у формах, іншы раз на лапаце з доўгай драўлянай ручкай. Я пытаюся: “Як жа мы будзем хадзіць па хаце?” – думаючы, што лапата так і будзе тырчаць з печы. Аказваецца, мама лапату дастане, а цеста, якое ляжыць на кляновых або дубовых лістах, застанецца на вымеценай чэрані печы.
І вось на чысты палатняны абрус кладзецца свежаспечаны бохан. Ён круглы, падобны на сонца. Наогул, круглая форма хлеба, праснака, бліна характэрна для многіх народаў свету. Гэта сімвал сонца, святла, жыцця.
Яшчэ цеплаваты хлеб мы, дзеці, мазалі маслам і елі. Так асабліва выразна адчуваліся і смак хлеба, і смак масла. Але старэйшыя не дазвалялі есці многа такога хлеба. Казалі, можа быць заварот кішак. Як бачым, спрацоўвала веданне нашымі продкамі народнай медыцыны. Сёння кожны ўрач-дыетолаг скажа вам пра карысць крыху прычарсцвелага хлеба і пра асцярожныя адносіны да зусім свежага.
Хлеб выпякаўся на 6-7 дзён. Скажаце: дык ён жа чарсцвеў. У тым і справа, што той хлеб, спечаны па простых, але надзейных народных рэцэптах, доўга заставаўся свежым.
Бывала, што гаспадыня часам памылялася, калі пякла хлеб, і яго не хапала да новай выпечкі. Тады выручалі суседкі. Калі мама пазычала ў каго хлеб, дык, замешваючы потым цеста і выпякаючы свой, асабліва перажывала, каб хаця ж удаўся добры. Бо па якасці хлеба больш, чым па іншым, вызначалася годнасць гаспадыні. Гонар быў жанчыне, пра якую казалі, што яна пячэ смачны хлеб.
Булкі пякліся рэдка, толькі да вялікіх святаў. Галоўныя прычыны тут дзве: па-першае, не заўсёды было з чаго пячы іх, па-другое, булкі і пірагі вызначалі значнасць свята.
Калі арганізаваліся калгасы, на працадні мала што атрымлівалі: хлеб пячы не было з чаго. Сякія-такія грошы ў вяскоўцаў меліся, але ў сельскія крамы хлеб не прывозілі, таму людзі зрэдку хадзілі пешшу ў райцэнтр (ад майго роднага Вострава да Ганцавіч –20 кіламетраў) і прыносілі яго ў торбе за плячамі. А бывала, што некаторы час абыходзіліся без хлеба: не было за што купіць ці не выходзіла ісці ў райцэнтр.
Пазней праз нашу вёску пралёг маршрут грузавога таксі “Лактышы–Баранавічы”, і па хлеб сталі ездзіць у Баранавічы. Гэты грузавік з лаўкамі быў накрыты брызентам. Да Баранавіч – 60 кіламетраў. Ехалі на два дні, бо хлеба трэба было накупіць некалькі мяхоў, каб хапіла і сабе, і суседзям: часта не наездзішся. У другі раз нехта ўжо іншы ехаў і таксама вёз хлеба на некалькі дзён. Вось так выручалі адны адных.
Мне помняцца тыя паездкі ў Баранавічы. Нас, дзяцей, бралі з сабой як памочнікаў. Каб накупіць 2-3 мяхі хлеба, трэба было два дні стаяць у чарзе, бо на рукі давалі абмежаваную колькасць боханаў. Спачатку дзеці стаялі ў чарзе, а потым ужо сцераглі куплены хлеб. Мы хаты ў вёсцы замыкалі толькі калі надоўга адлучаліся з дому, а так проста затыкалі палачкай: маўляў, нікога дома няма. А ў гарадах злодзеяў хапала.
Але вось настаў час, калі і хлеба ў вясковыя крамы сталі вазіць удосталь, і грошы калгаснікі пачалі атрымліваць на працадні. Ды непрыкметна змяніліся адносіны да хлеба. Не, павага да яго засталася, а вось святасць… Знікла яна незаўважна, неяк сама па сабе.
У 70–80-ыя гады пачала знікаць і павага да хлеба. У калгасах пачалі атрымліваць неблагія зарплаты, на вытворчасці – тым больш. Хлеб быў адносна танны, а камбікорму для асабістых гаспадарак проста не прадавалі.
Мяшок мукі ў краме можна было купіць хіба што па спісе або па “блату”. Ну і награшылі мы тады! Кармілі хлебам скаціну, кідалі яго пад ногі, кормячы курэй. І гэта было ўжо святатацтва.
Сягоння хлеба ўдосталь (і розных гатункаў, і рознага кошту), ёсць за што купляць яго. Можа, ад гэтай даступнасці нашы адносіны да самага бясцэннага прадукту харчавання сталі такімі будзённымі? Хлеб намі ўспрымаецца як нешта звычайнае, радавое, і мы нават не задумваемся над тым, што яго можа не быць. Нас пакінула ўсведамленне шчасця мець яго штодзень на стале. А дарэмна!
У народзе кажуць: не чалавек хлеб носіць, а хлеб – чалавека. І сапраўды так, бо ў хлебе ёсць бялкі, тлушчы, вугляводы і іншыя жыццёва важныя кампаненты. З хлебам чалавек задавальняе 1/3 частку сутачнай неабходнасці пажыўных рэчываў.
Хлеб мае рэдкую і вельмі прыемную якасць: ён ніколі не прыядаецца. Добра сказаў калісьці рускі паэт Міхаіл Святлоў: “В каждой, даже самой вкусной пище есть свой привкус, а у ржаного хлеба вкус есть, а привкуса нет”.
У Старажытным Егіпце сонца, золата і… хлеб абазначаліся аднолькава: кружок і кропка ў ім. У славян нават быў культ зерня, а словы “жыццё” і “жыта” маюць адзін і той жа корань.
Кажуць: хлеб для сябе – надзённая неабходнасць, хлеб для блізкіх – высакароднасць, хлеб для чалавецтва – падзвіжніцтва. Пацвярджэннем павагі нашага народа да хлеба з’яўляецца выява каласоў на галоўным сімвале краіны – гербе. Каб я мела права, дык у правілах правапісу ўшанавала б хлеб напісаннем гэтага слова з вялікай літары, бо ён бясцэнны, ён – само жыццё!
P.S. Толькі што закончыла пісаць артыкул. А муж сядзіць з кнігай майго любімага пісьменніка Янкі Сіпакова “Крыло цішыні”, якую я ўзяла ў бібліятэцы.
Гартае кнігу, якой аўтар даў падзагаловак “Кніга вёскі”, і кажа: “Паслухай”. І зачытвае мне ўрывак, які я і раблю заключэннем майго артыкула, бо ён вельмі ўдала пацвярджае мае думкі: “…І яшчэ ўспомнілася мне, як адзін мой знаёмы , які ўсё жыццё жыў у горадзе, знарок на год паехаў аднойчы пажыць у вёску, каб самому ўбачыць хоць у канцы жыцця гэты найвялікшы цуд зямлі – нараджэнне хлеба.
Паехаў і застаўся ў ёй назаўсёды”.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Материалы по теме
«Дыши легко» – белорусский ответ на борьбу с усталостью за рулём
В 2025 году ОАО «КРИОН» представило новый продукт — дыхательную смесь «Дыши легко». Это обогащённая кислородом смесь в аэрозольной упаковке, предназначенная для активации умственной активности, снижения утомляемости и поддержания общего самочувствия.
Куда на отдых отправились бы жители Брестской области?
В разгаре лето, пора отпусков. Кто-то предпочитает отдыхать дома, кто-то путешествует. А мы решили узнать у жителей г. Ганцевичи Брестской области, куда они бы направились, если бы им предложили отдохнуть в любой точке мира совершенно бесплатно. Некоторые ответы удивили.
Какая семья крепче: официально зарегистрированная в ЗАГСе или гражданский брак?
В настоящее время установилась тенденция, что все больше молодых людей предпочитают пожить гражданским браком, прежде чем официально зарегистрировать свои отношения в ЗАГСе. Ранее свободные отношения порицались, а как теперь? Узнали у жителей Ганцевичей, как они относятся к гражданскому браку.
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Крик души «колхозницы» о том, почему её так называют
Тиктокерша kate.flaw.less живёт в Нидерландах. А перебралась она туда из полесской глубинки Беларуси. В одном из своих роликов она пофилософствовала на тему того, почему деревенских людей часто называют «колхозниками» и высказала своё мнение на этот счёт. Приводим её обращение текстом, близким к говору автора.
Семья с 15 детьми показала, сколько стоит поход в магазин
У Саши и Лиры 15 детей, семья известна в TikTok, где ролики о их жизни собирают сотни тысяч и миллионы просмотров. Глава большого семейства показал на видео, как происходит распаковка продуктов после похода в магазин и сколько это стоит. Итоговый чек впечатляет, в комментариях говорят, что у некоторых это зарплата.