Ці лёгка быць «цяжкім»?
З сумам у вачах назіраеш за сваімі равеснікамі, якіх прылічылі ў так званую катэгорыю "цяжкіх падлеткаў". Назіраеш за тымі сімпатычнымі хлопцамі і дзяўчатамі, якія кураць, ужываюць спіртное і наркотыкі, лаюцца на нецэнзурнай мове, і бачыш нашу з вамі вялікую агульную праблему. Чаму ж яны сябе так паводзяць? Мабыць, моладзь такім спосабам хоча вылучыцца з натоўпу. Мабыць, ім так падабаецца. А самае галоўнае – яны лічаць, што гэта іх узвышае, і робяць усё больш неабдуманых учынкаў.
Вось напрыклад, у падлетка сустракаюцца цяжкасці ў школе. Замест таго, каб пайсці на дадатковыя заняткі або звярнуцца да сяброўкі па дапамогу, гэты падлетак збірае сваіх сяброў, і яны ідуць курыць або ўжываць алкаголь… Але ж чаго яны даб`юцца, калі будуць трымаць у адной руцэ цыгарэту, а ў другой – шклянку з гадасцю? Тыя ж праблемы не вырашацца самі па сабе, таму тут патрэбна дзейнічаць самому.
А з-за чаго ў моладзі пачалі праяўляцца такія паводзіны? Хто вінаваты – яны ці бацькі, якія няправільна іх выхоўваюць? Чаму дзяўчынкі – будучыя маці – не задумваюцца аб сваёй будучыні?
Я мяркую, што на першым месцы пры выхаванні моладзі павінны быць бацькі. Яны павінны клапаціцца аб сваіх дзецях, як мага больш удзяляць ім увагі. Гэта іх грамадзянскі абавязак. Але ж і моладзі патрэбна шукаць агульную мову пры размове з бацькамі. Патрэбна паважаць сваіх бацькоў, бо яны цябе нарадзілі, яны твае самыя блізкія людзі на свеце.
На другім месцы па ўздзеянні на дзяцей і падлеткаў, вядома ж, стаіць тэлебачанне і інтэрнэт. Менавіта там можна даведацца, як здабываць, як украсці, дзе купіць наркотыкі і г.д. Што мы бачым у сучасных фільмах? Наглядзеўшыся такіх прыкладаў забойстваў і гвалту, падлеткі ўвасабляюць сябе на месцы тых дрэнных герояў фільма і пачынаюць дзейнічаюць. Я лічу, што менавіта гэтыя дзве крыніцы ўздзеяння поўнасцю вырашаюць лёс чалавека – яго будучыню. Менавіта з-за бацькоў, навакольнага асяроддзя і соцыума залежыць, кім стане чалавек – злодзеем або добрасумленным чалавекам.
Наша сучасная моладзь лічыць, што расслабляцца можна толькі з дапамогай алкаголю, тытуню, ці курыльных сумесяў. Але гэта не так! Расслабіцца можна і з дапамогай размовы з блізкімі. Можна накіравацца ў лес з сябрамі, каб надыхацца свежым паветрам, павесяліцца – і гэта ўсё без алкаголю. Можна паслухаць любімую музыку і атрымліваць асалоду ад якасці жыцця або проста ад вясновага дзянька. Хлопцы могуць знайсці сябе ў якімсьці спорце, дзяўчаты, напрыклад, у кулінарыі. І такіх прыкладаў шмат, як вады на ўсёй зямлі. Проста нам патрэбна правільна расходаваць свой вольны час.
Усяму на свеце ёсць рашэнне. І нават гэтай праблеме ! Якое?
Напрыклад, вы хочаце вылучыцца,ужываючы алкаголь. Але ж вылучыцца можна і па-іншаму. Паспрабуйце наогул не мець дрэнных звычак, а замест алкаголю пайсці і прабегчы колькі кругоў на стадыёне ці заняцца іншым спортам.
Пасля гэтага любы з вас зможа прыйсці ў сваю кампанію і сказаць : «Сябры, я кінуў піць і курыць гэтую гадасць. Цяпер я буду займацца спортам і буду здаровым чалавекам!» Такім чынам і Вы вылучыліся, але без алкаголю! Глядзіш, мо і сяброў сваіх дастанеш з гэтага бруду, а калі цябе не зразумеюць, не звяртай ўвагі. Ты зрабіў свой выбар – стаў здаровым чалавекам, і цябе чакае добрая будучыня, здоровае жыццё!
Да таго ж ты павінен радаваць усіх! Па-першае, самых родных – бацькоў. Ты зможаш зрабіць роднай і любімай матулі прыемны сюрпрыз – проста купіш ёй кветкі, а потым зазірнеш у яе бліскучыя вочы, поўныя шчасця і асалоды, а галоўнае, любові да цябе.
Ну і як жа без самага прыемнага пачуцця на свеце – кахання? Як прыемна пераканацца ў тым, што цябе кахаюць, і ты кахаеш тады яшчэ мацней. Паспрабуй знайсці сваю адзіную дзяўчыну… А можа яе і зусім не трэба шукаць! Можа, тая прыгажуня з блакітнымі вачыма і доўгай касой – твая аднакласніца, якая баіцца зрабіць першы крок. Будзь мужчынам, зрабі крок першым. Паспытаць асолоду ад жыцця зусім не цяжка! Проста патрэбна паспрабаваць!
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!