
Cветлана Малышко
Сустрэча праходзіла ў нефармальнай абстаноўцы за “салодкім” сталом. Напачатку арганізатары крыху расказалі пра паэтку, яе жыццёвы шлях, творчыя поспехі, паказалі слайды з фотаздымкамі ад нараджэння паэткі да сучаснасці.
Нарадзілася Ніна Кавальчук у простай вясковай сям’і. Бацька Уладзімір Пічыц быў плотнікам і разьбяром па дрэве. Маці Вольга шчыравала ў калгасе, даглядала вялікую гаспадарку, выхоўвала пяцёра дзяцей.
Ніна была другой па ліку ў сям’і Пічыцаў. Старэйшым быў брат Коля, а пасля Ніны нарадзіліся яшчэ два браты і сястрычка. Трэба адзначыць, што кожны з іх надзелены талентам.
У зборніку “Зямля бацькоў, зямля святая”, выдадзеным аддзелам бібліятэчнага маркетынгу і рэкламы бібліятэкі імя В.Ф.Праскурава, ёсць раздзел, прысвечаны сям’і Пічыц: пра бацьку – знакамітага столяра і плотніка, пра сястру Валянціну, распісныя вырабы якой упрыгожваюць любую кухню, брата Міхаіла, які ўмее іграць на гармоніку і які ад бацькі пераняў уменне працаваць з дрэвам, і саму Ніну, якая ўмее ткаць, вышываць крыжыкам і гладдзю, вязаць на спіцах і кручком і валодае паэтычным дарам.
Першай спробай пісаць вершы сталі некалькі радкоў, напісаных у чацвёртым класе, прысвечаныя рэспубліцы Узбекістан. А вось упершыню друкавацца яна стала з 1979 года, калі яе верш “Летуценніца” быў надрукаваны на старонках раённай газеты. Гэты ж верш даў назву паэтычнаму зборніку, які быў выдадзены ў 2005 годзе. Хутка яе зборнікі разляцеліся па ўсёй Беларусі, блізкім і далёкім замежжы.
Творчасць Ніны Кавальчук даўно ўжо стала прафесійнай. У жанчыны прыроджаны талент, яна валодае ўменнем бачыць свет сваімі вачамі, задумваецца аб дні сённяшнім і будучым, перажывае за лёс блізкіх, з вялікай любоўю яна піша пра родную вёску і Радзіму.
Вершы Ніны Кавальчук часта з’яўляюцца на літаратурных старонках раённых газет, друкаваліся ў газетах “Чырвоная змена”, “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, “Знамя юнасці”, часопісах “Першацвет”, Алеся”. Дарэчы, у літаратурным конкурсе, які праводзіла Алеся, Ніна Кавальчук стала пераможцай.
Паэтычным радкам знайшлося дастойнае месца і на старонках кнігі “Паміж Бобрыкам і Ланню”, якая з’яўляецца паэтычнай візітоўкай Ганцаўшчыны.
“Нелюбімых вершаў няма… Нашто ж я іх тады пісала?..”
Усе прысутныя з нецярпеннем чакалі выступлення гераіні сустрэчы. Ёй задалі шмат пытанняў: як нараджаюцца вершы, колькі іх, ці плануе выдаць зборнік.На пытанне, ці ёсць любімы верш, адказала: “Не. Я ўсе свае вершы люблю, нелюбімых няма. Проста ёсць слабейшыя, есць лепшыя. Нашто ж я іх пісала, каб не любіць?”
Адказала паэтка і на пытанні пра сям’ю: як пазнаёмілася з мужам, колькі дзетак, унукаў, як вырашыла ўсынавіць чужых дзяцей – дачушку і сына.
Яшчэ цікавіла прысутных, дзе можна пачытаць яе вершы.Ніна Кавальчук адказала: “Я нядаўна асвоіла камп’ютар і інтэрнэт. Сын падараваў мне наўтбук, і я зарэгістравалася ў «Аднакласніках». У мяне ёсць група “Летуценніца”, мае вершы там. Таксама я закінула свае вершы на рускі сайт “Стихи.ru”. Чытайце, мне будзе прыемна”.
Напрыканцы сустрэчы Ніна Кавальчук прачытала свае вершы. У сваю чаргу, свае вершы ў гонар паэткі напісалі і ўдзельнікі мерапрыемства. Ніне Кавальчук падарылі таксама і фотаальбом. “Ужо шосты. Я вельмі люблю збіраць фотаздымкі. Хай дзецям застанецца памяць”, — сказала паэтка.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More