Пры выхаванні важна заўважыць у дзяцей Божую іскру
Напярэдадні свята заўсёды хочацца напісаць штосьці прыўзнёслае, расказаць пра чалавека сапраўды цікавага. Такіх людзей на Ганцаўшчыне шмат, іншы раз губляешся ў выбары. Гераіняй гэтага матэрыялу стала маці, якая не проста нарадзіла і разам з мужам выхавала траіх цудоўных сыноў. Яна — маці вядомага прафесіянальнага спартсмена.
Вера Лынша з мужам Леанідам і сынамі Максімам, Юрам і Арцёмам
Вера Епіфанаўна Лынша ўяўлялася высокай, мускулістай, якой была мая школьная настаўніца па фізкультуры. На справе яна аказалася сярэдняга росту і целаскладу, але падцягнутай жанчынай і выглядае як бізнес-вумэн. Адразу падкупілі яе адкрытасць, гатоўнасць ісці на кантакт, прыязнасць. Магчыма, таму гаворка аказалася простай, шчырай, нібы сустрэліся добрыя знаёмыя.
Найбольш цікавіла, як так атрымалася, што яна стала маці прафесіянальнага спартсмена. Вера Епіфанаўна адразу заўсміхалася: “Спецыяльна не рыхтавала. Проста ў нашай сям’і і я, і муж, Леанід Іванавіч, любім спорт, фізкультуру і актыўна займаемся імі. Гэта наша сямейная традыцыя. І дзецям нічога не заставалася, як, гледзячы на нас, таксама займацца фізкультурай”.
Калі старэйшаму Максіму споўнілася ўсяго 11 гадоў, матуля запісала яго ў дзіцячую спартыўную школу (цяпер СДЮШАР). Хутчэй, адзначае, гэта было яе жаданне, аднак засноўвалася яно на здольнасцях, якія заўважыла ў сыне, яго ахвоце і любові да лёгкай атлетыкі. Зараз ён ужо мае шмат спартыўных узнагарод і тытул шматразовага чэмпіёна Рэспублікі Беларусь, быў удзельнікам чемпіянату свету, Алімпійскіх гульняў у Пекіне.
Па сутнасці, ужо шмат гадоў Максіму Лыншы няма сапернікаў ў Беларусі ў спрынце на дыстанцыі 110 метраў з бар’ерамі.
І немалая заслуга ў гэтым таксама і мамы Максіма, Веры Епіфанаўны.
Сярэдні, Юра, таксама актыўна ўдзельнічаў у спартыўных спаборніцтвах і мерапрыемствах і меў выдатныя здольнасці як спартсмен, але яго больш захапляў камп’ютар, таму і стаў праграмістам, працуе і жыве ў Мінску.
Чатырнаццацігадовы Арцём зараз займаецца ў СДЮШАР лёгкай атлетыкай з трэнерам Валянцінай Мікалаеўнай Бубен. Акрамя таго, ён захапляецца танцамі навамоднага маладзёжнага стылю “Tecktonik”.
“Любоў маці мнагалікая, — цяплеюць блакітныя вочы Веры Епіфанаўны. — Галоўнае ў ёй — адчуваць сваё дзіця, каб своечасова заўважыць яго здольнасці, жаданні або Божую іскру і дапамагчы знайсці сваё месца ў жыцці. Не навязаць нешта сваё, не прымушаць, а асцярожна прыцягнуць увагу і накіраваць туды, дзе дзіця можа найбольш поўна раскрыцца”.
Пэўна, гэта і ёсць галоўны прынцып або сакрэт выхавання ў сям’і Лыншаў, якая, дарэчы, сёлета адзначыць 26-годдзе з дня свайго ўтварэння.
Такім жа прынцыпам кіруецца Вера Епіфанаўна і ў школе, дзе працуе настаўнікам фізкультуры. Яна ўмее па-мацярынску, цёпла пашкадаваць свайго выхаванца, выслухаць яго і ў кожным дзіцяці бачыць найперш асобу.
У народзе кажуць, што адзін вугал дома трымаецца на мужчыне, а тры — на жанчыне, надаючы ёй такім чынам асаблівую ролю ў захаванні сямейнага ачага. Вера Епіфанаўна стварыла ў сваёй сям’і асаблівую атмасферу ўзаемалюбові, узаемавыручкі і калектывізму. “Мы заўсёды працуем толькі разам і адпачываем таксама разам, — расказвае яна. — Няма такога, каб адзін адправіўся касіць ці прыбіраць, а іншыя біць лынды”.
У гэтай сям’і мужчыны самі мыюць свае шкарпэткі, не цураюцца згатаваць паесці, звычна выконваюць любую іншую работу і не дзеляць яе на жаночую ці мужчынскую. І матуля ўспрымае гэта як норму.
Не забывае, канечне, пахваліць сваіх памочнікаў, але толькі за тое, што зроблена акрамя сваіх непасрэдных абавязкаў у сям’і і за асаблівую стараннасць, акуратнасць.
Калі ж прыходзіцца дзіця пакараць, для гэтага, лічыць Вера Епіфанаўна, існуе вялікая сіла — слова. “Праўда, — смяецца, — мае сыны ведаюць, што я сказанае па два разы не паўтараю. Дысцыпліна патрэбна. Толькі дабівацца яе можна па-рознаму. Мы з мужам ніколі не паднімалі руку на сыноў. Я не магу раўнадушна глядзець на тое, як некаторыя дарослыя груба штурхаюць сваіх дзяцей, б’юць іх. Такім чынам малое дзіця не супакоіш, падлетка не пераканаеш. Можна толькі парваць тую нітачку даверу і шчырасці, якая аб’ядноўвае бацькоў і дзяцей, дапамагае вырашыць нават самыя складаныя праблемы”.
А без іх, як вядома, не абыходзіцца ніводная сям’я, тым больш шматдзетная.
Па словах Веры Епіфанаўны, як і ў любой сям’і, былі і ў іх цяжкасці. Але спраўляліся з імі, шмат працавалі, пры гэтым будавалі свой дом — прасторны, светлы. Вера Епіфанаўна змагла ў свой час нават вучыцца ў Мінскім інстытуце фізічнай культуры (цяпер — універсітэт).
А яшчэ яна заўсёды адчувае сябе любімай, жаданай, шчаслівай жанчынай. І ўдзячна за гэта чатыром сваім сапраўдным мужчынам, якія не на словах, а справамі даказваюць любоў да жонкі, матулі і гаспадыні дома.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
В Дрогичине чистка в рядах чиновников местной власти
Крупная чистка в Дрогичинском районе: за короткий срок уволены председатель райсовета, глава райисполкома и зампред. На первый взгляд - обычная ротация. Но в кулуарах говорят, что причиной тому мог быть и скандал в Антопольской школе-интернате.