Магічная сіла дарункаў

Дарыце блізкім, дарагім вам людзям падарункі. Не абавязкова дарагія рэчы. Зусім не. Гэта могуць быць нават нейкія “безделушки”.

Мы расстаёмся часта з дарагімі нам людзьмі, часам надоўга, часам назаўсёды. Або адыходзяць яны ў свет іншы. Мы, вядома, успамінаем, помнім іх і без падарункаў. Але ж нейкая рэч будзе часцей напамінаць нам пра іх.
А падштурхнуў мяне на гэтыя думкі пра падарункі і падаруначкі звычайны драўляны малаточак для адбіўных.

З`явіўся ён у мяне, калі я, працуючы ў школе і будучы класным кіраўніком, наведала ўрок працы ў сваім класе. Майстравалі тады хлопчыкі гэтыя самыя малаточкі. І Міхаіл Пятровіч – настаўнік працоўнага выхавання – падарыў мне адзін з малаточкаў, зробленых вучнямі.

Шмат гадоў ляжаў ён у мяне. А ў апошнія часы я стала карыстацца ім. І заўважыла: часцей успамінаю і адышоўшага ў свет іншы 13 гадоў таму Міхаіла Пятровіча, і вучняў, і сваіх калег – жывых і памерлых – і школу наогул. Задумваюся над лёсам многіх з іх. Вось, аказваецца, якая магічная сіла ў гэтым самым звычайным малаточку!

А падарункі і падаруначкі могуць быць рознымі. Колькі ж успамінаў могуць пацягнуць яны за сабою! Як у таго І. Тургенева: «Нехотя вспомнишь и время былое, вспомнишь и лица, давно позабытые».

Материалы по теме
Темы:
Из рубрики