Выхавай у сабе хрысціяніна
Кніжкі, як сонейка ўдзень. Як месяц уначы... Кніжкі – гэта Гасподзь, які ёсць – Слова. Валянціна Коўтун «Пакліканыя»
У апошнія гады і нават дзесяцігоддзі часта можна даведацца з перадач па тэлебачанні, прачытаць у СМІ, проста пачуць з вуснаў і знакамітых, і звычайных людзей пра тое, што ў нашым сучасным грамадстве назіраецца яўны дэфіцыт духоўнасці. Мабыць, так яно і ёсць. Бо ледзь не на кожным кроку чуеш: грошы, грошы, грошы… І сапраўды, грошы патрэбны ўсюды. А іх не хапае часта на самае неабходнае. Нават на лякарства. Бо калі яно часам каштуе па некалькі соцень за ўпакоўку, а прымаць яго, каб адчуць эфект, трэба доўгі час, то мы кажам доктару, каб і не выпісваў рэцэпт: усё роўна не зможам купіць.
Ды неяк жа выжываем. І як бы ні было цяжка матэрыяльна, усё ж трэба куды больш дбаць пра духоўнае. Як на мой погляд, дык чалавек у самай сціплай вопратцы, але з багатым унутраным светам куды прыгляднейшы і цікавейшы, чым той, хто, кажучы словамі класіка, «ходзіць у саетах, у золаце з плеч да ног», а сам ігнаруе ўсе маральныя законы.
Дык вось каб не сталася так, што мы ў гонцы за матэрыяльнымі дабротамі забыліся пра напаўненне душы (а ёй трэба куды больш, чым фізічнаму целу), трэба выкарыстоўваць розныя спосабы і метады выхавання духоўнасці, асабліва ў падрастаючых пакаленнях. Ад гэтага залежыць і іх светлае і шчаслівае жыццё, і наша дагледжаная старасць.
Большасць з нас, асабліва людзі старэйшага пакалення, ведаюць, якую велізарную ролю ў гэтым плане адыгрывае кніга. Вядома ж, добрая кніга. Каб не быць мнагаслоўнай, я ў пацверджанне сваёй думкі прывяду словы беларускага асветніка Кірылы Тураўскага: «Соладка бо мядведны сот дабро цукар, абодвага ж дабрэйшы кніжны розум: тое убо ёсць скарбы адвечнага жыцця».
Такой вось кнігай, у якой чытач знойдзе «скарбы адвечнага жыцця», з`яўляецца зборнік «Пралог». Напісаў яе выдатны чалавек, духоўны пісьменнік, протаіерэй Пётр Палякоў (1862–1920). Усё жыццё гэтага чалавека – выдатны прыклад для выхавання, бо яно было аддадзена асвеце людзей у духу праваслаўя.
Ён працаваў вясковым настаўнікам, а пасля знаёмства з Іаанам Кранштадскім, якое перарасло ў сяброўства, стаў свяшчэннаслужыцелем. Многа часу ён прысвяціў выхаванню дзяцей – чужых і сваіх. Ён працаваў у Царскасельскім дзіцячым прытулку працалюбства. Сваіх дзяцей у яго было дванаццаць. Але асаблівым клопатам яго жыцця быў клопат пра няшчасных людзей. Пётр Палякоў змагаўся за людзей, якія трапілі ў сетку граху п`янства. Няшчасныя атрымлівалі дапамогу і падтрымку ў Брацтве цвярозасці імя святога князя Аляксандра Неўскага, якое ўзначальваў айцец Пётр.
Пётр Палякоў напісаў больш за 20 кніг, галоўная тэма якіх – пошук правільнай дарогі да праўды, таямніцы перажывання душы, якая імкнецца да Бога.
Зборнік «Пралог» складаюць аповеды пра людзей, што шукаюць дарогу да Бога, пра памылкі і перамогі на гэтым шляху, пра ні з чым не параўнальную радасць сустрэчы з Богам. Мы даведваемся пра людзей высокага духоўнага жыцця, якія дасягнулі святасці. На прыкладзе жыцця гэтых людзей мы вучымся пераадольваць жыццёвыя спакусы.
Чытаючы аповеды кнігі «Пралог», разумееш, як цяжка бывае пераадольваць сваю грэшнасць, што не толькі мы, звычайныя людзі, не вольныя ад улады грахоў: не вольныя ні епіскапы, ні манахі… І ім прыходзіцца змагацца з гардыняй, зласлівасцю, срэбралюбствам, пыхлівасцю… Не зразу і не ўсім выпадае выйсці ў гэтай барацьбе пераможцам. Але калі ты цягнешся да Бога, Ён з любоўю будзе ісці табе насустрач.
Пралог мае падзаголовак «Гісторыі з жыцця святых у пераказе для дзяцей». Але ж кнігу гэтую з цікавасцю і карысцю для сябе прачытаюць і дарослыя, асабліва тыя, хто робіць першыя крокі на шляху да Бога (а рабіць гэтыя крокі не позна ў любым узросце). Хто хоча ўмацаваць сваю душу, хоча навучыцца дараваць крыўды і самім прасіць даравання, любіць бліжняга, зжыць у сабе ўсё тое, што спакушае чалавека да граху.
Зборнік гэты – цудоўная крыніца як для выхавання падрастаючага пакалення ў лепшых хрысціянскіх традыцыях, так і для самавыхавання любога, хто імкнецца да духоўнасці.
Тут мне хочацца прывесці словы вядомай артысткі Чулпан Хаматавай, якія яна выказала ў гутарцы з Аксанай Галаўко і якія пацвярджаюць маю думку аб неабходнасці чытання добрых кніг. Інтэрв`ю з Чулпан Хаматавай змешчана ў газеце «Царкоўнае слова» за 17 чэрвеня 2016 года: «Если человек вовремя не прочитал хороших книжек, не послушал хорошей музыки, у него не было перед глазами правильного примера и он не самообразовывался, он в принципе так устроен, что ему надо только есть, спать и справлять свои малые и большие нужды. Всё. Если человека не наполнять чем-то другим, то это будет животное».
Прачытайце аповеды гэтага зборніка. Не пашкадуеце. Вы абавязкова зменіцеся. Вядома ж, у лепшы бок.
Кніга Пятра Палякова «Пралог» выдадзена ў Маскве ў выдавецтве «Отчий дом» у 2014 годзе.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Материалы по теме
«Дыши легко» – белорусский ответ на борьбу с усталостью за рулём
В 2025 году ОАО «КРИОН» представило новый продукт — дыхательную смесь «Дыши легко». Это обогащённая кислородом смесь в аэрозольной упаковке, предназначенная для активации умственной активности, снижения утомляемости и поддержания общего самочувствия.
Куда на отдых отправились бы жители Брестской области?
В разгаре лето, пора отпусков. Кто-то предпочитает отдыхать дома, кто-то путешествует. А мы решили узнать у жителей г. Ганцевичи Брестской области, куда они бы направились, если бы им предложили отдохнуть в любой точке мира совершенно бесплатно. Некоторые ответы удивили.
Какая семья крепче: официально зарегистрированная в ЗАГСе или гражданский брак?
В настоящее время установилась тенденция, что все больше молодых людей предпочитают пожить гражданским браком, прежде чем официально зарегистрировать свои отношения в ЗАГСе. Ранее свободные отношения порицались, а как теперь? Узнали у жителей Ганцевичей, как они относятся к гражданскому браку.
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Крик души «колхозницы» о том, почему её так называют
Тиктокерша kate.flaw.less живёт в Нидерландах. А перебралась она туда из полесской глубинки Беларуси. В одном из своих роликов она пофилософствовала на тему того, почему деревенских людей часто называют «колхозниками» и высказала своё мнение на этот счёт. Приводим её обращение текстом, близким к говору автора.
Семья с 15 детьми показала, сколько стоит поход в магазин
У Саши и Лиры 15 детей, семья известна в TikTok, где ролики о их жизни собирают сотни тысяч и миллионы просмотров. Глава большого семейства показал на видео, как происходит распаковка продуктов после похода в магазин и сколько это стоит. Итоговый чек впечатляет, в комментариях говорят, что у некоторых это зарплата.