Гіганцкі мурашнік падрастае з кожным годам

У гэтым доме ў дзясяткі разоў «паверхаў» больш, чым у райвыканкаме. І не праводзяць тут пасяджэнняў, «лятучак», планёрак, сходаў, але дзіўна – усе працуюць. І з кожным годам будуюцца тут новыя паверхі, і расце вялікая сям`я працаўнікоў...

Пенсіянер Віктар Занька назірае за мурашнікам гадоў ужо з дзесяць.
Пенсіянер Віктар Занька назірае за мурашнікам гадоў ужо з дзесяць.

Пенсіянер з вёскі В. Круговічы Віктар Занька назірае за жыццём мурашоў у гэтым мурашніку ўжо каля 10 гадоў.

«Тады ён быў значна меншы, і калі людзі яго не трывожаць, то кіпіць тут жыццё, – расказвае Віктар Васільевіч. – А непадалёк гадоў 5-6 таму пачалі лясныя працаўнікі будаваць яшчэ адзін дом, які таксама хутка будзе ў рост сярэдняга чалавека».

Месца гэтае называецца Копань і знаходзіцца непадалёк ад Вялікіх Круговічаў, літаральна за 100 метраў ад вёскі. Віктар Васільевіч даўно абяцаў паказаць гэты мурашнік, і ў аўторак, нарэшце, мы да яго дабраліся з фотакамерай.

Зрабіўшы фотасесію, Васільевіч дастаў 10-метровую рулетку, якую прынёс з вайны яго бацька, і мы замералі акружнасць – 9 метраў. А вышыню вы можаце ўявіць па фотаздымку.

Па словах вяскоўцаў, такіх вялікіх мурашнікаў зараз мала засталося: не падабаецца мурашам, калі чалавек умешваецца ў іх асяроддзе. Таму калі хто захоча паназіраць за жыццём, якое кіпіць у гэтым доме, не трывожце моцна яго насельнікаў.

Материалы по теме
Из рубрики