Жыхары в. Хатынічы: «Не зробіце дарогі – будзем скардзіцца…»
На некалькіх вясковых вуліцах у Хатынічах (такіях як Савецкая, Міра, Маладзёжная і іншых) паміж добраўпарадкаванымі хатамі замест дароги – амаль паўсюль яміны, а ў дождж – непраходная гразь. Жыхары вёскі патрабуюць зрабіць ім гравійную дарогу.
Жыхары вёскі Хатынічы просяць пачысціць і падсыпаць дарогі на вясковых вуліцах. Фота з архіва "ГЧ"
Гэта тэма ўзнікла стыхійна на вясковым сходзе працаўнікоў ААТ “Хатынічы”, які прайшоў у сельскім Доме культуры 3 сакавіка.
Калі прадстаўнікі раёнай улады звярнуліся да вяскоўцаў з пытаннем, што яшчэ іх турбуе, жыхары адрэагавалі вельмі бурна.
“Няхай раёнае кіраўніцтва сядзе ў свае машыны і праедзе па Падаўлінні. Больш нічога не хочу… Падзівіцеся на платы, колькі на іх бруду з лужын. Я ў мінулым годзе пафарбавала плот, а сённы на лаўку не сядзеш, бо машыны сунуцца пад самы плот, каб гразь і яміны аб’ехаць”, – сказала адна з жыхароў праблемных вуліц Галіна Якаўлеўна.
Другая жанчына падтрымала яе, сказаўшы: “Конь быў заграз, дык машынай яго выцягвалі. Не ведаю ўжо, кудою ехаць іншы раз”.
Генадзь Перашчук, старшыня Хатыніцкага сельвыканкама, адказаў аднавяскоўцам: “У Ганцавічах толькі 40% асфальтаваных дарог, у нас – 60%. Вы ж бачыце, што можам, тое робім. На ўсё грошай не стае”.
Вяскоўцы ж казалі, што ім не патрэбны асфальтаваныя дарогі, добра было б, каб яны былі без ямін.
“Чысціце своечасова, больш нічога не трэба. Бо калі не зробіце дарогі – будзем скардзіцца ў Брэст. Мо там на вас управу знойдуць”, — сказала адна з жыхарак вёскі.
Старшыня сельвыканкама паабяцаў вяскоўцам, што на тым тыдні дарогі пагрэйдзіруюць.
Старшыня Савета дэпутатаў Ганцавіцкага райвыканкама Віктар Дрозд выканаў запрашэння хатынаўцаў праехацца па праблемных вуліцах. Ён разам з Генадзем Перашчуком і старастам Андрэем Ярашэвічам пабачылі на свае вочы, ці на самой справе вуліцы знаходзяцца ў такім сумным становішчы. Як высветлілася – сапраўды.
“Да мяне неаднаразова звярталіся вяскоўцы з гэтым пытаннем, і я казаў уладам пра яго. Сёння кіраўнікі нарэшце прыслухаліся да людзей. Віктар Якаўлевіч даў заданне старшыні сельвыканкама пачысціць дарогі і падсыпаць. На тым тыдні, можа, праблема ўжо вырашыцца”, — сказаў стараста вёскі.
Новости
- 12:32 Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!