
Пачула ад знаёмай, дачка якой жыве ў Мінску і мае 4-гадовую дачушку Насцечку:
– Дачка расказвала, як іх з мужам бэсціла выхавальніца дзіцячага садка, які наведвае іхняя Настачка, за «няправільныя» паводзіны дзяўчынкі.
А справа вось у чым. Дзеткі хадзілі з выхавальніцай на прагулку. Была пара залатой восені. Настачка назбірала прыгожых лісточкаў: маўляў, гэта букет для мамы. А выхавальніца нарабіла на яе крыку, каб выкінула і не несла ў памяшканне смецця… І прымусіла-такі выкінуць. Дзіцятка пакрыўдзілася і ў знак пратэсту на неразумныя дзеянні выхавальніцы не хацела садзіцца абедаць.
Падумалася пасля пачутага: вось так мы, дарослыя, і губім «души прекрасные порывы» нашых дзетак. А потым дзівуемся: «Ну і моладзь пайшла! Ну і моладзь!»
Каму пашанцавала?
Часта думаю і не магу знайсці адказ на адвечнае пытанне: як з дзетак-анёлаў, якімі нараджаюцца ўсе немаўляткі, вырастаюць забойцы, нават ужо ў маладым узросце? І большая частка віны кладзецца на нас, дарослых. Гэта ж мы не змаглі выхаваць у іх любві да ўсяго жывога, выхаваць уменне шкадаваць загінулае жыццё.
Чытаю ў часопісе «Полымя» (№11 за 2015год) дакументальную аповесць Уладзіміра Сцяпана «Гульні». У раздзеле «Рагатка» ён успамінае, як яны, хлапчукі, гулялі з рагаткамі. «Была, – распавядае пісьменнік, – у мяне мара: навучыцца страляць так, каб на ляту збіваць імклівую ластаўку. Ластаўку мог забіць толькі адзін з нас – Костусь. Ён круціў забітай птушку у мяне перад тварам і расказваў, як доўга прыцэльваўся і як, нарэшце, пацэліў, як ластаўка спачатку кульнулася ў паветры, а потым упала і яшчэ трапяталася на зямлі.
Я зайзросціў Кастусю неверагодна…
На наступны дзень я пайшоў на вуліцу Заходнюю. Там побач з дамамі стаялі слупы, на іх – дрот, на якім, як коскі, сядзелі ластаўкі. Я хацеў тады збіць хаця б адну птушку, каб потым хваліцца сваім умельствам.
Хацеў. Стараўся, але не пацэліў.
Тады думаў, што пашанцавала ластаўкам, цяпер упэўнены, што мне,» – піша аўтар.
Паважаныя чытачы, калі ў вас узніклі цікавыя меркаванні наконт выхавання дзяцей – пішыце нам.
Іншыя артыкулы Ірыны Рудкоўскай чытайце тут.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More