Што такое каханне і ці ёсць яно?
У дзяцінстве ды ў ранняй маладосці кожны з нас марыць: вось вырасту, стану настаўніцай (доктарам, афіцэрам, шафёрам, лётчыкам...). Буду любіць дзяцей, яны – мяне, усе мае вучні будуць выдатнікамі... І абавязкова ў тых марах – вялікае-вялікае каханне. Абавязкова ўзаемнае. Абавязкова на ўсё жыццё. А ён – самы-самы...
І здаецца ў той час кожнаму, што гарызонт, за якім гэтае сапраўднае шчасце, усё бліжэй і бліжэй.
І вось мы ўжо дарослыя. Аднак аказваецца, выбралі не той інстытут, не тую прафесію. Сталі працаваць – пачаліся непаразуменні з калегамі, з начальствам. А тое вечнае, адзінае, вялікае-вялікае каханне? Разышліся праз тры (дзесяць, дваццаць…) гадоў пасля шлюбу. Выхавальніца ў дзіцячым садку скардзіцца на сына: маўляў, агрэсіі ў яго многа, крыўдзіць дзяўчынак. А дачушка патрабуе модныя боцікі, на якія ў нашым сямейным бюджэце не хапае грошай. Праблемы, праблемы…
Усё радзей і радзей памяць вяртае да мараў дзяцінства і маладосці. Гарызонт жа, да якога было рукою падаць, пачынае аддаляцца. І нарэшце наступае час, калі прыходзіць разуменне таго, што за яго так ніколі і не трапіш. А шчасце ж там – за гарызонтам…
Да цябе аднойчы, як адкрыццё, прыходзіць раптам: шчаслівымі мы былі ў дзяцінстве, у маладосці. Гэта былі «гады чысціні і надзеі, гады парыванняў і мрой» (Рыгор Барадулін). Мы былі маладыя, здаровыя. Тады так светла марылася, як ужо больш ніколі не маглі так марыць. Поўныя рамантыкі і надзей, бачылі вакол сябе толькі добразычлівых людзей. Не ведалі, што і ў людзях, і ў жыцці шмат чарнаты: зайздрасці, эгаізму, злых помыслаў…
Тады мы яшчэ не зведалі ніякага гора. Былі жывымі нашы таты і мамы, у многіх – бабулі і дзядулі. Яны любілі нас, мы – іх. Усё гэта было як штосьці вечнае, непарушнае, зразумелае. Самі мы былі чыстыя, светлыя, узнёслыя. І свет вакол нас, і ўсё ў гэтым свеце было цудоўным.
Толькі з цягам часу мы без ружовых акуляраў сталі глядзець на жыццё. А ў ім, як сказаў Віктар Шніп у сваім дзённікавым рамане, «… як у вялікай чарзе: могуць затаптаць«.
Але ж… Не трэба здавацца, не трэба кідацца ў песімізм, трэба знаходзіць у сабе сілы жыць, знаходзіць у паўсядзённым жыцці хоць маленькія радасці. Як сказаў мой літаратурны герой: «Трэба жыць, трэба верыць, трэба любіць«.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!